У матэматычны бой ішлі гім­на­зіс­ты | Дзяннiца

У матэматычны бой ішлі гім­на­зіс­ты

Версия для печатиВерсия для печати

Адзінаццацікласнік Аляксей Краў­чан­ка і дзесяцікласнікі Уладзі­мір Пяшко, Алекс Да­вы­даў і Антоній Мархоцкі вярнуліся з тур­ні­ру вельмі задаволенымі: яны дастойна прадставілі не то­ль­кі навучальную ўстанову, дзе зай­ма­юц­ца, але і ўвесь наш ра­ён. І гэта пры тым, што са­пер­ні­ка­мі рабят былі ў тым ліку і на­ву­чэн­цы з гімназій г.Гродна.
– Прыняць удзел у турніры ім­к­ну­лі­ся 23 каманды, – расказваюць нас­таў­ні­цы матэматыкі гімназіі Та­ма­ра Васільеўна Уласава і Галіна Эд­вар­даў­на Кахновіч, якія рых­та­ва­лі сваіх вучняў да гэтага ін­тэ­лек­ту­а­ль­на­га спаборніцтва.

– Для та­го каб атрымаць запрашэнне, не­аб­ход­на было выканаць восем ма­тэ­ма­тыч­ных даследаванняў. Ра­бя­ты з энтузіязмам узяліся за справу. І хоць часу было вельмі мала, яны спра­ві­лі­ся. Журы ў агульным рэй­тын­гу адвяло ім трэцяе месца.
Абласны турнір матэматыкаў, у якім заваявалі права ўдзельнічаць то­ль­кі восем каманд, складаўся з не­ка­ль­кіх тураў. Юныя матэматыкі па­він­ны былі не толькі дас­ле­да­ваць задачу і расказаць ход яе ра­шэн­ня, але і выступіць у ролі апа­нен­таў, рэцэнзентаў і на­зі­ра­ль­ні­каў. І з гэтымі функцыямі шчу­чын­цы справіліся выдатна. Аляксей Краў­чан­ка нават атрымаў дыплом за лепшую работу ў якасці на­зі­ра­ль­ні­ка. 
А вось першы тур для шчу­чын­с­кай каманды быў не вельмі пас­пя­хо­вым. 
– Напэўна, паўплы­вала хва­ля­ван­не, – тлумачыць Антоній Мар­хоц­кі. – У другім туры мы скан­цэн­т­ра­ва­лі­ся, змянілі сваю стратэгію бою і дабіліся добрага выніку. Сапернікі бы­лі дастойныя, таму і барацьба ака­за­ла­ся напружанай. І тым не менш мы выйшлі ў фінал. 
– Заданні былі самымі рознымі і ў асноўным насілі даследчы ха­рак­тар, – гаворыць Тамара Ва­сі­ль­еў­на. – Ніводнае з іх не мела кан­чат­ко­ва­га адказу. Ацэньвала работы жу­ры, у склад якога ўваходзілі сту­дэн­ты і выкладчыкі ГрДУ імя Я. Ку­па­лы і Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Задаволены выступленнем ра­бят і педагогі. 
– Уладзімір, Алекс і Антоній су­р­’­ёз­на займаюцца матэматыкай з сё­ма­га класа, – гаворыць Галіна Эд­вар­даў­на. – Яны паспяхова пры­ма­юць удзел у алімпіядах, у на­ву­ко­ва-практычных канферэнцыях. Тур­нір у Гродне стаў для хлопцаў яш­чэ адной магчымасцю пра­ве­рыць свае веды і папрактыкавацца ў выкананні складаных заданняў.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.