“Адкрыўшы сэрца Богу, ад­к­ры­ва­еш яго і людзям” | Дзяннiца

“Адкрыўшы сэрца Богу, ад­к­ры­ва­еш яго і людзям”

Версия для печатиВерсия для печати

У час святкавання ў ліс­та­падзе мінулага года 150-гадовага юбі­лею царквы Святога Ар­хан­ге­ла Міхаіла ў Шчучыне не­ка­ль­кім святарам і прыхаджанам бы­лі ўручаны высокія царкоўныя ўзна­га­ро­ды. Медалём “Каложскі Крыж” 3-яй ступені адзначана і жы­хар­ка горада Вольга Ан­то­наў­на Зенчык. Гэта не адзіная адз­на­ка яе заслуг перад Пра­вас­лаў­най Царквой. Як дарагую ся­мей­ную рэліквію побач з іка­нас­та­сам захоўвае жанчына медаль Свя­той прападобнай Ефрасінні По­лац­кай і пасведчанне да яго з под­пі­сам тагачаснага Пат­ры­яр­ша­га Экзарха ўсяе Беларусі міт­ра­па­лі­та Мінскага і Слуцкага Фі­ла­рэ­та.
Падчас нашай з ёй сустрэчы жанчына адкрылася як поў­ная глыбокай пашаны да Бога пра­вас­лаў­ная хрысціянка і проста зыч­лі­вы, добры чалавек.  Рас­ка­за­ла, што сваю дарогу да храма знай­ш­ла не адразу. Калі пайшла з жыц­ця матуля, не пакідала ад­чу­ван­не тупіка, у які патрапіла, і адзі­но­ты...

 – Тады і прыйшло асэнсаванне та­го, што ты без Бога нішто, – дзе­ліц­ца жанчына. – Вельмі ўдзячна ай­цу Міхаілу Велісейчыку за яго пад­т­рым­ку. Напэўна, Гасподзь так на­кі­ра­ваў, каб гэты святар знайшоў для мяне патрэбныя словы. Цяпер цар­к­ва для мяне – духоўная апора, а мая вера ў Госпада – пачуццё глы­бін­нае і душэўнае. Мяне Бог пад­т­рым­лі­вае. Цяжка, праблемы са здароўем, а ўсё роўна іду на на­ба­жэн­с­т­вы. А адтуль ужо не вяр­та­ю­ся – бягу. Цяпер гэта самая важ­ная частка майго жыцця. А яшчэ – унуч­кі. Вельмі ўдзячна Уся­выш­ня­му, што павярнуў мяне да сябе.
 Духоўныя настаўленні даваў жан­чы­не і айцец Яўгеній Па­ве­ль­чук. Святара і прыхаджанку з’яд­на­ла агульная справа – будаўніцтва хра­ма Богаяўлення ў Шчучыне. Да­рэ­чы, Вольга Антонаўна была ў лі­ку тых вернікаў, хто з энтузіязмам да­па­ма­гаў у богаўгоднай справе. У пры­ват­нас­ці, жанчынам даверылі ўзводзіць гаспадарчае па­мяш­кан­не. “Капалі, зямлю раўнялі, – рас­каз­вае яна. – Бывала, званю свай­му прарабу і пытаю, колькі зямлі зняць, колькі засыпаць”.  
Цяпер Вольга Антонаўна на­вед­вае набажэнствы менавіта ў гэтым хра­ме, які зусім блізка ад дома па ву­лі­цы Пушкіна, дзе яна жыве. Лю­біць хадзіць на службу ў царкву з унуч­ка­мі. У Божым доме дзяўчынкі свае. Насця і Вераніка скончылі нядзе­ль­ную школу, Сафійка рых­ту­ец­ца стаць вучаніцай. 
Умацавалі ў веры шчырыя гу­тар­кі з айцом Аляксандрам Пас­цер­ня­ком – Благачынным Шчучынскай ак­ру­гі. З’ядналі з іншымі пры­хад­жа­на­мі паломніцкія паездкі ў Дзі­ве­е­ва, Пачаева, Опціну пустынь, Кі­е­ва-Пячэрскую лаўру і іншыя святыя для праваслаўных хрысціян мес­цы. “Гэта невыказна яркія пачуцці і ўра­жан­ні. Хор пачаеўскі потым тры ме­ся­цы сніўся, – успамінае Вольга Ан­то­наў­на, і яе вочы напаўняюцца ра­дас­цю. – Думала: як я без гэтага ўся­го жыла?”.
Размаўляем не толькі пра ня­бес­нае, але і зямное. Антонаўна з ра­дас­цю расказвае пра сваю радзіну, бліз­кіх ёй людзей і вялікае пачуццё ед­нас­ці, якое ўсе яны спазналі ў апош­нія гады:
– Прыехалі аднойчы да мяне дзве стрыечныя сястры – адна з Мін­с­ка, другая з Ліды. “Зноў на бягу па­га­ва­ры­лі...”, – паскардзіліся. Да­вай­це, кажу ім,  збяромся, і не то­ль­кі ўтрох. На тым і пагадзіліся. І ця­пер звычайна ў адзін з летніх дзён з’язджаемся з розных гарадоў і вёсак. Найперш ідзем у царкву, што ў Ракавічах. Заказваем там абед­ні за ўсіх сваіх сваякоў – дзя­доў, прадзедаў, бацькоў, а потым ма­ле­бен да цудатворнай Ра­ка­віц­кай іконы Маці Божай – за дзяцей, уну­каў і праўнукаў... 
