У чаканні Каляд | Дзяннiца

У чаканні Каляд

Версия для печатиВерсия для печати

 Адной з прыгожых традыцый Адвэнту -- часу радаснага чакання Божага Нараджэння -- з’яўляецца раратная святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. 
     З вялікай ахвотай у раратных святых Імшах у касцёле св. Тэрэзы Авільскай прымаюць удзел дзеці. На пачатку літургіі яны ідуць у працэсіі, трымаючы ў руках запаленыя свечкі або лампадкі. Дзеці, як і дарослыя, у перыяд Адвэнту духоўна рыхтуюцца да Божага Нараджэння і стараюцца за гэты час здзейсніць як мага больш добрых спраў.

     Ганна РУДСКАЯ.
     Фота аўтара.