Унутраны настрой на бяспеку | Дзяннiца

Унутраны настрой на бяспеку

Версия для печатиВерсия для печати

Настойлівыя пераднавагоднія па­пя­рэд­жан­ні уладных структур і адпаведных службаў аб не­аб­ход­нас­ці захоўваць простыя пра­ві­лы бяспекі ў складаны зі­мо­вы перыяд, прыстойна сябе па­водзіць знайшлі разуменне ў на­се­ль­ніц­т­ва. Многія людзі вып­ра­ві­лі недахопы, на якія ўказала па­жар­ная служба, прыслухаліся да рэкамендацый газавікоў, пра­ва­а­хоў­ні­каў, медыкаў, педагогаў, са­цы­я­ль­ных работнікаў... На гэ­ту акалічнасць звярнулі ўвагу прак­тыч­на ўсе старшыні се­ль­вы­кан­ка­маў – удзельнікі па­сяд­жэн­ня рабочай групы па ар­га­ні­за­цыі і каардынацыі работы аг­ляд­ных камісій, якое праходзіла пад кіраўніцтвам намесніка стар­шы­ні райвыканкама Яна Бра­ніс­ла­ва­ві­ча Майсея.
 

Адзначана, што аглядныя се­ль­вы­кан­ка­маў­с­кія камісіі актыўна пра­ца­ва­лі ў перыяд калядных і на­ва­год­ніх святаў. Асноўная форма ра­бо­ты – класічныя рэйды з удзе­лам уладных структур і іншых су­б­’­ек­таў прафілактыкі. Так, у “бяспечны чацвер” 8 студзеня чле­ны камісій наведалі мнагадзетныя  і “сопаўскія”сем’і, пажылых адзі­но­кіх людзей і інвалідаў, злоў­жы­ва­ю­чых спіртным грамадзян. Па­ра­да­ва­ла, што ў гаспадароў многіх да­моў адчуваўся ўнутраны настрой на бяспеку і прыстойныя па­водзі­ны, сустракалі прыветна, дзеці бы­лі дагледжаны і накормлены, а жы­лыя памяшканні дыхалі цяплом...
Самыя дысцыплінаваныя вяс­коў­цы жывуць у населеных пунктах Ляд­с­ка­га сельсавета. Людзі не шу­ка­юць адгаворак, каб не выканаць прад­пі­сан­ні той жа пажарнай служ­бы ці спецыялістаў электрасетак: і пры­то­пач­ны ліст прыб’юць, і пра­вод­ку заменяць, і пажарны апа­вяш­ча­ль­нік установяць... Пры­нам­сі, у начальніка РАНС А.Дз. Ма­лю­гі­на пытанняў да старшыні Ляд­с­ка­га сельвыканкама П.А. Літавара не бы­ло, хаця да іншых яго калег яны ўзні­ка­лі.
Бяспека жыццядзейнасці на­се­ль­ніц­т­ва – праблема шматвектарная і не часовая. Таму, канстатавалі служ­бо­выя асобы, заспакойвацца не­ль­га – пытанні па захаванні жыц­ця і здароўя людзей ёсць і пат­ра­бу­юць вырашэння.
Так, раніца панядзелка, калі пра­ходзі­ла пасяджэнне, дабавіла тры­во­гі ў сітуацыю з пажарамі ў раёне: ад­бы­ло­ся трэцяе па ліку ў новым годзе ўзгаранне ў прыватным сек­та­ры. А.Дз. Малюгін расказаў, што “чырвоны певень” пашкодзіў дом у вёс­цы Пілеўсі. На шчасце, жыльцы не пацярпелі, але дах над галавой стра­ці­лі.
На нарадзе быў зроблены глы­бо­кі аналіз важнай тэмы, так бы мо­віць, з усіх падыходаў і бакоў. Стар­шы­ня Васілішкаўскага се­ль­вы­кан­ка­ма Т.І. Зубрыцкая рас­ка­за­ла пра ўвагу, якую суб’екты пра­фі­лак­ты­кі ўдзяляюць насельнікам асоб­ных дамоў у Аляксандраўцы. Та­ма­ра Іванаўна і ўчастковыя ін­с­пек­та­ры міліцыі бываюць тут не то­ль­кі ў час чацвярговых рэйдаў. Печ­кі і дымаходы адрамантавалі, пра­дук­ты завезлі, значыць, вып­ра­ба­ван­не зімой людзям будзе прай­с­ці лягчэй. Але ўсё яшчэ застаецца ад­к­ры­тым пытанне законнасці пра­жы­ван­ня некалькіх грамадзян...
Добра дапамагаць таму, хто сам са­бе гатоў дапамагчы выбрацца са скла­да­най бытавой сітуацыі. На жаль, ёсць “знясіленыя” гу­ль­тай­с­т­вам асобы, якія не хочуць нічога мя­няць у сваім бязладным жыцці. Да прыкладу, адзін з такіх – жыхар Ка­мен­с­ка­га сельсавета –“бічуе” па на­се­ле­ных пунктах, папівае ў за­кут­ку, прыбірае да рук, што дрэнна ля­жыць... “Дастукацца” да яго не мо­гуць нават сваякі. Між тым на ву­лі­цы зіма, і людзі, надзеленыя ўла­дай, хвалююцца, каб гэты ча­ла­век, не дай бог, не замерз у кур­га­не.
Непакой кіраўнікоў сельсавецкай ула­ды выклікае і іншы “кантынгент” – маладыя асобы, якія мала таго, што не працуюць, – робяць не­вы­нос­ным жыццё сваіх пажылых ба­ць­коў. Да такіх прымуць меры людзі ў пагонах, адзначалася на па­сяд­жэн­ні.
На нарадзе прагучала мер­ка­ван­не забыць пра мяккасць і не­ра­шу­часць, калі сітуацыя ў сям’і з не­паў­на­лет­ні­мі дзецьмі выклікае тры­во­гу ў педагогаў ці медыкаў. Уга­во­ры – не інструмент для вып­раў­лен­ня падобнай сітуацыі, лічыць на­мес­нік старшыні райвыканкама Я.Б. Майсей, а вось своечасовыя за­кон­ныя дзеянні ўлады і за­ці­каў­ле­ных службаў дапамогуць за­ха­ваць здароўе і жыццё дзяцей. Пры гэ­тым вартыя падтрымкі і спагады ба­ць­кі, якія стараюцца пазбавіцца ад асацыяльных звычак і вярнуць да­моў дзетак, часова змешчаных пад дзяржаўную апеку.
Падчас пасяджэння таксама ак­цэн­та­ва­ла­ся ўвага на не­аб­ход­насць цеснага ўзаемадзеяння су­б­’­ек­таў прафілактыкі не толькі між са­бой, але і з прадпрыемствамі ды ар­га­ні­за­цы­я­мі, размешчанымі на тэ­ры­то­рыі сельсаветаў.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.

