У новы год – з новымі ідэямі | Дзяннiца

У новы год – з новымі ідэямі

Версия для печатиВерсия для печати

Дакладна адбілася ў памяці: у снеж­ні 2014-га ніхто не абяцаў, што 2015 год будзе лёгкім. І вось мы перагортваем апошнія ліс­т­кі ка­лен­да­ра, узгадваем як­раз-такі не цяжкасці, а самыя яр­кія падзеі: 70-годдзе Вялікай Пе­ра­мо­гі, 75-га­до­вы юбілей Шчу­чын­с­ка­га раёна. Па­гадзі­це­ся, ме­на­ві­та святамі ды зна­ка­вы­мі да­та­мі на­поў­ні­цу было на­сы­ча­на жыц­цё нашага раёна.
Чаго варты адзін толькі Дзень бе­ла­рус­ка­га пісьменства, ста­лі­цай якога стаў Шчучын! Як “падцягнула” гэта рэс­пуб­лі­кан­с­кае свята інфраструктуру на­ша­га го­ра­да, зрабіўшы яго яш­чэ больш утульным, пры­го­жым, са­ма­быт­ным. Зра­зу­ме­ла, за ўсім гэ­тым стаіць нап­ру­жа­ная праца мнос­т­ва людзей – ад кі­раў­ні­ка да рабочага, ад ар­хі­тэк­та­ра да бу­даў­ні­ка. А колькі маш­таб­ных пра­ек­таў у выт­вор­час­ці і са­цы­я­ль­най сферы ўда­ло­ся  рэ­а­лі­за­ваць! Аб усім гэ­тым мы вядзём гу­тар­ку са стар­шы­нёй Шчу­чын­с­ка­га ра­ён­на­га выканаўчага ка­мі­тэ­та Сяр­ге­ем Ва­сі­ль­е­ві­чам ЛО­ЖЭЧ­НІ­КАМ.

– Безумоўна, самай значнай падзе­яй 2015 года сталі выбары Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі. Наш народ пра­га­ла­са­ваў найперш за той курс, па якім краіна ўпэўнена раз­ві­ва­ец­ца ўжо два дзесяцігоддзі, пас­пя­хо­ва пераадольваючы цяжкасці і вык­лі­кі няп­рос­та­га часу, будуючы са­цы­я­ль­на арыентаваную дзяржаву. Гэ­та вельмі важна – рэ­а­лі­зоў­ваць эка­на­міч­ныя, жыццёвыя планы ў спа­кой­най дзелавой атмасферы, бу­ду­чы нас­т­ро­е­ным на плённы вы­нік. Так было і так будзе, хоць сап­раў­ды – як мінулы год, так і нас­ту­па­ю­чы 2016-ты не з простых. Мы ба­чым, што адбываецца ў краінах-су­сед­ках, у свеце ў цэлым, і ўсе гэ­тая палітычныя, эканамічныя пра­цэ­сы не могуць не адбіцца і на нас. Але Беларусь, наш Прэзідэнт А.Р. Лу­ка­шэн­ка заўжды займалі мі­рат­вор­чую па­зі­цыю, шукалі і знаходзілі зда­ро­вы кампраміс і дастойнае вый­с­це з самага скла­да­на­га ста­но­віш­ча. Мабыць, у гэтым наша сіла. 
– Еднасць нацыі шчучынцы на са­бе адчулі падчас рэс­пуб­лі­кан­с­ка­га фес­ты­ва­лю беларускага пі­сь­мен­с­т­ва.
–  Так, 6 верасня 2015 года мы ўпі­са­лі яшчэ адну яркую старонку ў гіс­то­рыю Шчу­чын­ш­чы­ны. Дзень бе­ла­рус­ка­га пісьменства – гэта да­ні­на памяці і падзякі на­шым слаўным зем­ля­кам, што пакінулі пасля сябе ба­га­цей­шую культурную спад­чы­ну. І нам, сучаснікам, удалося да­ка­заць, што мы дастойныя гэтага ду­хоў­на­га скарбу. Пра­ца­ва­лі ўсе прос­та самааддана, рыхтуючы го­рад да свята. Вялікі дзякуй усім за гэ­та. Галоўнае, што зробленае зас­та­нец­ца на доўгія гады і будзе слу­жыць людзям. Но­вы­мі гранямі заз­зяў наш архітэктурны брыльянт – па­лац князёў Друцка-Лю­бец­кіх, які, няг­ледзя­чы на эканамічныя скла­да­нас­ці, удалося канчаткова рэс­таў­ры­ра­ваць, уклаўшы сюды з па­чат­ку рэалізацыі праекта 57,5 мі­ль­яр­да рублёў. Сімвалічна, што ме­на­ві­та ў Год моладзі мы перадалі па­лац у карыстанне прадстаўнікам юна­га па­ка­лен­ня – цэнтру твор­час­ці дзяцей і моладзі. 
Сур’ёзныя інвестыцыі былі пры­цяг­ну­ты і ў многія іншыя нашы са­цы­я­ль­ныя аб’­ек­ты – гімназію, шко­лы, райбальніцу, аб’екты культуры і спорту. Усё гэта даз­во­ліць па­леп­шыць якасць шырокага спектра пас­луг.  
