Праца ў рэжыме высокага нап­ру­жан­ня | Дзяннiца

Праца ў рэжыме высокага нап­ру­жан­ня

Версия для печатиВерсия для печати

Днямі ў РЭС патэле­фа­наваў стар­шы­ня Шчучынскага се­ль­вы­кан­ка­ма Станіслаў Яўгенюшавіч Воз­ны і паведаміў, што ў вёсцы Даў­лю­даў­ш­чы­на не працуе ву­ліч­нае асвятленне. Для лік­ві­да­цыі непаладак адразу выехала бры­га­да майстра І.С. Байкова – адзі­ная ў раёне, якая займаецца ра­мон­там высакавольтных ліній элек­т­ра­пе­ра­дач без іх ад­к­лю­чэн­ня. Усяго паўтары гадзіны спат­рэ­бі­ла­ся энергетыкам, каб вяр­нуць у гэтую вёску святло.
– Раней, каб правесці ана­ла­гіч­ныя рамонтныя работы, да­водзі­ла­ся абясточваць цэлы населены пункт, што стварала пэўныя няз­руч­нас­ці для жыхароў, – гаворыць май­с­тар Шчучынскага РЭС Ігар Сяр­ге­е­віч Байкоў.

– Паўгода назад на­ша брыгада прайшла спе­цы­я­ль­ную падрыхтоўку ў Маладзечне і ця­пер можа працаваць нават пад нап­ру­жан­нем. Безумоўна, гэта пат­ра­буе высокай кваліфікацыі і во­пы­ту. А каб пазбегнуць рызыкі, мы поў­нас­цю забяспечаны элек­т­ра­і­за­ля­ва­ным спецадзеннем і ін­с­т­ру­мен­та­мі, строга выконваем тэхніку бяс­пе­кі. Дарэчы, такіх брыгад у Гродзен­с­кай вобласці ўсяго дзве. 
Штодзень майстар І.С. Байкоў са сва­і­мі работнікамі аб’язджае па 6-7 на­се­ле­ных пунктаў раёна, дзе бры­га­да выпраўляе непаладкі з энер­га­за­бес­пя­чэн­нем. Безумоўна, над­во­р­’е часам уносіць карэктывы ў пра­цоў­ны графік рамонтнікаў: пад­час дажджу або снегападу спра­віц­ца з паломкамі бывае немагчыма. Ад­нак дыспетчарская служба Шчу­чын­с­ка­га РЭС працуе круг­ла­су­тач­на, і кожны трывожны выклік фік­су­ец­ца і не застаецца па-за ўвагай.
– Мы забяспечваем бес­пе­ра­бой­най электраэнергіяй звыш 28 ты­сяч спажыўцоў і 497 юрыдычных асоб, – зазначае галоўны інжынер Шчу­чын­с­ка­га РЭС Юрый Юзэфавіч Сі­ль­ва­но­віч. – Працягласць па­вет­ра­ных ліній электраперадач у ра­ё­не складае амаль 2500 кіламетраў, плош­ча абслугоўвання – 1191 гек­тар. Для таго, каб святло без пе­раш­код трапіла ў кожны дом, пас­та­ян­на мадэрнізуем сістэму энер­га­за­бес­пя­чэн­ня. Сёлета замянілі 31,5 кіламетра электрасетак, ад­на­ві­лі звыш тысячы жалезабетонных апор, падключылі 24 сучасныя слуп­ка­выя трансфарматарныя пад­с­тан­цыі.
Вялікую ўвагу энергетыкі на­да­юць эканоміі энергарэсурсаў. З гэ­тай мэтай у бягучым годзе замянілі 19 недагружаных тран­с­фар­ма­та­раў, аснасцілі сістэму асвятлення 18-цю энергазберагальнымі лям­па­мі. Усё гэта дазволіла за 11 ме­ся­цаў зэканоміць 74,5 тоны ўмоўнага па­лі­ва. 
Актыўна абнаўляецца і аў­та­ма­бі­ль­ны парк Шчучынскага РЭС. Сё­ле­та тут набылі дзве бурыльна-кра­на­выя ўстаноўкі, экскаватар і МАЗ, які аснашчаны генератарам, кам­п­рэ­са­рам, зварачным апаратам і ўяўляе сабой своеасаблівую аў­та­ном­ную рамонтную базу. Дзякуючы гэ­тай тэхніцы рамонтнікі могуць да­е­хаць у самую аддаленую кропку ра­ё­на і аператыўна ліквідаваць ава­рыю любой складанасці.
Аднак галоўнае багацце ар­га­ні­за­цыі – гэта людзі, па-сапраўднаму ўлю­бё­ныя ў сваю прафесію. Штат шчу­чын­с­кіх энергетыкаў налічвае 138 чалавек. Бездакорна вы­кон­ва­юць свае абавязкі начальнік выт­вор­ча-тэхнічнай групы Мікалай Мі­ка­ла­е­віч Карповіч, майстар Яўгеній Мі­ка­ла­е­віч Мулярчык, элек­т­рас­ле­сар Дзмітрый Андрэевіч Варлухін, элек­т­ра­ман­цё­ры Сяргей Антонавіч Ха­нь­ко, Андрэй Лявонавіч Ткачук, Юрый Осіпавіч Санько, Іван Іва­на­віч Каспяровіч і многія іншыя. З кож­ным годам калектыў энер­ге­ты­каў папаўняецца маладымі кад­ра­мі. Адметна, што найчасцей но­вас­пе­ча­ныя спецыялісты, ад­п­ра­ца­ваў­шы вызначаны тэрмін па на­кі­ра­ван­ні, застаюцца тут і надалей. 
– Прафесія энергетыка надз­вы­чай запатрабаваная і карыстаецца зас­лу­жа­ным аўтарытэтам у гра­мад­с­т­ве, – перакананы начальнік Шчу­чын­с­ка­га РЭС Аляксандр Паў­ла­віч Асовік. – Безумоўна, яна пат­ра­буе не толькі фізічнага здароўя, але і высокіх маральных якасцей, па­чуц­ця адказнасці за даручаную спра­ву, прафесіяналізму. Менавіта мы нясём святло ў дамы жыхароў ра­ё­на і забяспечваем элек­т­ра­э­нер­гі­яй большасць прадпрыемстваў і ар­га­ні­за­цый Шчучыншчыны. Хочацца па­він­ша­ваць усіх членаў нашага калектыву з Днём энергетыка і пажадаць моц­на­га здароўя, шчасця, аптымізму і пос­пе­хаў у працы.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.