Калядкі-Калядкі – вясёлыя свят­кі! | Дзяннiца

Калядкі-Калядкі – вясёлыя свят­кі!

Версия для печатиВерсия для печати

Цудоўныя традыцыі свят­ка­ван­ня Ражства Хрыстова зас­та­лі­ся нам ад продкаў. Прыемна, што яны захоўваюцца і пра­цяг­ва­юц­ца. І вялікая заслуга ў гэ­тым работнікаў культуры.
У святочныя дні работнікі Жа­лу­доц­ка­га Дома культуры з песнямі ды жартамі адправіліся па многіх ад­ра­сах. Радасны калядны нас­т­рой яны прынеслі ў дамы жыхароў па­сёл­ка. Разам з валанцёрамі мяс­цо­вай школы  наведалі адзінокіх сас­та­рэ­лых людзей, што зна­ходзяц­ца ў аддзяленні сяс­т­рын­с­ка­га догляду Жалудоцкай гар­ба­ль­ні­цы, цёпла і сардэчна павіншавалі іх з Новым годам і Калядамі. 

А з якім захапленнем сустракалі ка­ля­доў­ш­чы­каў жыхары вёсак Мі­но­та­ві­чы і Мацеўчукі! Жалудоцкія ар­тыс­ты паказалі ім сапраўднае ка­ляд­нае прадстаўленне, дарылі  пес­ні, танцы, жадалі здароўя і даб­ра­бы­ту. Вяскоўцы ад душы дзя­ка­ва­лі гасцям за такі падарунак, зы­чы­лі шчасця ў новым 2016 годзе і твор­чых знаходак!
Марыя РУДАЯ, 
жыхарка г.п. Жалудок.