“Залатое” Ражаство сям’і Па­ні­ма­шаў | Дзяннiца

“Залатое” Ражаство сям’і Па­ні­ма­шаў

Версия для печатиВерсия для печати

50-годдзе сумеснага жыцця Іры­на Людвікаўна і Станіслаў Ан­то­на­віч адзначаюць акурат на Ка­ля­ды

Акуратны, дагледжаны домік шчу­чын­цаў Панімашаў я знай­ш­ла адразу. І хоць на дварэ стаіць зі­ма, і рознакаляровыя кветнікі даў­но не радуюць вока, па ўсім ад­чу­ва­ец­ца, што тут жывуць сап­раў­д­ныя гаспадары: вакол па­ну­юць чысціня і парадак. 
…Мы сядзім ў невялічкім ўту­ль­ным пакоі за круглым сталом, нак­ры­тым прыгожым абрусам, які ка­лі­сь­ці вышывалі ўмелыя рукі гас­па­ды­ні. На стале – фотаздымкі. Іры­на Людвікаўна і Станіслаў Ан­то­на­віч расказваюць пра сваё паў­ве­ка­вое сумеснае шчаслівае жыццё, да­паў­ня­юць адзін аднаго, раптам неш­та ўспамінаючы.

Такіх людзей, як мае суразмоўцы, сустрэнеш не час­та: ад іх сыходзіць нейкая асаб­лі­вая цеплыня, надзейнасць, у кож­ным іх слове адчуваецца ўзаемная па­ва­га і радасць ад таго, што яны пра­жы­лі разам столькі год, вы­ха­ва­лі двух сыноў, маюць дзвюх дас­той­ных нявестак. Бабуля і дзядуля ве­ль­мі ганарацца сваімі чатырма ўну­ка­мі. Марына і Алег закончылі ста­ліч­ныя вышэйшыя навучальныя ўста­но­вы, Вольга вучыцца завочна ў Гродзенскім універсітэце, а са­мая малодшая “лялечка” Ксюшка, так яе называе бабуля, – трэ­цяк­лас­ні­ца адной з гарадскіх школ. Яны і ёсць сапраўднае багацце друж­най сям’і Панімашаў.
– Мы абодва – з га­ла­віч­по­ль­с­ка­га боку, – расказвае Ірына Люд­ві­каў­на. – Нарадзіліся ў вёсках, па­між якімі ўсяго кіламетр: муж – у Ру­сач­ках, а я – у Русанаўцах. Ву­чы­лі­ся ў адной школе: тады яшчэ пра­ца­ва­ла сямігодка ў Баярах. На за­воч­ным аддзяленні На­ваг­руд­с­ка­га сельгастэхнікума атрымала спе­цы­я­ль­насць агранома, а Станіслаў пас­ля школы закончыў Каз­лоў­ш­чын­с­кае вучылішча механізацыі. Пас­ля вучобы ўладкаваўся на ра­бо­ту ў саўгас “Васілішкаўскі”. Пра­ца­ваў механізатарам, шафёрам, ле­там – камбайнерам.
ажаніўшыся, маладыя па­бу­да­ва­лі свой дом у Галасавічах. Так і жы­лі: расцілі дзяцей, сумленна пра­ца­ва­лі, трымалі вялікую хат­нюю гаспадарку. Знайсці работу па  спе­цы­я­ль­нас­ці Ірыне Людвікаўне не атрымалася, таму яна за­гад­ва­ла сталовай у Галавічпольскай шко­ле. З цягам часу стала вельмі пад­водзіць здароўе, і яна пе­рай­ш­ла працаваць загадчыцай ком­п­лек­с­на­га прыёмнага пункта ў Га­ла­віч­по­лі. Пасля пераезду ў Шчучын пе­ра­вя­ла­ся ў райбыткамбінат. Уво­гу­ле бытавому абслугоўванню на­се­ль­ніц­т­ва Ірына Людвікаўна аддала больш за тры дзесяцігоддзі свайго жыц­ця.  А Станіслаў Антонавіч пра­ца­ваў вадзіцелем малакавоза на аўтабазе №6, дапамагаў і пад­т­рым­лі­ваў ва ўсім сваю палавінку.  
– Каб не яго надзейнае плячо, не ве­даю, ці змагла б я справіцца са сва­і­мі праблемамі са здароўем, – прыз­на­ла­ся Ірына Людвікаўна. – Ён жа стараўся ўсю работу ўзва­ліць на сябе. І сыноў так прывучыў, каб яны ніколі мяне не рас­ст­рой­ва­лі, каб у доме быў парадак, дровы – прынесены, жывёла – даг­лед­жа­на. Яны і цяпер пра нас кла­по­цяц­ца. 
