Еўрапейскі падыход | Дзяннiца

Еўрапейскі падыход

Версия для печатиВерсия для печати

Адходы -- у даходы! Каб у поўнай меры рэалізаваць гэты пачын, у Шчучынскім РУП ЖКГ праводзіцца сур’ёзная работа. 
Гэтымі днямі закуплена 200 еўракантэйнераў для раздзельнага збору цвёрдых бытавых адходаў, а праз некалькі тыдняў прыбудзе спецыяльная машына, прыстасаваная для аўтаматызаванай работы з новымі кантэйнерамі і  вывазу смецця.
Дарэчы, другасная сыравіна будзе надзвычай запатрабавана, таму што Шчучынскае РУП ЖКГ працуе над узвядзеннем лініі сартыроўкі камунальных адходаў магутнасцю 5000 тон у год. Сродкі на рэалізацыю гэтага экалагічна значнага праекта -- 1070,0 млн. рублёў -- выдзеліла дзяржаўная ўстанова «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў».

Новае прадпрыемства дазволіць больш якасна арганізаваць работу па раздзельным зборы адходаў, што ўтвараюцца ад жыццядзейнасці жыхароў населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў, гаражных кааператываў і ў выніку гаспадарчай дзейнасці арганізацый раёна.
Калі новыя еўракантэйнеры ў хуткім часе будуць устаноўлены ў гарадской рысе Шчучына, то скрыні для смецця ранейшага стандарту прапішуцца і будуць служыць у сельскай мясцовасці.
-- Мы і далей маем намер рабіць стаўку на чысціню і добраўпарадкаванасць нашых населеных пунктаў. А каб людзі прывучаліся да экалагічнай культуры, мы павінны найперш стварыць умовы для гэтага, -- лічыць начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Дз.Т. Місюк.
Таццяна ВАЛЯНЦІНАВА.