Калядныя ўзоры ад шчучынскіх майстроў | Дзяннiца

Калядныя ўзоры ад шчучынскіх майстроў

Версия для печатиВерсия для печати

У фае раённага цэнтра культуры і народнай творчасці працуе выстава-продаж «Калядныя ўзоры». 
Тут ёсць мяккія ёлачкі, вясёлыя малпачкі, добрыя дамавічкі, саламяныя званочкі,  дрэўцы з бісеру і многае іншае. У кожным сувеніры – цяпло душы майстроў аддзела рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. 
–У нас можна набыць любую рэч, якая вам спадабалася, -- гаворыць метадыст-майстар Леакадзія Іосіфаўна Бярдоўская. -- А можна паспытаць сваё шчасце ў бяспройгрышнай латарэі. 

Усе прадстаўленыя эксклюзіўныя вырабы ствараны нашымі майстрыцамі – М.С. Бекіш,  Н.Ф. Лябецкай, Г.А. Захаравай, В.Л. Каранкевіч і Ю. Г. Тарас. Шмат творчых ідэй з’яўляецца пасля фестываляў, святаў, сустрэч з калегамі. Плюс уласная фантазія, працавітасць  і з’яўляюцца незвычайныя паробкі. 
Сувеніры напярэдадні Навагодніх святаў з задавальненнем набываюць і шчучынцы, і госці горада. Дарэчы, у майстрыц можна заказаць паробкі для сябе, сяброў і знаёмых, а яшчэ ёсць магчымасць атрымаць майстар-клас ад прафесіяналаў.
Працуе выстава з 10.00 до 12.00 гадзін і з 14.00 да 17.30. Набыць рукатворныя вырабы можна да 7 студзеня.
Побач з майстрамі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці працуе мастак Юрый Сяргей. Таму, калі вам неабходна дапоўніць навагодні вобраз аква-грымам, – звяртайцеся. 
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.