– Не, гэта ўсё яна, наша матуля, і адкуль толькі сілы брала на ўсё? – з пяшчотай гледзячы на жонку, не згадзіўся Станіслаў Антонавіч. – Ку­ды ж мы без яе? І дом даг­ля­да­ла, і ў рабоце заўсёды ў пе­ра­да­ві­ках, і на дзяцей часу хапала…
 Вочы гэтага сталага, за­гар­та­ва­на­га жыццём мужчыны неяк па-асо­ба­му заблішчалі: невядома ад­куль з’явілася скупая няпрошаная сля­зін­ка…
а нейкую хвілінку Станіслаў Ан­то­на­віч выйшаў у суседні пакой і вяр­нуў­ся з цэлым стосам розных дзе­ла­вых папер. Сярод іх ака­за­лі­ся шматлікія пасведчанні аб уз­на­га­ро­дах і нават газетныя заметкі, над­ру­ка­ва­ныя яшчэ ў “Савецкай вёс­цы” пра сумленную працу гвар­дзей­цаў пяцігодкі Ірыны Люд­ві­каў­ны і Станіслава Антонавіча Па­ні­ма­шаў. Гэтыя пажаўцелыя ад часу га­зе­ты беражліва захоўваюцца як ся­мей­ная рэліквія.   
– Ведаеце, якая яна пра­цаў­ні­ца?! – ганарыцца муж Ірыны Люд­ві­каў­ны. – Нават была ўзна­га­род­жа­на ордэнам “Знак пашаны”, які ёй уручылі ў Гродзенскім аб­л­вы­кан­ка­ме. А колькі год была пе­ра­мож­цам сацыялістычнага спа­бор­ніц­т­ва, ударнікам камуністычнай пра­цы. Яе фотаздымкі не раз змяш­ча­лі­ся на раённую Дошку го­на­ру. 
ледзячы на гэтых паважаных людзей, шчыра за іх па­ра­да­ва­ла­ся. 
– Ведаеце, што самае галоўнае ў сумесным жыцці? – папярэдзіла маё пытанне Ірына Людвікаўна. – Умець уступаць адзін аднаму! Калі сён­ня ўступіла я, то ў наступны раз па­ві­нен уступіць ён. Мы абодва гэ­та разумеем, таму, думаю, і пра­жы­лі такое доўгае сумеснае жыц­цё. Вось такая мудрая сямейная на­ву­ка. 
І ўсё ж я не ўтрымалася, каб не за­пы­таць ў Станіслава Антонавіча, ча­му ён некалі спыніў свой выбар ме­на­ві­та на маладзенькай дзяў­чы­не Ірыне з суседняй вёскі?
– Дык яна ж хоць маладая, а та­кая работніца была! – ні хвіліны не ду­ма­ю­чы, адказаў ён. – І ткала, і па до­ме ўсё ўмела зрабіць. І характар вы­дат­ны, і добрая. Дзяўчат, сап­раў­ды, многа было, а такой не знай­с­ці больш!
дправілі Панімашы ста­рэй­ша­га сына Віктара ў армію і на ся­мей­ным сходзе прынялі рашэнне пе­ра­е­хаць у Шчучын. Купілі дом у го­радзе на ціхай, спакойнай ву­лач­цы. Прывялі яго ў належны стан, адрамантавалі – у Ста­ніс­ла­ва Антонавіча рукі залатыя! А Іры­на Людвікаўна ўпрыгожыла двор са­мы­мі рознымі кветкамі, якія так лю­біць, і якія ўмее даглядаць. Ле­там тэрыторыя ля дома пе­ра­лі­ва­ец­ца ўсімі колерамі вясёлкі. І вось ужо на працягу амаль трыццаці год гэ­ты дом –  родавае гняздо для ўсёй сям’і. 
А праз некаторы час  у дзіцячым  сад­ку, які стаіць якраз насупраць до­ма, пачала працаваць нявестка На­тал­ля Мікалаеўна. Цяпер яна за­гад­чы­ца дзіцячага садка №7. Кож­ную раніцу абавязкова загляне да бацькоў мужа: ці здаровыя, ці ўсё ў парадку. А на абед пры­яз­д­жа­юць унукі – на бабуліны бліны. 
– Гэта, можна сказаць, мая фір­мен­ная страва, – задаволена, што мо­жа парадаваць сваіх любімцаў, Іры­на Людвікаўна. – І рэцэпт зусім прос­ты: мука, сода, кефір, яйка. То­ль­кі вось колькі ні вучу – ні ў ка­го больш такія не атрымліваюцца. Не­як у нас гасціла радня з По­ль­ш­чы. Я іх таксама пачаставала сва­і­мі блінамі. Дык яны сказалі: “О, якая добрая патэльня, што пячэ та­кія бліны”. Мы да гэтага часу ўспа­мі­на­ем іх словы і смяёмся. 
