Хвіліна славы для ра­жан­каў­с­кіх Папялушак | Дзяннiца

Хвіліна славы для ра­жан­каў­с­кіх Папялушак

Версия для печатиВерсия для печати

Незвычайнае мерапрыемства прай­ш­ло нядаўна ў Ра­жан­каў­с­кім Доме ку­ль­ту­ры. На цудоўны  баль сабраліся шэсць прэ­тэн­дэн­так на званне “Золушка-2015”, якія прадэманстравалі свае лепшыя здольнасці. Пры­го­жае свята  стала яр­кай падзеяй для дзяўчынак і іх бацькоў.
Хоць узрост удзельніц гэтага кон­кур­су  невялікі – ад 6 да 9 га­доў,  дзяўчынкі,  ні­бы прынцэсы ці ма­дэ­лі, грацыёзна выходзілі на по­ды­ум то ў фантастычных убраннях, зроб­ле­ных сваімі і мамінымі ру­ка­мі, то ў шыкоўных бальных су­кен­ках. За ты­тул “Золушка-2015” яны зма­га­лі­ся ўпарта і адначасова па-дзі­ця­чы непасрэдна.

Дзяўчынкі  праявілі свой роз­на­ба­ко­вы талент падчас творчага кон­кур­су: хто спя­ваў, хто танцаваў, хто іграў на баяне. Бацькі ўдзячны за падрыхтоўку да гэтага свята ра­бот­ні­кам мясцовага Дома культуры і кіраўніцы школы танцаў Іне Ка­ва­лё­вай.
Прыемным падарункам для ўсіх ста­ла выступленне юных спя­ва­чак з гуртка эстрадных спеваў ра­ён­на­га цэнтра культуры і народнай твор­час­ці, якім кіруе Галіна Будзь­ко.
Дзяўчынкі дастойна вытрымалі ўсе іспыты.  Званне “Золушка-2015”  заваявала Анас­та­сія Ася­нен­ка, але ніхто з яе сябровак не зас­таў­ся без тытулу. “Віцэ-Зо­луш­кай” стала Кацярына Забароўская, “Міс Пяшчотай” назвалі Анастасію Шмат­ко, а яе сяс­т­рыч­ка атрымала ты­тул “Міс Дасканаласць”. Самай аба­я­ль­най дзяўчынкай прыз­на­на Дзі­я­на Жвірбля, яна стала ўла­да­ль­ні­цай тытулу “Міс Абаяльнасць”, а Дзіяна Афі­цэ­ра­ва ўдастоена ты­ту­лу “Міс Зачараванне”.
Няхай фарбы гэтага дня як мага даў­жэй не цьмянеюць для ма­ле­нь­кіх ра­жан­каў­с­кіх прагажунь.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.