Ранішнік у “Каменскім” | Дзяннiца

Ранішнік у “Каменскім”

Версия для печатиВерсия для печати

У калядны дзянёк 370 чалавек – дзяцей і дарослых– цудоўна ад­па­чы­лі за горадам

Паляўніча-рыбалоўная гас­па­дар­ка завода “Аўта­провад”, як выс­вет­лі­ла­ся, можа паспяхова пры­маць на сваёй базе ад­па­чын­ку не толькі дарослых, але і са­мых юных наведвальнікаў. Ме­на­ві­та ў маляўнічых мясцінах за горадам завадчане вырашылі па­да­рыць зімовую казку сваім дзе­цям і ўнукам.
Экскурсія па турыстычным га­рад­ку, магчымасць пакарміць звяр­коў у заасадзе – ад пяшчотных зай­ча­нят да ганарлівага кулана па мя­нуш­цы Музыкант, салодкі стол і, бе­зу­моў­на, традыцыйны карагод з Дзе­дам Марозам і Снягурачкай – усё гэта падарыла столькі яркіх ура­жан­няў!
– У «Каменскім» мы з дачушкай бы­лі ўпершыню. Насці вельмі спа­да­ба­лі­ся чатырохногія насельнікі, а мя­не ўразіла раздолле і пра­ду­ма­нае архітэктурнае рашэнне ту­рыс­тыч­на­га комплексу, – дзеліцца дыс­пет­чар Таццяна Урбановіч.
– А мы з унучкай не можам за­быць душэўную атмасферу і цу­доў­ную арганізацыю свята, – да­паў­няе эканаміст Алена Балобан.  
Дарэчы, ва ўсім гэтым вялікая зас­лу­га кіраўніцтва завода «Аўтапровад» і прафсаюзнага лі­да­ра завадчан Святланы Саковіч. Цу­доў­ны­мі завадатарамі на ра­ніш­ні­ках (а іх было два) праявілі сябе эн­ту­зі­яс­ты ЦТДіМ і раённага цэн­т­ра культуры і народнай творчасці.
– Мы будзем і далей прак­ты­ка­ваць у «Каменскім» правядзенне свя­таў і ўвогуле актыўнага ад­па­чын­ку для сямей нашых ра­бот­ні­каў. Такія мерапрыемствы аб’­яд­ноў­ва­юць, умацоўваюць кар­па­ра­тыў­ны дух і знаёмяць між сабою на­шых дзяцей, што таксама вельмі важ­на, – лічыць намеснік ды­рэк­та­ра па ідэалагічнай рабоце Таццяна Сін­ке­віч.
 Таццяна ВАЛЯНЦІНАВА.