У тэму
І гатаваць прыемна, і ка­рыс­тац­ца бяспечна
Шэсцьдзясят адна новенькая га­за­вая пліта “прапісалася” ў мі­ну­лым годзе ў дамах жыхароў Ма­жэй­каў­с­ка­га сельсавета
Так неабходныя ў быце пры­бо­ры ўстанавілі спецыялісты Шчу­чын­с­ка­га раёна га­за­за­бес­пя­чэн­ня. Ініцыятыва такога аб­наў­лен­ня сыходзіла не толькі ад вяс­коў­цаў, але і ад інжынера гэ­тай арганізацыі А.М. Яцкевіч.
– Алена Міхайлаўна – член на­шай агляднай камісіі, – расказвае стар­шы­ня Мажэйкаўскага се­ль­вы­кан­ка­ма Н.Ч. Хоміч. – У кожным з до­маў­ла­дан­няў, якія мы наведвалі пад­час рэйдаў, гэты спецыяліст пра­вя­ра­ла спраўнасць газавых пры­бо­раў, пры неабходнасці вы­піс­ва­ла прадпісанні. А галоўнае – да­ход­лі­ва тлумачыла гаспадарам, ча­му небяспечна карыстацца плі­та­мі, тэрмін эксплуатацыі якіх сы­шоў. А такіх “рарытэтаў” на кухнях вяс­коў­цаў аказалася нямала. На­шы мажэйкаўцы прыслухаліся да рэ­ка­мен­да­цый інжынера, у тым лі­ку і па выбары мадыфікацыі, ад­шу­ка­лі ў сямейным бюджэце сродкі... Да­рэ­чы, многія набылі новыя пліты ме­на­ві­та ў гаргазе і ў рас­тэр­мі­ноў­ку. Людзі задаволены: цяпер і га­та­ваць прыемна, і карыстацца бяс­печ­на.
Дарэчы, як паведаміла інжынер выт­вор­ча-тэхнічнага аддзела Шчу­чын­с­ка­га РГС Г.Г. Вайцяховіч, ле­тась у дамах і кватэрах жыхароў ра­ё­на ўстаноўлена замест старых 984 новыя газавыя пліты, 32 пра­точ­ныя воданагравальнікі і 51 ка­цёл.