Зайсці ў кожны дом... З “Дзянніцай”! | Дзяннiца

Зайсці ў кожны дом... З “Дзянніцай”!

Версия для печатиВерсия для печати

Такога прынцыпу прыт­рым­лі­ва­юц­ца супрацоўнікі ад­дзя­лен­ня паш­то­вай  сувязі “Гурнофель” 

Зінаіда Вікенцьеўна Дземянчук з вёскі Лялюшаўцы пераканала нас, што ў ад­дзя­лен­ні паштовай  су­вя­зі “Гурнофель” працуюць ад­да­ныя сваёй справе людзі: за­гад­чы­ца Марына Іва­наў­на Козел, паш­та­ль­ён-вадзіцель Алена Іва­наў­на Барысевіч і паштальён Во­ль­га Антонаўна Кранцэвіч. Яны і падпіску хутка афор­мяць, і  ап­ла­ту за паслугі прымуць,  і пен­сію выдадуць. А пры не­аб­ход­нас­ці нават прадукты хар­ча­ван­ня і гаспадарчыя тавары пра­ма да дому прывязуць! 

Жыхары Гурнофеля і бліжніх вё­сак могуць ска­рыс­тац­ца і іншымі пас­лу­га­мі. Напрыклад, попытам ка­рыс­та­ец­ца ка­та­лож­ны гандаль і про­даж тавараў народнага спа­жы­ван­ня, якія прадстаўлены ў гэтым ад­дзя­лен­ні ў шырокім асар­ты­мен­це. Наплыў кліентаў тлумачыцца прос­та – даступнымі цэнамі.
–  У нас вельмі дружны і злад­жа­ны калектыў, – не хаваючы гонару заз­на­чае Марына Іва­наў­на Козел. – Разам злад­жа­на працуем, ад­каз­на ставімся да сва­іх абавязкаў, вы­кон­ва­ем усе даведзеныя планы. Вось з падпіскай на газету “Дзянніца” справіліся на вы­дат­на. Раёнку любяць вельмі многія. У лі­ку адданых падпісчыкаў –  Г.Т. Ва­сюк, Т.В. Сямашка, С.Б. Клі­мо­віч, З.Ф. Навагродскі, І.І. Сас­ноў­с­кая  з Гурнофеля,  М.Э. Сыманюк і А. Скарынка з Лазаўцаў, Л.А. Кас­ке­віч з Касцянева і С.І. Вількевіч з Мар­каў­цаў, многія іншыя. 
Як вядома, работа аддзялення су­вя­зі напрамую залежыць ме­на­ві­та ад паш­та­ль­ё­наў. І тут за­гад­чы­цы Марыне Іванаўне Козел ёсць на ка­го разлічваць. Побач працуюць надзей­ныя калегі і майстры сваёй спра­вы. Да прыкладу, паштальён-вадзі­цель Алена Іванаўна Ба­ры­се­віч абслугоўвае ажно 35 вёсак! На служ­бо­вай машыне яна хутка да­бі­ра­ец­ца нават у самы аддалены на­се­ле­ны пункт. А Вольга Антонаўна  Кран­цэ­віч некалькі гадоў таму бы­ла прызнана лепшай у абласным кон­кур­се паштальёнаў. Што і ка­заць, у Гурнофелі працуюць сап­раў­д­ныя прафесіяналы.
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.​