Начныя агні Шчучына | Дзяннiца

Начныя агні Шчучына

Версия для печатиВерсия для печати

Наш родны Шчучын гатовы да сустрэчы Новага года: галоўная ёлка раёна ўбрана мноствам цацак і агеньчыкаў, на плошчы і ў гарадскім скверы ўсталяваны шматлікія ззяючыя каркасныя фігуры, фасады магазінаў падсвечаны.
      Але не толькі цэнтр горада “патанае” ў ілюмінацыі. Навагодні настрой адчуваецца ўсюды. Светлавое афармленне ўражвае на Шчучынскім масласырзаводзе, заводзе “Аўтапровад”, раённым цэнтры культуры і народнай творчасці, раённай бібліятэцы імя Цёткі і іншых установах і арганізацыях. 

     Аляксандр КАСПЯРЧУК.
     Фота аўтара.