З душой і адказнасцю працуюць работнікі раённай ар­га­ні­за­цыі Беларускага та­ва­рыс­т­ва Чырвонага Крыжа | Дзяннiца

З душой і адказнасцю працуюць работнікі раённай ар­га­ні­за­цыі Беларускага та­ва­рыс­т­ва Чырвонага Крыжа

Версия для печатиВерсия для печати

Напрыканцы снежня ў Гродне ад­бы­ла­ся справаздачна-вы­бар­ная канферэнцыя абласной ар­га­ні­за­цыі Чырвонага Крыжа, на якой была адзначана эфек­тыў­ная дзейнасць Шчучынскай чыр­ва­нак­рыж­най арганізацыі.  Ва ўра­чыс­тай абстаноўцы стар­шы­ня абласной арганізацыі Р.Р. Ска­ма­рош­ка ўручыла дыплом ІІІ сту­пе­ні за дасягненне высокіх па­каз­чы­каў па выніках 2011-2015 гг. старшыні прэзідыума РА БТЧК С.Г. Амбрушкевічу і стар­шы­ні раённай арганізацыі Г.С. Ма­цюк. З прыемнай нагоды Га­лі­на Станіславаўна падзялілася сва­і­мі ўражаннямі.

– Гэта высокая ацэнка работы не то­ль­кі штатных работнікаў, але і ва­лан­цё­раў, актывістаў чыр­ва­нак­рыж­ных “пярвічак”, усіх нашых па­моч­ні­каў, –- падкрэсліла старшыня ра­ён­най арганізацыі БТЧК Галіна Ста­ніс­ла­ваў­на Мацюк. – Уз­на­га­ро­да натхняе на плённую працу і ў но­вым 2016 годзе, на паспяховае вы­ра­шэн­не задач, што стаяць пе­рад арганізацыяй, галоўнай з якіх з’яў­ля­ец­ца прыцягненне да даб­ра­чын­нас­ці як мага больш людзей. То­ль­кі тады мы зможам па­леп­шыць якасць жыцця ўразлівых ка­тэ­го­рый насельніцтва. Таксама на кан­фе­рэн­цыі былі вызначаны но­выя накірункі і прынцыпы работы.
– Раскажыце, калі ласка, пра іх.
– Вельмі важным аспектам дзей­нас­ці арганізацыі з’яўляецца раз­віц­цё і ўмацаванне яе патэнцыялу. На­шы падапечныя спадзяюцца на рэ­а­ль­ную дапамогу сёння, заўтра і ў будучым. Як правільна акрэсліла важ­насць устойлівага развіцця стар­шы­ня абласной арганізацыі, мы ж не можам ім сказаць, што не саб­ра­ны ўзносы, таму няма чаго спадзя­вац­ца на дапамогу, ці не­маг­чы­ма атрымаць гуманітарную да­па­мо­гу, бо не аплачана арэнда па­мяш­кан­няў. Таму ўстойлівае раз­віц­цё арганізацыі вельмі важна, і для гэтага трэба задзейнічаць усе ме­ры – прыцягваць да работы ва­лан­цё­раў, спонсараў, цесна суп­ра­цоў­ні­чаць з дзяржаўнымі і бізнес-струк­ту­ра­мі. Не  апошнюю ролю ў вы­ра­шэн­ні многіх пытанняў іграе ўза­е­мадзе­ян­не  органаў улады і Чыр­во­на­га Крыжа. 
– Наладжваць работу ар­га­ні­за­цыі, якая існуе за кошт ах­вя­ра­ван­няў, узносаў, спонсарскай да­па­мо­гі, даволі складана…
– Нам гэта ўдаецца дзякуючы та­му, што большасць жыхароў раёна і многія працоўныя калектывы кі­ру­юц­ца гуманнымі прынцыпамі і заў­сё­ды гатовы падтрымаць людзей, што трапілі ў складаную жыццёвую сі­ту­а­цыю. Напрыклад, важкі ўклад у чырванакрыжную скарбонку ўно­сяць працаўнікі саўгаса “Вялікае Ма­жэй­ка­ва”, ААТ “Васілішкі”, СВК “Дэмбрава”, Шчучынскага філіяла аб­л­с­па­жыў­та­ва­рыс­т­ва, СВУ “Пратасаўшчына”, лясгаса, ра­бот­ні­кі ўстаноў адукацыі, культуры і ме­ды­цы­ны, РАУС, РАНС, Шчу­чын­с­ка­га дома-інтэрната і многіх іншых прад­п­ры­ем­с­т­ваў і ўстаноў. Дарэчы, ця­пер  вядзецца мэтанакіраваная ра­бо­та аб пераходзе на фік­са­ва­нае членства ў Чырвоным Крыжы па заяўніцкім прынцыпе. Гэта зна­чыць, што раз у год у фонд нашай ар­га­ні­за­цыі пералічваецца пэўны пра­цэнт ад заработнай платы. Упэў­не­на, што час патрабуе пе­ра­хо­ду на такую форму дапамогі.
Нельга не адзначыць таксама да­па­мо­гу міжнародных партнёраў. У канцы мінулага года мы ат­ры­ма­лі гуманітарны груз ад Швей­цар­с­ка­га Чырвонага Крыжа – прадукты, адзен­не, абутак, іншыя рэчы. Усё гэ­та  размяркоўваем па адрасатах,   ся­род якіх адзінокія састарэлыя людзі,  інваліды, дзеткі з няпоўных і  мна­гадзет­ных сем’яў і іншыя ка­тэ­го­рыі нашых падапечных.
– Важная функцыя Чырвонага Кры­жа – рэагаванне на надз­вы­чай­ную сітуацыю. Вядома, што гра­мадзя­не Украіны, якія ўцяклі ад вайны да нас, не засталіся без дапамогі. Ці не так?
– Гэта сапраўды так. Мы вы­да­ва­лі ўкраінскім бежанцам ваўчары на закупку адзення і прадуктаў, іх ат­ры­ма­лі 45 чалавек. Дапамога аказ­ва­ла­ся ў тры этапы. Увогуле, кі­раў­ніц­т­ва раёна і жыхары вельмі чу­ла аднесліся да людзей, якія не па сваёй волі вымушаны былі па­кі­нуць радзіму. Многія атрымалі жыл­лё, уладкаваліся на работу, дзе­ці наведваюць садкі і школы.
Спадзяюся, што ў новым годзе не будзе надзвычайных сітуацый. Ня­хай усюды пануюць  мір і спа­кой. Усім хочацца пажадаць зда­роўя, аптымізму, веры ў дабро і спра­вяд­лі­васць.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.