Што ні матч – забіты мяч | Дзяннiца

Што ні матч – забіты мяч

Версия для печатиВерсия для печати

У рамках тыдня прафсаюзнага спор­ту, які праходзіў з нагоды 80-годдзя Беларускага фіз­ку­ль­тур­на-спартыўнага таварыства праф­са­ю­заў, у Васілішкаўскай СШ быў арганізаваны турнір па мі­ні-футболе сярод рабят – вы­ха­ван­цаў Гродзенскай між­ра­ён­най ДЮСШ прафсаюзаў “Юнацтва”. 
За чэмпіёнскі тытул змагаліся шэсць каманд, у склад якіх увайшлі хлоп­чы­кі 2001-2005 гадоў на­рад­жэн­ня. Розніца ва ўзросце не пе­раш­кодзі­ла юным футбалістам пра­дэ­ман­с­т­ра­ваць выдатную ка­ман­д­ную гульню і забіць мноства га­лоў. Ва ўпартай барацьбе пе­ра­маг­ла футбольная дружына пад кі­раў­ніц­т­вам трэнера Артура Та­дэ­ву­ша­ві­ча Сямашкі. Другое і трэцяе мес­цы занялі адпаведна каманды “Рэал” і “Юніёр”, якія трэніруе Па­вел Антонавіч Акуловіч. 

Павіншаваць удзельнікаў турніру пры­е­хаў старшыня раённага аб­’­яд­нан­ня прафсаюзаў  Ю.Т. Пашук.
– Сёння спорт займае важнае мес­ца ў жыцці моладзі, – пе­ра­ка­на­ны Юрый Тадэвушавіч. – Ён дыс­цып­лі­нуе, загартоўвае характар. Мы ў сваю чаргу і надалей будзем пад­т­рым­лі­ваць нашых юных спар­т­с­ме­наў і дапамагаць ім пакараць спар­тыў­ны Алімп.
Ю.Т. Пашук уручыў удзельнікам тур­ні­ру заслужаныя ўзнагароды. Так­са­ма ён перадаў у Ва­сі­ліш­каў­с­кую СШ футбольныя і гандбольныя мя­чы, спортамуніцыю і тэнісныя ра­кет­кі, якія не будуць лішнімі і да­па­мо­гуць рабятам падтрымліваць вы­дат­ную фізічную форму.
– Усяго ў нас займаюцца фут­бо­лам 117 вучняў Васілішкаўскай СШ, – гаворыць інструктар-ме­та­дыст Гродзенскай міжраённай ДЮСШ прафсаюзаў “Юнацтва” Ра­му­а­ль­да Казіміраўна Багдзевіч. – З імі працуюць прафесіянальныя ін­с­т­рук­та­ры Павел Антонавіч Аку­ло­віч, Артур Тадэвушавіч Сямашка і Ярас­лаў Станіслававіч Ляпеша, якія, дарэчы, самі іграюць за ва­сі­ліш­каў­с­кую футбольную каманду і пры­ма­юць удзел у спаборніцтвах роз­на­га ўзроўню. На іх і раўняюцца пад­лет­кі.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.