Умелыя рукі плюс крыху фан­та­зіі | Дзяннiца

Умелыя рукі плюс крыху фан­та­зіі

Версия для печатиВерсия для печати

Ражство Хрыстова і Новы год на парозе, і подых усімі лю­бі­мых святаў адчуваецца паў­сюд­на. Вокны будынкаў усыпаны сня­жын­ка­мі, расфарбаваны муд­ра­ге­ліс­ты­мі ўзорамі, фасады і бал­ко­ны ўпрыгожаны яловымі кам­па­зі­цы­я­мі, яркімі гірляндамі і аге­нь­чы­ка­мі. Зіхацяць вітрыны ў гандлёвых аб’ектах. 
Ва ўстановах і арганізацыях  – свой навагодні антураж: у каго Сне­га­вік ля камп’ютара пры­мас­ціў­ся, у каго – Дзед Мароз з унучкай Сня­гур­кай ля ёлкі. А там, дзе суп­ра­цоў­ні­кі не проста добрыя ра­бот­ні­кі, але і майстры на ўсе рукі, ка­бі­не­ты набываюць проста эк­с­к­лю­зіў­ны выгляд.
Такое адчуванне прысутнічае, ка­лі заходзіш у арганізацыйна-ме­та­дыч­ны кабінет Шчучынскай ЦРБ. З-пад столі звісаюць самаробныя ша­ры, на стале – ёлка, на вокнах – муд­ра­ге­ліс­тыя сняжынкі...

– Гэта наша Наталля Яўгенаўна Бул­га­ка­ва пастаралася, – га­на­рац­ца калегі. – Яна – самы малады, энер­гіч­ны спецыяліст і энтузіяст па ста­не душы. 
Працуе Наталля мед­с­та­тыс­ты­кам. Упрыгажэнні для кабінета зра­бі­ла сваімі рукамі. “Надзімаем ша­ры, абмакваем у клей, а потым пры­го­жы­мі ніткамі абмотваем, – рас­каз­вае яна падрабязнасці твор­ча­га працэсу. –  Атрымліваецца та­кая вось прыгажосць”. 
Рукамі Наталлі Яўгенаўны вы­ра­за­ны арыгінальныя сняжынкі. “А мы ёй дружна дапамагалі”, – рас­каз­ва­юць каляжанкі. – У абедзенны пе­ра­пы­нак дамоў не ходзім – да­ле­ка­ва­та жывём. Хутка перакусім – і твор­час­цю займаемся. Дарэчы, пер­ні­кі на нашай ёлцы не проста пры­го­жыя, але і ядомыя. Галоўны “кулінар” пастаралася – Марыя Бра­ніс­ла­ваў­на Грыцаенка”. 
Умелыя ручкі плюс мора фан­та­зіі і ў іх суседак па ад­мі­ніс­т­ра­цый­ным корпусе, хваляцца дру­жа­люб­ныя жанчыны. Сапраўды, у ка­бі­не­це, дзе размяшчаецца кадравая служ­ба бальніцы, не менш та­ле­на­ві­тая суполка. Галоўная ру­кадзе­ль­ні­ца тут – загадчык кадравага сек­та­ра Вольга Валер’еўна Ваўчкевіч. Та­лент майстрыхі бачны  і ў ары­гі­на­ль­най карціне на сцяне, і ў сня­жын­ках-балярынах пад столлю, і ў ялін­цы ў вазе. “Яна і вышывае, і вы­рэз­вае – усё робіць. Мне сне­га­ві­ка падарыла”, – нахвальвае Во­ль­гу Валер’еўну калега Ірына Янаў­на Лаўрысюк.
Канешне, зробленае жанчынамі ра­дуе вока. Галоўнае ж, што твор­чая справа з’яднала гэтыя не­вя­лі­кія калектывы. А гэта толькі на ка­рысць рабоце, якую яны вы­кон­ва­юць.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.