Наваселле пад бой курантаў | Дзяннiца

Наваселле пад бой курантаў

Версия для печатиВерсия для печати

Для ветурача ААТ “Шчучынаграпрадукт” Аляксея Бу­ра і яго чароўнай палавінкі Яны гэты Новы год сапраўды нез­вы­чай­ны і знакавы: маладая ся­м­’я пераехала ў новую трох­па­ка­ё­вую кватэру ў аграгарадку Ра­жан­ка, якую мужу выдзеліла гас­па­дар­ка.
– Я нарадзіўся ў вёсцы Ліхачы Гродзен­с­ка­га раёна, жонка – з-пад Ві­лей­кі, – гаворыць Аляксей. – Паз­на­ё­мі­лі­ся падчас вучобы ў Гродзен­с­кім аграрным універсітэце і хутка пажаніліся. Пасля ат­ры­ман­ня дыплома па размеркаванні па­е­ха­лі працаваць у адну з гаспадарак На­ваг­руд­чы­ны. Рэальная маг­чы­масць атрымаць новую кватэру ста­ла рашаючай у выбары новага мес­ца работы. У жніўні бягучага го­да ўладкаваўся ветурачом на ма­лоч­на­та­вар­ны комплекс “Жылічы” і ад­ра­зу атрымаў жыллё ў вёсцы Скор­жы­кі. А з нараджэннем другой да­чуш­кі Сафіі мы ўсёй сям’ёй пе­ра­е­ха­лі ў прасторную трох­па­ка­ё­вую кватэру ў аграгарадку Ра­жан­ка, дзе гаспадарка пабудавала но­вы двухпавярховы дом і завяршае бу­даў­ніц­т­ва яшчэ аднаго ана­ла­гіч­на­га. 

Для Аляксея, які вырас у вёсцы, та­кія перамены былі толькі ў ра­дасць. 
– Я з дзяцінства прывучаны пра­ца­ваць на зямлі, – кажа Аляксей. – Мае бацькі раней трымалі вялікую гас­па­дар­ку: кароў, коней, свіней, ку­рэй. Мы са старэйшым братам Сяр­ге­ем часта дапамагалі ім даг­ля­даць хатнюю жывёлу. А ў го­радзе мне цесна, я нібы за­ды­ха­ю­ся.
А вось для Яны асесці на новым мес­цы аказалася не так проста.
– Зараз я знаходжуся ў водпуску па даглядзе за дзіцём і большасць ча­су праводжу дома, – прызнаецца ма­ла­дая мама. – Часам вельмі хо­чац­ца прагуляцца і адпачыць ад хат­ніх клопатаў, аднак дзетак няма з кім пакінуць. Безумоўна, было б прас­цей, калі б нашы бацькі жылі по­бач. Але мы навучыліся самі спраў­ляц­ца. Нашу старэйшую да­чуш­ку Алісу, дарэчы, ужо аформілі ў дзіцячы садок, які яна пачне на­вед­ваць у наступным годзе. А так у аг­ра­га­рад­ку ёсць усё неабходнае для нармальнага жыцця: кафэ, кра­мы, нават чыгунка побач.
Між іншым у Ражанцы яшчэ тры ся­м­’і справяць наваселлі ў блі­жэй­шы час. Гэта сем’і слесара Уладзі­мі­ра Пятрасавіча Арбачаўскаса, бу­даў­ні­ка Віктара Іванавіча Корка і ме­ха­ні­за­та­ра Назара Уладзі­мі­ра­ві­ча Пачабута, якія працуюць у ААТ “Шчучынаграпрадукт”. 
– Гаспадарка робіць усё маг­чы­мае, каб заахвоціць моладзь пра­ца­ваць на сяле, – перакананы Аляк­сей Бура. – Аднак не кожны абі­ту­ры­ент перад паступленнем у ВНУ разумее, наколькі складаная пра­фе­сія ветурача. Некаторыя лі­чаць, што, атрымаўшы дыплом, яны будуць лячыць коцікаў і са­ба­чак у ветлячэбніцах. А калі су­ты­ка­юц­ца з рэальнасцю ферм і ком­п­лек­саў, то не вытрымліваюць і ўця­ка­юць у горад. Да прыкладу, 50% з тых, хто вучыўся са мной ва ўні­вер­сі­тэ­це, цяпер працуюць не па спе­цы­я­ль­нас­ці. Гэта няправільна. Ма­ла­дыя спецыялісты павінны больш узважана падыходзіць да вы­ба­ру будучай прафесіі.
Сам жа Аляксей не рас­ча­ра­ваў­ся ў выбраным шляху. Сваёй не­а­бы­я­ка­вас­цю і адказнасцю ён хут­ка заваяваў павагу ў калектыве. Ста­ран­на­га спецыяліста заў­ва­жы­ла і кіраўніцтва гаспадаркі. Пасля пра­цы малады бацька спяшаецца да­до­му, дзе яго з нецярпеннем ча­ка­юць прыгажуня-жонка і маленькія да­чуш­кі.
– Сёння мы ўпершыню будзем спраў­ляць Новы год ва ўласнай ква­тэ­ры, што вельмі сімвалічна, – заз­на­чае гаспадыня дома. – Бе­зу­моў­на, рыхтуемся да свята: уп­ры­гож­ва­ем дом, гатуем розныя стра­вы, пячом торт. Чакаем у госці сва­іх суседзяў, з якімі разам падымем ба­ка­лы з шампанскім пад бой ку­ран­таў і адзначым нашы на­ва­сел­лі.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.


У тэму:
У бягучым годзе ў раёне на сяле бы­лі здадзены пад ключ чатыры ад­нак­ва­тэр­ныя дамы ў Дэмбраве, адзін чатырохкватэрны -- у Вялікім Ма­жэй­ка­ве і яшчэ адзін аналагічны -- у Ражанцы. Агульная плошча ўведзе­на­га ў эксплуатацыю жылля скла­ла 903 квадратныя метры. У блі­жэй­шыя дні плануецца за­вяр­шыць будаўніцтва яшчэ двух ва­сь­мік­ва­тэр­ных дамоў у Васілішках, ад­на­го чатырохкватэрнага -- у Ра­жан­цы і пяці катэджаў у Каменцы, Аз­до­бі­чах і Ляшчанцы.