Дзядуля Мароз ідзе ў… бальніцу! | Дзяннiца

Дзядуля Мароз ідзе ў… бальніцу!

Версия для печатиВерсия для печати

У рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” 31 снежня юных пацыентаў, якія праходзяць лячэнне  ў стацыянары Шчучынскай раённай бальніцы павіншавалі  намеснік старшыні райвыканкама Г.С. Хвядзюк, першы сакратар РК БРСМ А.С. Богдзель, супрацоўнікі ЦРБ і артысты раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. 
     Цёплыя віншаванні, задорныя навагоднія песні стваралі пацыентам і медработнікам прыўзняты святочны настрой.

Прыемным сюрпрызам сталі  салодкія падарункі ад раённай арганізацыі  ГА “Беларускі фонд міру” і раённага выканаўчага камітэта. Добрым дапаўненнем да віншаванняў былі і школьныя прылады, сабраныя ў рамках акцыі “Нашы дзеці” актывістамі БРСМ. 
Дзіцячае, інфекцыйнае, радзільнае, траўматалагічнае, тэрапеўтычнае, стаматалагічнае, хірургічнае і іншыя аддзяленні –  усюды зазірнулі сёння Дзядуля Мароз. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем чыталі падрыхтаваныя вершы, спявалі вясёлыя песні і вадзілі шумныя карагоды. Шчодрыя госці не абмінулі ўвагай тых,  хто прыйшоў на прыём у дзіцячую кансультацыю. Рабяты таксама атрымалі падарункі. Не прамінулі Дзядуля Мароз і Снягурачка і дарослых, якія, дарэчы, сустракалі галоўных персанажаў навагоддзя з дзіцячай непасрэднасцю. Шчырыя пажаданні прымалі персанал бальніцы і  пацыенты. Дарэчы, віншавалі ўсіх са святамі яшчэ і казачны Мядзведзь, вясёлы гарманіст Генадзь Паноў. Да добрай кампаніі далучыліся галоўны ўрач ЦРБ С.Г. Амбрушкевіч, яго намеснік Ю.В. Мілюта, педыятр С.П. Круповіч і іншыя медработнікі.
     Ганна КАСПЕР. 
     Фота аўтара.