Год моладзі запомніцца но­вы­мі дасягненнямі | Дзяннiца

Год моладзі запомніцца но­вы­мі дасягненнямі

Версия для печатиВерсия для печати

160 таленавітых рабят Шчу­чын­ш­чы­ны сабраліся на тра­ды­цый­ныя Калядныя сустрэчы ў ра­ён­ным цэнтры культуры і на­род­най творчасці

Пераможцы самых розных кон­кур­саў і алімпіяд, лепшыя ва­лан­цё­ры, спартсмены, спевакі і тан­цо­ры закружыліся разам у свя­точ­ным карагодзе каля пры­га­жу­ні-ёлкі. Гэтых рабят аб­’­яд­на­ла адно: яны ўпэўнена крочаць на­пе­рад, развіваюць свае здо­ль­нас­ці і пакараюць самыя вы­со­кія вяршыні.

– 2015 год быў для нас багатым на цікавыя падзеі і шчодрым на да­сяг­нен­ні, – гаворыць намеснік ды­рэк­та­ра па выхаваўчай рабоце Ляш­чан­с­ка­га дз/с-СШ Святлана Ста­ніс­ла­ваў­на Марчукевіч. – Нап­рык­лад, у рамках акцыі “Збяры Бе­ла­русь у сваім сэрцы” вучні на­шай школы наведалі знакамітыя мяс­ці­ны Магілёўскай вобласці і на пад­с­та­ве ўбачанага стварылі фільм, які заняў другое месца як у аб­лас­ным, так і рэспубліканскім кон­кур­сах. Самыя актыўныя ра­бя­ты былі ўзнагароджаны пуцёўкамі ў ла­гер “Зубраня”, дзе прымалі ўдзел у піянерскім форуме. Адтуль яны прывезлі падарункі і граматы.
Тут, на святочнай урачыстасці, кож­на­му было што расказаць. Нап­рык­лад, выхаванцы цэнтра тэх­ніч­най творчасці Валерый Малышка і Па­вел Рымко разам са сваім кі­раў­ні­ком У.У. Байготам ствараюць вы­дат­ныя мадэлі, з якімі рабяты выс­ту­па­юць у розных конкурсах па тра­са­вым мадэлізме і займаюць пры­за­выя месцы не толькі на ўзроў­ні вобласці, але і рэспублікі. А вось пяцікласнік Аляксандр Ка­лю­жа са Скрыбаўскага дз/с-СШ ве­ль­мі любіць ... шыць і вышываць. Яго ма­ле­нь­кія шэдэўры таксама не­ад­ной­чы адзначаліся на конкурсах. 
Вучань Васілішкаўскай СШ Мі­кі­та Ханько разам са сваёй мамай Свят­ла­най Антонаўнай стварылі ві­дэ­а­ро­лік “Энергия и среда обитания”, які за­няў першае месца ў рэс­пуб­лі­кан­с­кім конкурсе. З Мікітам на свята пры­е­ха­лі таксама і васілішкаўскія ра­бя­ты, якія ў складзе каманды Гродзен­с­кай вобласці заваявалі трэ­цяе месца ў рэспубліканскіх спа­бор­ніц­т­вах па летнім мнагабор’і “Здароўе”. 
– Наша школа таксама заўсёды сла­ві­ла­ся спартыўнымі да­сяг­нен­ня­мі, – расказвае намеснік ды­рэк­та­ра па выхаваўчай рабоце Жа­лу­доц­кай СШ Алена Браніславаўна Будзі­ло­віч. – Многа добрых спраў і на рахунку нашых валанцёраў. Яны актыўна ўдзель­нічаюць у ак­цы­ях “Дом без адзіноцтва”, “Побач з намі жыве ветэран”, “Помнікам, ма­гі­лам і абеліскам – наш клопат”, “Прыміце нашы віншаванні”, “Навагоднюю ялінку – у дом ве­тэ­ра­на” і іншых. Сёння на свята пры­е­ха­лі і ўдзельнікі турніру па фізіцы, а таксама пераможцы абласных алім­пі­яд. 
Педагогі ганарацца дасягненнямі сва­іх выхаванцаў і гатовы бяс­кон­ца расказваць пра іх поспехі. 
– У Галавічпольскім дз/с-СШ зай­ма­ец­ца каля сотні школьнікаў, і 16 з іх сталі пераможцамі і прызёрамі кон­кур­саў і алімпіяд, – гаворыць на­мес­нік дырэктара па выхаваўчай ра­бо­це Вольга Аляксандраўна Іса­е­ва. – Гэта самы лепшы доказ рэ­зу­ль­та­тыў­нас­ці работы педагогаў. Нап­рык­лад, Дзіяна Гайдушка ў Дзень беларускага пісьменства, які свят­ка­ваў­ся ў Шчучыне, атрымала ўзна­га­ро­ду за перамогу ў рэс­пуб­лі­кан­с­кім конкурсе “Жывая класіка”. На­шы дзеці многа працуюць, таму зас­лу­жы­лі гэта ганаровае права быць удзельнікамі прэстыжных «Калядных сустрэч».
Карагоды ля ёлкі, конкурсы, гу­ль­ні, якія арганізавалі педагогі і вы­ха­ван­цы ўстаноў адукацыі горада і цэн­т­ра творчасці дзяцей і моладзі, да­па­ма­га­лі рабятам ствараць цу­доў­ны настрой. Свята пра­цяг­ва­ла­ся ў глядзельнай зале, куды ві­ноў­ні­каў урачыстасці запрасіла Зі­муш­ка-Зіма. Свае лепшыя канцэртныя ну­ма­ры дарылі гасцям юныя ар­тыс­ты ЦТДіМ, якія і самі могуць га­на­рыц­ца шматлікімі творчымі пе­ра­мо­га­мі.
Павіншаваць таленавітую мо­ладзь са святам прыйшлі намеснік стар­шы­ні Шчучынскага рай­вы­кан­ка­ма Ганна Станіславаўна Хвядзюк і начальнік аддзела адукацыі, спор­ту і турызму Уладзімір Раманавіч Ду­бок.
– Ужо стала добрай традыцыяй, што ў светлыя калядныя дні пра­ходзяць сустрэчы з тымі юнымі зо­рач­ка­мі, якія заявілі пра сябе на са­мым высокім узроўні, – заз­на­чы­ла Ганна Станіславаўна. – Вялікі дзя­куй за нялёгкую працу пе­да­го­гам, рабятам, бацькам. 2015-ы быў асаб­лі­вым для нашай Беларусі. Мы адзначалі 75-годдзе ўтварэння Шчу­чын­с­ка­га раёна, 70 год Вялікай Пе­ра­мо­гі. Шчучын сустракаў 22-гі Дзень беларускага пісьменства. Гэ­ты год быў знакавым  для моладзі, бо менавіта ёй прысвячаўся. Вам прыс­вя­чаў­ся – маладым, крэ­а­тыў­ным, удумлівым.  Пройдуць 10-15 год, і менавіта вы будзеце выз­на­чаць курс развіцця нашай дзяр­жа­вы, будаваць і ўмацоўваць нашу кра­і­ну. За вамі – будучыня Бе­ла­ру­сі. 
Урачыстасць завяршылася флэш-мобам і святочным шэсцем ка­зач­ных персанажаў. А героі дня ат­ры­ма­лі салодкія падарункі, срод­кі на якія былі выдзелены з ра­ён­на­га бюджэту. 
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.