Сельгастэхніка Шчучынскага рам­за­во­да экспанавалася на аг­ра-шоу | Дзяннiца

Сельгастэхніка Шчучынскага рам­за­во­да экспанавалася на аг­ра-шоу

Версия для печатиВерсия для печати

Нядаўна спецыялісты Шчу­чын­с­ка­га рамзавода прынялі ўдзел у агра-шоу, якое прайшло ў Расіі ў г. Краснадар, куды з’е­ха­лі­ся вытворцы се­ль­с­ка­гас­па­дар­чай тэхнікі з больш чым 40 кра­ін свету. 
– На спецыялізаванай выставе мы прадставілі амаль увесь асар­ты­мент выпускаемай прадукцыі: здраб­ня­ль­ні­кі, бароны, са­ло­ма­рэз­кі, культыватары, драбілкі, ад­кус­ва­ль­ні­кі і іншае, – гаворыць вы­кон­ва­ю­чы абавязкі дырэктара Шчу­чын­с­ка­га рамзавода Алег Аляк­сан­д­ра­віч Міхалоўскі.

– Прыцягвалі ўва­гу лінія для змешвання кармоў са спецыяльнымі вагамі-дазатарам і раскідвальнік мінеральных уг­на­ен­няў умяшчальнасцю восем тон. Апош­ні агрэгат, дарэчы, не мае ана­ла­гаў у Беларусі: мы вы­пус­ка­ем яго па ліцэнзіі сумесна з ня­мец­кі­мі партнёрамі, якія пастаўляюць нам запчасткі для зборкі. РМУ-8000 (так называецца агрэгат. – Заўв. аўт.) выдатна зарэкамендаваў ся­бе ў палявых умовах, таму хутка за­ва­я­ваў папулярнасць у се­ль­гас­выт­вор­цаў не толькі нашай краіны, але і Расіі, Казахстана. 
Між іншым агра-шоу ў Крас­на­да­ры – не адзіная выстава се­ль­гас­тэх­ні­кі, у якой удзельнічалі прад­с­таў­ні­кі Шчучынскага рам­за­во­да. Пазнаёміліся яны і з апошнімі тэх­ніч­ны­мі распрацоўкамі за­меж­ных канструктараў у Познані (Польшча) і Гановеры (Германія).
– Мы ўбачылі там шмат су­час­най тэхнікі і вярнуліся дадому, пе­ра­поў­не­ныя цікавымі ідэямі, – кажа Алег Аляксандравіч. – Іх і маем на­мер ажыццявіць у бліжэйшы час. Хут­ка наладзім выпуск двух-трох но­вых агрэгатаў. Ужо ў будучым се­зо­не яны пройдуць абкатку ў гас­па­дар­ках раёна.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.