Нітка, іголка – карціна, або Святло фарбаў Вольгі Смір­но­вай | Дзяннiца

Нітка, іголка – карціна, або Святло фарбаў Вольгі Смір­но­вай

Версия для печатиВерсия для печати

Гэтыя карціны напісаны не ак­ва­рэл­лю і не алеем, але глядзіш на іх, не наг­лядзіш­ся: столькі тут фар­баў і адценняў, столькі ці­ка­вых сю­жэ­таў.  Без пе­ра­бо­ль­ш­ван­ня:  кожная карціна – твор мас­тац­т­ва, створаны з да­па­мо­гай іголкі і ніткі. Аўтарам гэтай ру­кат­вор­най прыгажосці з’яў­ля­ец­ца жы­хар­ка Шчучына Вольга Мац­ве­еў­на Смірнова.
Вышываныя карціны Вольгі Мац­ве­еў­ны я ўбачыла на выставе, ар­га­ні­за­ва­най у ад­дзя­лен­ні дзённага зна­ход­жан­ня для грамадзян па­жы­ло­га ўзросту ТЦСАН. Жан­чы­на на­вед­вае аддзяленне са снежня мі­ну­ла­га года. “Сюды прыходжу, як да­моў, – прыз­на­ла­ся яна. – Тут баў­лю час з карысцю, знайшла сяб­ро­вак – цікаўных і творчых жан­чын.”  

