“Зберажы здароўе – захавай жыццё!” | Дзяннiца

“Зберажы здароўе – захавай жыццё!”

Версия для печатиВерсия для печати

Так называлася  акцыя, якая прайшла ў Доме гандлю. Наведвальнікі магазіна маглі памераць крывяны ціск і даведацца, ці пагражае ім  гіпертэнзія – біч нашага імклівага часу.
     Даная акцыя адбылася ў рамках мерапрыемстваў па рэалізацыі праграмы дэмаграфічнай бяспекі. Арганізавалі акцыю работнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН і райбальніцы.
     Трэба адзначыць, наведвальнікі актыўна падключыліся да акцыі, прычым у асноўным людзі маладыя.  Пахвальна, што яны клапоцяцца аб здароўі.

     Вопытны медработнік, участковая медсястра Шчучынскай паліклінікі Л.А. Кузняцова з усёй адказнасцю падыходзіла да працэдуры, агучвала лічбы. Некаторых “пацыентаў” яны насцярожвалі, і Людміла Антонаўна раіла не адкладваць паход да ўрача.   
     Арганізатары акцыі прааналізуюць вынікі вымярэнняў ціску, каб  вызначыць агульную карціну захваральнасці шчучынцаў на гіпертанію.
     Ала УЛАДЗІМІРАВА.
     Фота аўтара.