“Дары дабро, стань Дзедам Ма­ро­зам” | Дзяннiца

“Дары дабро, стань Дзедам Ма­ро­зам”

Версия для печатиВерсия для печати

Акцыя з такой назвай прайшла ў навагоднія святы па іні­цы­я­ты­ве Шчучынскага рай­с­па­жыў­та­ва­рыс­т­ва.
46 хлопчыкаў і дзяўчынак пры­ня­лі ўдзел у гэтым дабрачынным ме­рап­ры­ем­с­т­ве. Дзеці-сіроты і тыя, хто застаўся без апекі бацькоў, дзе­ці з абмежаванымі маг­чы­мас­ця­мі прадставілі свае паробкі і ма­люн­кі, якія былі развешаны ў ма­га­зі­не «Дзіцячы свет» на навагоднюю ёл­ку. Пакупнікі бралі сабе на па­мяць такую творчую работу, а ўза­мен куплялі падарунак маленькім май­с­т­рам. Ніводнае дзіця, якое пры­ня­ло ўдзел у акцыі, не зас­та­ло­ся без навагодняга сюрпрыза.

– Хочацца выказаць словы вя­лі­кай падзякі людзям, якія не зас­та­лі­ся абыякавымі да абяздоленых дзе­так і падарылі ім радасць, – га­во­рыць загадчыца сектара па ахо­ве дзяцінства аддзела адукацыі, спор­ту і турызму Шчучынскага рай­вы­кан­ка­ма Вольга Анатольеўна Ян­ко­віч. – У Новы год усе чакаюць цу­даў і вераць у казку. Дзякуючы да­рос­лым, якія сапраўды сталі на хві­лін­ку Дзедамі Марозамі, дзеці ат­ры­ма­лі яшчэ адзін прыемны сюр­п­рыз.
Ганна РУДСКАЯ.