Іх прызванне – ствараць свя­точ­ны настрой | Дзяннiца

Іх прызванне – ствараць свя­точ­ны настрой

Версия для печатиВерсия для печати

У працяглыя святочныя вы­хад­ныя, калі мы адпачываем, асаб­лі­ва напружана працуюць ра­бот­ні­кі культуры. Такое ў іх прыз­ван­не – дарыць радасць людзям. Вось і ў навагоднія дні эн­ту­зі­яс­ты сцэны ладзілі для га­рад­жан і вяскоўцаў цікавыя ме­рап­ры­ем­с­т­вы ў форме баляў, тэ­ат­ра­ль­ных прадстаўленняў, ра­ніш­ні­каў.
У навагоднюю ноч эпіцэнтрам свя­та ў Шчучыне стала плошча Сва­бо­ды. Пасля танцаў і забаў “адпачывала” плошча літаральна не­ка­ль­кі гадзін. Апоўдні новага дня тут, каля галоўнай ёлкі горада, на ра­ніш­нік сабраліся маленькія жы­ха­ры Шчучына са сваімі бацькамі, ба­бу­ля­мі і дзядулямі.

“Прыгоды Сня­гу­рач­кі і яе сяброў” – так на­зы­ва­ла­ся казачнае прадстаўленне, якое падрыхтавалі для дзетак ра­бот­ні­кі раённага цэнтра культуры і на­род­най творчасці. Крэатыўную за­дум­ку загадчыцы аддзела па ра­бо­це з дзецьмі і моладдзю Ганны Фес­лер дапамаглі ажыццявіць яе та­ле­на­ві­тыя калегі. Галіна Будзько і Дзмітрый Паноў цудоўна спра­ві­лі­ся з ролямі галоўных навагодніх пер­са­на­жаў – Снягурачкі і Дзеда Ма­ро­за. А забаўлялі дзетак яшчэ Чыр­во­ная Шапачка (Ала Ра­ман­чык), Чорная Каралева (Анастасія Се­ліш­ча­ва), Зайчык (Наталля Тра­хім­чык) і Лісічка (Ілона Танкевіч). 
Маленькія шчучынцы з за­да­ва­ль­нен­нем удзельнічалі ў тэ­ат­ра­лі­за­ва­ным прадстаўленні, з за­хап­лен­нем вадзілі карагоды вакол ёл­кі, спявалі і танцавалі, расказвалі Дзя­ду­лю Марозу і Снягурачцы вер­шы­кі і радаваліся падарункам.
Новы год – любімае свята дзет­ва­ры. І работнікі культуры ста­ра­лі­ся, каб яно прынесла хлопчыкам і дзяў­чын­кам яркія, незабыўныя ўра­жан­ні. Дарэчы, усе ўстановы ку­ль­ту­ры раёна падрыхтавалі цікавыя на­ва­год­нія праграмы для дзетак. У Жа­лу­доц­кім Доме культуры, нап­рык­лад, ладзіўся ранішнік, на якім юныя жыхары пасёлка паглядзелі тэ­ат­ра­лі­за­ва­нае прадстаўленне “Новы год і яго сябры”. А работнікі Ка­мен­с­ка­га Дома культуры па­ка­за­лі дзецям “Цуды ў навагоднюю ноч”. Яшчэ ў гэтыя святочныя дні ў па­сёл­ках і аграгарадках можна бы­ло ўбачыць Дзядоў Марозаў і Сня­гу­ра­чак з мяхамі падарункаў, якія спя­ша­лі­ся павіншаваць з Новым го­дам жыхароў – як маленькіх, так і да­рос­лых.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.