– Вольга Мацвееўна – наша ак­ты­віс­т­ка, – падзялілася загадчыца ад­дзя­лен­ня Ан­жэ­лі­на Рас­ціс­ла­ваў­на Шпакоўская. – У яе залатыя рукі  – цудоўна вышывае, вя­жа, пляце з неп­ры­дат­на­га матэрыялу. А якія смач­ныя пірагі пячэ! На базе ад­дзя­лен­ня дзён­на­га знаходжання для інвалідаў і нашага дзейнічае пра­цоў­ная майстэрня “Мазаіка твор­час­ці”, тут і ствараюцца пры­го­жыя паробкі  з рознага матэрыялу, кар­ці­ны, пано.
Анжэліна Расціславаўна рас­ка­за­ла, што работы В.М. Смірновай выс­таў­ля­лі­ся так­са­ма ў аддзяленні круг­ла­су­тач­на­га знаходжання для па­жы­лых і інвалідаў у Ас­т­ры­не пад­час мерапрыемстваў Дня бе­ла­рус­ка­га пісьменства. Іх убачылі не то­ль­кі па­да­печ­ныя аддзялення, але і шматлікія госці. Дарэчы, пры­няць выставу вышываных ра­бот мае намер і Свіслацкі краязнаўчы му­зей. 
– Я рада, што магу паказаць сваю творчасць іншым людзям, па­чуць іх водгукі, – гаворыць Вольга Мац­ве­еў­на. – Добрае, шчырае сло­ва натхняе на стварэнне новых кар­цін.
Майстрыца вышывае крыжыкам. Гэ­та тэхніка патрабуе стараннасці, дак­лад­нас­ці. 
Магчыма, такая яе кар­пат­лі­васць – прафесійная рыса. Вольга Мац­ве­еў­на па пра­фе­сіі эканаміст, за­кон­чы­ла Маскоўскі эканамічны ін­с­ты­тут. У Шчучын прыехала ў 1978 годзе разам з мужам, ва­ен­нас­лу­жа­чым. Працавала яна ка­сі­рам, потым бух­гал­та­рам у аў­та­пар­ку №12, усяго на гэтым прад­п­ры­ем­с­т­ве прарабіла 36 гадоў.
Вольга Мацвееўна заўсёды лю­бі­ла шыць, вышываць, вязаць, на­ват закончыла гур­ток кройкі і шыц­ця. Толькі раней часу на сваё хобі не хапала, вядома: праца, ся­м­’я, дзе­ці. А вось калі пайшла на зас­лу­жа­ны адпачынак, з за­да­ва­ль­нен­нем узяла ў рукі пя­ль­цы і іголку з ніт­кай. І, заўважым, гэта не ва ўрон хат­няй утульнасці, смачнаму абе­ду і нават парадку на дачным участку, ку­ды гаспадыня ў сезон з за­да­ва­ль­нен­нем ад­п­раў­ля­ец­ца на ве­ла­сі­педзе. Чалавек яна лёгкі на пад’ём, энер­гіч­ны, добразычлівы, ка­му­ні­ка­бе­ль­ны і вельмі працавіты. Усё ро­біць з добрым настроем, з радасцю, та­му з усім спраўляецца, усюды пас­пя­вае.
Мая суразмоўца шчыра дзя­лі­ла­ся сакрэтамі сваёй творчасці.
– Я не мастачка, таму малюнкі, пар­т­рэ­ты бяру з часопісаў, спе­цы­я­ль­ных вы­дан­няў, інтэрнэту, – заз­на­чае майстрыха. – Калі малюнак мне па душы, хочацца ўзна­віць яго ў іншым фармаце і матэрыяле. Та­ды падбіраю ніткі. Прызнаюся, ня­лёг­ка перадаць гармонію шматлікіх ко­ле­раў і адценняў. Каб работа выг­ля­да­ла ар­га­ніч­най і за­кон­ча­най, трэба шмат папрацаваць.
– Колькі часу патрэбна, каб вы­шыць карціну? – пытаюся.
– Гледзячы якую, – падкрэслівае вы­шы­ва­ль­ш­чы­ца. – Невялікую за тыдзень за­вяр­шаю, а адну карціну па­ча­ла яшчэ ў маі і толькі цяпер за­кан­ч­ваю, яна вялікая па па­ме­рах, яркая, каларытная, як толькі будзе гатова – убачыце.
Станоўча ставіцца да за­хап­лен­ня Вольгі Мацвееўны яе муж Ле­а­нід Ар­кадзь­е­віч. 
– Ён нават рамкі мне дапамагае пад­бі­раць, – з радасцю канстатуе май­с­т­ры­ха, – і ведаеце, так цу­доў­на з колерам угадвае. Падчас на­род­ных свят мы абавязкова ро­бім эк­с­кур­сію па “Горадзе майстроў” і што-небудзь прыгледзім для сябе. Ад­ной­чы пры­го­жыя рамкі набылі ў май­с­т­ра з Пінска. А я дзе ні бываю – у Гродне, Мінску, на радзі­ме ў Ор­шы, адусюль прывожу рамкі і пас­пар­ту. Сын і дачка таксама за­ах­воч­ва­юць мяне прыгожымі рам­ка­мі. Унучку майму Алёшку ўсяго тры гадочкі, і той лю­біць мае кар­ці­ны разглядваць. Хачу яму па­ду­шач­ку прыгожа вышыць.
Здаецца, куткі і сцены дома маёй ге­ра­і­ні павінны ўпрыгожваць яе ра­бо­ты. Ка­лі я спытала пра гэта, яна ўсміхнулася: 
– Як сцвярджае народная муд­расць: шавец без ботаў? Так і ў мя­не ат­рым­лі­ва­ец­ца.  Я дару свае ра­бо­ты добрым людзям, дома іх няш­мат.  Для выстаў, канешне, за­хоў­ваю, новыя ствараю.
Адметна, што ў гэтай экспазіцыі пе­ра­ва­жа­юць жаночыя партрэты. Тут саб­ра­лі­ся  многія гераіні  па­лот­наў сусветна вядомых мас­та­коў. Глядзіш на непараўнаную Джа­кон­ду і дзівішся, што шэдэўр зроб­ле­ны ніткамі. А яшчэ адна Ма­дон­на з дзі­цят­кам, нібы графіка, на­пі­са­на чорным па белым, а пры­го­жа – вачэй не адвесці.
Заўважыла, што на карцінах Во­ль­гі Мацвееўны мала кветак. Яна пат­лу­ма­чы­ла, што любіць жывыя квет­кі. “У мяне і дома многа ва­зо­наў, і на дачы з ранняй вясны да поз­няй восені кветкі цвітуць. А вы­шы­ваць іх чамусьці не бяруся…”
Прыгажосць складана апісаць сло­ва­мі, яе трэба бачыць. Калі вы на­ве­да­е­це выс­та­ву вышываных кар­цін, а яна цяпер “гасцюе” ў па­ла­цы Друцкіх-Любецкіх, здзівіцеся, што можна зрабіць звычайнай ігол­кай і звы­чай­най ніткай на хвалі  май­с­тэр­с­т­ва і натхнення.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.