 ...Пасля службы ў храме дру­жы­на – да 50-ці чалавек – на­кі­роў­ва­ец­ца на могілкі. Абходзяць з ма­літ­вай усе месцы спачыну родных, не пра­мі­на­юць магілкі знаёмых і ад­на­вяс­коў­цаў. У вёсцы Трахімчыкі, на ба­ць­коў­с­кай сядзібе ў стрыечнага бра­та Юры, які, хоць і жыве ў Мін­с­ку, але падтрымлівае тут парадак, ся­да­юць за стол. Ёсць час і на рос­пы­ты ды ўспаміны, і на агляд па­се­ліш­ча, дзе бярэ пачатак род Вольгі Ан­то­наў­ны па бацькоўскай лініі. 
Самае цікавае, што на сво­е­а­саб­лі­выя “радзінныя з’езды” моладзь ста­ла адклікацца, радуецца Ан­то­наў­на. Едуць стрыечныя пля­мен­ні­цы з сем’ямі з Мінска  і Масквы,  з Лі­ды і Драгічына... Дзецям па­да­ба­ец­ца вясковы прастор, а дарослым – цішыня. “А галоўнае – тут радзі­ма”, – тлумачыць сваё прыцяжэнне да старой вёскі ўсё той жа мінчанін Юрый – дарэчы, надзвычай гас­цін­ны і шчодры чалавек. Між іншым, адзін з прадстаўнікоў вялікага і друж­на­га роду, бы на крылах, прылятаў у Трахімчыкі ажно з Нара-Фа­мін­с­ка. Лёс яго не песціў, падлеткам у дзі­ця­чым доме гадаваўся, але пад ста­расць магнітам пацягнула ча­ла­ве­ка ў родную старонку. Прой­дзец­ца, бывала, па вёсцы, зазірне да Ан­то­наў­ны ў госці і назад вяр­та­ец­ца. А для сэрца радасці надоўга ха­пае...
Жаданне пабачыць родных і ба­ць­каў­ш­чы­ну прывяло на сустрэчу сва­яч­ку, якая дрэнна бачыла і паз­на­ва­ла прысутных толькі па га­ла­сах. “Якая я шчаслівая, што па­бы­ла з вамі”, – прызналася яна по­тым. Нават сваякі стрыечных сяс­цёр, пачуўшы пра гэтыя душэўныя сус­т­рэ­чы, жадаюць далучыцца да су­пол­кі. Ахвотна едуць новыя чле­ны сем’яў – нявесткі і зяці стры­еч­ных сясцёр і братоў. І ад­на­вяс­коў­ка, у якой няма радні, просіць: “Мяне не пакіньце”. “Мы для ўсіх ад­к­ры­ты”, – адказвае Вольга Ан­то­наў­на.
– Мы ж, старэйшае пакаленне, рас­лі ў Трахімчыках хата каля ха­ты. Нас па дзеду, татавым бацьку, “сямёнчыкавымі” называлі. З часам су­вя­зі аслаблі,  а пастарэлі – па­ча­ло цягнуць адно да аднаго. Ужо не­ка­ль­кі год так сустракаемся. Ці па­ве­ры­це, у нас нейкая не­выт­лу­ма­ча­ль­ная роднасць душаў, – ра­ду­ец­ца Антонаўна. – Стаіш адзін ка­ля аднаго – і нічога не трэба га­ва­рыць: такая міласць, такая цеп­лы­ня і радасць...  Зенчыкі, Красніцкія, Дай­лі­да, Вітукевіч, Антаноўскія – но­выя прозвішчы ў родзе, але  ка­ра­ні ўсіх – у Трахімчыках. 
У добрых адносінах Вольга Ан­то­наў­на і з раднёй па мацярынскай лі­ніі. У Чарняках жыве цёця Марыя Эль­я­шэ­віч, ёй хутка споўніцца 90 га­доў. “Добрая, цярплівая, памяць вы­дат­ную мае, – узгадвае сваячку жан­чы­на. – Не ад кожнага ча­ла­ве­ка ідзе цяпло, а з ёй дык сядзела б і сядзела... так прыемна. Я езджу да яе, усё распытваю пра радню і за­піс­ваю. Яна дзівіцца: “Што гэта з ва­мі парабілася?” 