– Сяргей Васільевіч, гледзячы на абуладкаваны цэнтр горада, які слу­жыць сво­е­а­саб­лі­вым эта­ло­нам, у гараджан і вяскоўцаў у ра­зы павышаецца пат­ра­ба­ва­ль­насць да добраўпарадкавання і сва­іх мікрараёнаў…
– Гэта натуральна, і паступова, крок за крокам мы будзем пра­водзіць рас­па­ча­тую справу па доб­раў­па­рад­ка­ван­ні. Варта толькі наб­рац­ца крыху цярпення і зра­зу­мець, што фінансавыя магчымасці не даз­ва­ля­юць зрабіць усё і адразу. Гэ­та па­э­тап­ная работа.
– Усе разумеюць, што на­поў­не­насць раённага бюджэту за­ле­жыць ад пас­пя­хо­вас­ці работы пра­цоў­ных калектываў.
–  Справы ў нашых гра­даў­т­ва­ра­ль­ных прадпрыемстваў ста­бі­лі­за­ва­лі­ся, хоць знеш­не­э­ка­на­міч­ныя аб­с­та­ві­ны досыць няпростыя. Тым не менш, завод «Аўтапровад» упэў­не­на рухаецца па шляху ма­дэр­ні­за­цыі вытворчасці, паспяхова ас­вой­вае новыя ві­ды кабельнай пра­дук­цыі, выйшаў на лідзіруючыя па­зі­цыі ў сваім холдынгу. 
Масласырзавод таксама за­вяр­шыў рэалізацыю праекта па рэ­кан­с­т­рук­цыі са­лі­ль­на­га аддзялення з ус­та­ноў­кай сучаснага аў­та­ма­ты­за­ва­на­га абсталявання для за­сол­кі сы­ру прадукцыйнасцю 60 тон у сут­кі, з устройствам камеры для за­ха­ван­ня сы­ру на 800 тон. Гэта новыя тэх­на­ло­гіі і новыя магчымасці, якія даз­во­ляць істотна па­вя­лі­чыць аб’­ё­мы прадукцыі і палепшыць яе якасць. На масласырзаводзе ўка­ра­ня­ец­ца ў жыццё пяцігадовы план са­май маштабнай у гісторыі прад­п­ры­ем­с­т­ва мадэрнізацыі на 2015-2020 гады. Што тычыцца мар­ке­тын­га­вай палітыкі, то яна на­кі­ра­ва­на на ды­вер­сі­фі­ка­цыю рынку.
Спадзяёмся, што ў 2016 годзе дасць добры плён і яшчэ адзін бліс­ку­чы ін­вес­т­п­ра­ект – ТАА «Праймілк», сучаснае прад­п­ры­ем­с­т­ва па перапрацоўцы сыроваткі і сы­ро­ва­тач­на-тлушчавага кан­цэн­т­ра­ту. Гэты завод-прыгажун радуе во­ка на ўездзе ў Шчу­чын з боку Мас­тоў. Яго першая прадукцыя па­він­на быць выпушчана ўжо ў лі­пе­ні. Тут з’явіцца больш за 100 рабочых мес­цаў для высокакваліфікаваных спе­цы­я­ліс­таў. Будаўніцтва ў якасці ген­пад­рад­чы­ка вяла наша МПМК-167, заявіўшы пра ся­бе як бу­даў­ні­чая арганізацыя з вялікім па­тэн­цы­я­лам.  
– А якія цікавыя праекты ажыц­цяў­ля­юц­ца ў аг­рап­ра­мыс­ло­вай галіне ра­ё­на?
– Іх таксама нямала. Так, у «Жалудоцкім агракомплексе» па­бу­да­ва­лі два сві­нар­ні­кі пад адкорм, і ця­пер будынкі запаўняюцца жы­вё­лай. Увогуле там плануецца па­вя­лі­чыць пагалоўе на 2 тысячы 700. Гэ­та значны крок у развіцці сві­на­га­доў­лі. 
Дзякуючы падтрымцы абласнога вы­ка­наў­ча­га камітэта, Міністэрства се­ль­с­кай гас­па­дар­кі пра­цяг­ва­ец­ца фі­нан­са­ван­не па ўзвядзенні су­час­най малочнатаварнай фер­мы «Скоржыкі» на 777 галоў. Лі­та­ра­ль­на ў гэтыя дні будзе здадзена ў эк­с­п­лу­а­та­цыю 2-я чарга будаўніцтва. Трэ­ба сказаць, што для ААТ «Шчучынаграпрадукт» гэта МТФ адыг­рае ключавую ролю. Тут уме­юць атрымліваць «вялікае малако» са­ма­га вы­со­ка­га гатунку, за кошт ча­го рухаць сваю эканоміку. Як вя­до­ма, зараз «Шчучынаграпрадукт» з’яў­ля­ец­ца лакаматывам для бы­лой адстаючай гаспадаркі «Руткевічы», якая далучана да больш моцнага партнёра.
