На каток прыходзь і сяброў пры­водзь | Дзяннiца

На каток прыходзь і сяброў пры­водзь

Версия для печатиВерсия для печати

Як толькі зямлю скаваў мароз, на спартыўнай пляцоўцы ля ДЮСШ г. Шчучына залілі каток, і ця­пер кожны жадаючы можа прый­с­ці сюды і пакатацца на ка­нь­ках.
– На базе ДЮСШ працуе пра­кат, дзе налічваецца 60 пар ка­нь­коў розных памераў, – зазначае на­мес­нік начальніка аддзела аду­ка­цыі, спорту і турызму рай­вы­кан­ка­ма Іван Вікенцьевіч Гваздоўскі. – Каш­туе гэтая паслуга 25 тысяч руб­лёў, і аплаціць яе можна ў лю­бым аддзяленні банка або на пош­це, а таксама пры дапамозе ін­фа­кі­ёс­ка. Працуе пракат у будні з 15.00 да 21.00, а ў выхадныя дні з 12.00 да 19.00. У каго ёсць уласныя ка­нь­кі, можа прыходзіць і катацца бяс­п­лат­на. У спартыўнай школе для на­вед­ва­ль­ні­каў абуладкаваны ўту­ль­ныя раздзявальні, функцыянуюць ду­ша­выя кабінкі.  

Між іншым, у другой палове студзе­ня на спартыўнай пляцоўцы ля ДЮСШ пройдзе традыцыйны ад­к­ры­ты раённы турнір па хакеі “Залатая шайба”. Для ўдзелу ў спа­бор­ніц­т­вах неабходна падаць за­яў­ку, сабраць і экіпіраваць каманду. Лю­бі­це хакей? Гайда на лёд!
Аляксандр КАСПЯРЧУК.


Будзьце ў курсе!
Для аплаты паслуг пракату трэ­ба ведаць рэквізіты аддзела аду­ка­цыі, спорту і турызму рай­вы­кан­ка­ма: 231513, Гродзенская вобласць, г. Шчучын, пл. Свабоды, д. 11. УНП 500031484 ОКПО 02150873 р/с №3632527000059 у ЦБУ №424 фі­лі­я­ла №400 Гродзенскага аб­лас­но­га ўпраўлення ААТ “ААБ Бе­ла­рус­банк” МФО 152101752 код 752.