Працуе Вольга Антонаўна Зен­чык у МПМК-167. Ажно 39 гадоў на ад­ным месцы. Прызнаецца, што ў бу­даў­ні­чую арганізацыю была вы­му­ша­на прыйсці з-за патрэбы ў жыл­лі. На руках у маладой жан­чы­ны былі тады два малыя сыны. Ця­пер яна майстар, а пачынала прос­тай рабочай. Называе сябе са­ма­вуч­кай. Разумная жанчына слухала па­ра­ды вопытных калег, не ба­я­ла­ся дадатковых нагрузак і аба­вяз­каў. Працавала сумленна, не ча­ка­ла льгот і ўвагі. У вытворчым пра­цэ­се многае спасцігала дзякуючы пры­род­най кемлівасці.  І цяпер ра­да і вельмі цэніць, што да яе, ве­тэ­ра­на працы, у калектыве ставяцца надз­вы­чай паважліва. 
На рабочым месцы В.А. Зенчык заў­ва­жаю цудатворную Ракавіцкую іко­ну Божай Маці, глядзяць са сця­ны лікі іншых святых. Антонаўна рас­па­вя­дае, што першая іконка з’я­ві­ла­ся тут даўно – яшчэ ў савецкія ча­сы прывезла, калі ездзіла на эк­с­кур­сію. Потым дабавіліся іншыя. Та­кое нябачнае нябеснае зас­туп­ніц­т­ва вельмі дапамагае.
Надзвычай ганарыцца жанчына сва­і­мі сынамі Андрэем і Віктарам, якіх, так атрымалася ў жыцці, адна пад­ня­ла на ногі, радуецца з цу­доў­ных нявестак (абедзве – Таццяны), це­шыц­ца з унучак Анастасіі, Ве­ра­ні­кі і Сафійкі. Старэйшага сына на­зы­вае інтэлектуалам, ганарыцца яго залатымі рукамі і да­пыт­лі­вас­цю. Малодшы скончыў ВНУ, ін­жы­нер. Браты і іх жонкі вельмі друж­ныя між сабой, радуецца матуля. З па­ва­гай і любоўю адносяцца і да яе, дапамагаюць ва ўсім. 
 На светлае свята Нараджэння Хрыс­то­ва дзеці з сем’ямі пры­ходзяць да матулі. Разам рых­ту­юць стол. Старэйшая нявестка Тац­ця­на – повар ад бога, га­на­рыц­ца свякроў. Ёй удаюцца ўсе стра­вы, а выпечка “ў роце тае”, таму Ан­то­наў­на з малодшай нявесткай час­цей падсабляюць пра­фе­сі­я­на­лу. “І на гэтыя Каляды будзе ўсё, як звы­чай­на, годна”, – кажа жанчына. 
Вольга Антонаўна – адкрыты, дру­жа­люб­ны і мудры чалавек. Між ін­шым, у справы дзяцей ніколі не ўмеш­ва­ец­ца і не камандуе. Лішні раз не турбуе, а вось дзверы яе до­ма заўсёды для іх адчынены. У доб­рых адносінах і са сватамі: “Дзякаваць Богу, ні разу ніхто ні з кім не спрачаўся”. Умее сябраваць, ся­род яе прыяцелек шмат ка­та­лі­чак.
Усяго хапіла ў жыцці, прыз­на­ец­ца Вольга Антонаўна. Бацька – да­рож­ны майстар – загінуў у аў­та­а­ва­рыі, калі ёй быў толькі месяц. Маці – простая вясковая жанчына, па­ды­ма­ла чатырох дзяцей адна. Калі вы­рас­ла, Вольга часам сутыкалася з непаразуменнем і суп­ра­ць­с­та­ян­нем. “А цяпер з вышыні пражытага ўсё забылася, і засталіся толькі ра­дасць і ўдзячнасць Богу. Напэўна, дзе­ля гэтага і варта было вынесці па­ку­ты”, – кажа жанчына.
Прызнаецца, што адкрыўшы для ся­бе Бога, пачула ў сабе духоўную моц, стала мудрэйшай. На­ву­чы­ла­ся дараванню, верацярпімасці і спа­гадзе, цаніць людзей не за сло­вы, а за іх учынкі. Успамінае, з якой па­ша­най праваслаўныя ахвяравалі на ўзвядзенне храма. Дарэчы, ад­к­лік­ну­лі­ся амаль усе католікі, да ка­го адчынялі дзверы... Сцвярджае, што адкрыўшы сэрца насустрач Уся­выш­ня­му, адкрыла яго і людзям,  і зусім не адчувае  цяж­кас­ці першай падысці і папрасіць пра­ба­чэн­ня. Так атрымалася, што ста­сун­кі жанчыны з бацькам сыноў бы­лі абмежаваны. Але наступіў мо­мант, і яна даравала ўсе крыў­ды: па-хрысціянску адправіла мужа і свякроў у апошні шлях і цяпер мо­ліц­ца за супакаенне іх душ. “Калі б я не была веруючым чалавекам, для мяне гэта было б надзвычай цяж­ка”, – прызнаецца Вольга Ан­то­наў­на. 
Напярэдадні Раства Хрыстова хо­чац­ца пажадаць гэтай поўнай глы­бо­кай пашаны да Бога жанчыне і яе родным, каб год новы быў го­дам благаславенным, мірным і шчас­лі­вым.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.