– Сяргей Васільевіч, у нас у ра­ё­не ёсць яшчэ некалькі гас­па­да­рак, якім так­са­ма была б ня­ліш­няй партнёрская падтрымка. Ці не разглядаецца ў якасці ін­вес­та­ра прыватнік?
– Не выключаецца і такі ва­ры­янт. Да прыкладу, прадпрыемства «Аграсвіс» з за­меж­ным капіталам ці­ка­віц­ца магчымасцю ўкласці ў на­шым раёне свае інвестыцыі. Ёсць за­дум­ка стварыць своеасаблівы дэ­ман­с­т­ра­цый­ны цэнтр сучаснага аг­ра­біз­­не­су. Гэ­та насамрэч цікавы пра­ект, кошт якога больш за 20 мі­ль­ё­наў еўра.
– Наколькі ўво­гуле вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў нас патэнцыял людзей бізнесу?
– Пры падрыхтоўцы да Дня бе­ла­рус­ка­га пісьменства ніхто з прад­п­ры­ма­ль­ні­каў не адмовіўся ўнес­ці свой уклад у агульную спра­ву, усе прывялі ў належны выгляд свае будынкі, заняліся доб­раў­па­рад­ка­ван­нем. Сёння нашы ін­ды­ві­ду­а­ль­ныя прад­п­ры­ма­ль­ні­кі шырока ка­рыс­та­юц­ца ўсімі заканадаўчымі прэ­фе­рэн­цы­я­мі і актыўна раз­ві­ва­юц­ца. Раённая ўлада вельмі за­ці­каў­ле­на ў гэтым, бо ар­га­ні­зоў­ва­юц­ца новыя ра­бо­чыя месцы, пас­ту­па­юць у бюджэт падаткі.  Як най­больш паспяховае прадпрыемства хо­чац­ца назваць кампанію «Вектар». Прыемна, што менавіта на Шчучыншчыне дзя­ку­ю­чы пры­ват­най ініцыятыве ўзведзена пер­шая ў вобласці сонечная элек­т­рас­тан­цыя і зараз распачатая справа мае свой шырокі працяг. Хочацца па­жа­даць пер­шап­ра­ход­цам у ас­ва­ен­ні экалагічнай энергетыкі да­лей­шых поспехаў і развіцця.
– Жыллёвае пытанне не страч­вае сваёй актуальнасці…
– 2015-ты завяршаецца цэлым шэ­ра­гам наваселляў. Новыя ква­тэ­ры здаюцца ў эк­с­п­лу­а­та­цыю ў Ва­сі­ліш­ках, Ляшчанцы, Ражанцы. Чатыры дамы былі пабудаваны ў Дэм­б­ра­ве. У Шчучыне сёлета ўзведзе­на і ўжо заселена 49-ква­тэр­ная шмат­па­вяр­хоў­ка.
Сёння ў нас падрыхтавана ўся не­аб­ход­ная дакументацыя на бу­даў­ніц­т­ва 20-ква­тэр­на­га дома на ву­лі­цы Заводскай і дзіцячага садка ў Паўднёва-Заходнім мік­ра­ра­ё­не, раз­г­ля­да­ем магчымасць бу­даў­ніц­т­ва і яшчэ адной 60-кватэрнай шмат­па­вяр­хоў­кі. Усяго ў раёне ка­ля 1 тысячы чалавек чакаюць но­вых кватэр. І вырашэнне гэ­тай праб­ле­мы не будзе зыходзіць з па­рад­ку дня. 
– Сяргей Васільевіч, што аса­біс­та Вам стварае навагодні нас­т­рой?
– Усведамленне, што нашы прад­п­ры­ем­с­т­вы і арганізацыі ста­бі­ль­на раз­ві­ва­юц­ца, што якасць жыц­ця  жыхароў Шчучыншчыны будзе паляпшацца дзякуючы плён­най, добрасумленнай працы. 
З задавальненнем у гэтыя дні на­зі­раю, як сем’і з дзеткамі пры­ходзяць на плош­чу да навагодняй ёл­кі-прыгажуні, фатаграфуюцца і за­баў­ля­юц­ца ля тых ары­гі­на­ль­ных кам­па­зі­цый, якімі сёлета і здзівілі, і па­ра­да­ва­лі нашы камунальнікі. Свя­точ­ны го­рад у яркіх агеньчыках, доб­рыя ўсмешкі на тварах людзей, шчас­лі­вы смех дзятвы, доб­рая му­зы­ка, што ў гэтыя дні разліваецца па вуліцах, віншаванні Дзеда Ма­ро­за са Сня­гур­кай, якіх можна на­ват сярод дня сустрэць, ідучы па сва­іх справах, – усё гэта нас­т­рой­вае на навагоднюю хвалю і ства­рае цудоўны настрой. Няхай жа ў кож­ны дом, у кожную сям’ю новы дзень і новы год прыносяць новую ра­дасць. Ад душы жа­даю ўсім зда­роўя, дабрабыту, творчых ідэй і іх бліс­ку­ча­га ўвасаблення. З нас­ту­па­ю­чым Новым 2016 годам!
 – Вялікі дзякуй за цёплыя па­жа­дан­ні і цікавую размову.
Гутарыла
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.