 на самыя вялікія святы за ба­ць­коў­с­кім круглым сталом збі­ра­ец­ца ўся сям’я. 
– Так будзе і на гэты раз, – за­пэў­ні­ла Ірына Людвікаўна. – За ўвесь час, што мы адзначаем Ка­ля­ды, мы з мужам толькі два разы не былі ў сваёй хаце: адзін раз  збі­ра­лі­ся ў старэйшага сына Віктара, у другі – у малодшага Рамана. Да­рэ­чы, цяпер наша сям’я стала бо­ль­шай: у нас з’явіўся  яшчэ і пяты ўну­чок, якога мы адразу  прынялі ўсім сэрцам. Гэта муж нашай унучкі Ма­рын­кі – Сашка. 
На жаль, ужо няма ў жывых на­шых бацькоў. Мая свякроў жыла з на­мі дваццаць пяць год, а затым і ма­ма дажывала ў нас свой век. Гэ­та яны, нашы матулі, пакінулі ў спад­чы­ну прыгожыя хрысціянскія тра­ды­цыі. Так, перад куццёй мы аба­вяз­ко­ва бываем у касцёле на свя­той імшы. За стол сядаем, калі на небе з’явіцца першая зорка. Стол засцілаем толькі белым аб­ру­сам і абавязкова кладзём сена. Па­ся­рэдзі­не стала ставім свечку, каля яе кладзём аплатку. Усе разам га­во­рым малітву, і гаспадар дома дзе­ліць аплатку. Затым кожны вы­каз­вае свае пажаданні. У гэты дзень абавязкова вару посны грыб­ны суп, гатую рыбу. Нявесткі Ірына і Наташа адказваюць за салаты. На стале таксама кісель, вушкі з гры­ба­мі, з макам, з павідлам. 
Муж вельмі добра спявае. Таму тра­ды­цый­на ў гэты вечар ён радуе нас якой-небудзь каляднай песняй. А на наступны дзень усе ізноў збі­ра­юц­ца ў нас. 
Неад’емны атрыбут гэтага ча­роў­на­га зімовага свята – ялінка. У до­ме Панімашаў яна заўсёды жы­вая. З цудоўным лясным пахам. 
– Мы ўжо думалі купіць штучную, каб была назаўсёды, – гаворыць Іры­на Людвікаўна. – Але ўнукі про­сяць ставіць лясную ялінку. Раней для нас з мужам гэта была сап­раў­д­ная падзея, калі мы накіроўваліся ў лес выбіраць навагодняе дрэўца. Ця­пер ходзім на ёлачны базар. 
а Каляды, Вялікдзень і ў дні на­рад­жэн­ня бацькоў дзеці па традыцыі збіраюцца ў родным доме, а вось Новы год адзначаюць асобна. Толькі за не­ка­ль­кі гадзін да надыходу Но­ва­га года яны з шампанскім і цу­кер­ка­мі абавязкова зойдуць па­він­ша­ваць сваіх тату і матулю, абдымуць, рас­ца­лу­юць і пажадаюць моцнага зда­роўя, каб іх самыя дарагія людзі яш­чэ доўгія гады жылі побач з імі, каб у бацькоўскім доме заўсёды свя­ціў­ся агеньчык цяпла і ўтульнасці. 
– Ведаеце, цяпер ма­ла­дым заўсёды жадаюць да­жыць да залатога вяселля, – у кан­цы нашай размовы сказала Ірына Люд­ві­каў­на. – Мы з мужам вы­ка­на­лі гэты запавет, які пяцьдзясят год та­му гучаў для нас. І гэ­ту ж эстафетную палачку мы пе­ра­да­лі нашым унукам. Няхай і яны, і ўсе, хто вырашыць звязаць сябе шлюб­ны­мі вузамі, абавязкова адз­на­чаць залатое вяселле. 
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара і з сямейнага ар­хі­ва сям’і Панімаш.


Рэцэпт для каляднага стала ад Іры­ны Людвікаўны Панімаш:
– Уся наша сям’я вельмі любіць ту­ша­на­га труса ў грыбной падліве. Для гэтага рэжу труса на кавалачкі, вы­моч­ваю, абсмажваю на патэльні і складваю ў качачніцу. Дадаю мор­к­ву, спецыі, крыху мукі, сушаныя гры­бы і заліваю вадою. Тушу да га­тоў­нас­ці. Смачна есці!