Суботні званок старшыні | Дзяннiца

Суботні званок старшыні

Версия для печатиВерсия для печати

Шчыра кажучы, нават не мер­ка­ва­ла, што ціхая раніца вы­хад­но­га дня мо­жа быць такой па-дзе­ла­во­му актыўнай: тэ­ле­фон­ныя званкі ў кабінеце стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма С.В. Ложэчніка па­ча­лі раздавацца літаральна з дзе­вя­ці гадзін, а ўся­го падчас “прамой лініі” 19 снежня Сяргей Ва­сі­ль­е­віч уважліва выслухаў во­сем грамадзян, унікаючы ў сут­насць про­сь­баў, прапаноў, па­жа­дан­няў. На прамой лініі ра­зам са старшынёй дзя­жу­ры­лі і кі­раў­ні­кі некаторых службаў ра­ё­на. 

Жыхарка Шчу­чына з вуліцы Пуш­кі­на, 32 востра ставіла пы­тан­не аб збоях у ра­бо­це ацяпляльнай сіс­тэ­мы. Як пракаменціраваў сі­ту­а­­цыю началь­нік аддзела жыл­лё­ва-ка­му­на­ль­най гаспадаркі рай­вы­кан­ка­ма Дз.Т. Місюк, тут выйшла са строю пом­па, якую ўжо замянілі на но­вую, і пытанне практычна вы­ра­ша­на. 
А вось па вуліцы Заводскай, 4а што­сь­ці не дапрацоўвае ў гарачым во­да­за­бес­пя­чэн­ні. Сітуацыю па да­ру­чэн­ні кіраўніка раёна бяруць пад свой кантроль ка­му­на­ль­ні­кі. Прадзь­му­ван­не сістэмы жаданага вы­ні­ку не дало, значыць, спе­цы­я­ліс­ты будуць шу­каць іншыя пры­чы­ны і абавязкова ўстараняць не­да­хо­пы.
– Трэба больш прафесіяналізму пра­я­віць спецыялістам пры аб­с­ле­да­ван­ні даху, які ў нас нібыта і па­ра­ман­та­ва­лі, а ён усё адно, як рэ­ша­та, – дзеліцца сваёй праб­ле­май жы­хар дома па вуліцы Гродзенскай у Астрыне. – Майстры з РУП ЖКГ пры­яз­д­жа­юць, пап­раў­ля­юць што­сь­ці, а выніку гэта не дае. Чарговы дождж закрэслівае ўсю іх работу.
Старшыня райвыканкама па­а­бя­цаў, што да вырашэння праблемы па­ды­дуць больш уважліва і ад­каз­на.
Як паказалі тэлефонныя зва­ро­ты, пытанні добраўпарадкавання і ас­вят­лен­ня ву­ліц таксама надз­вы­чай трывожаць людзей. 
– Дзяцей у школу і ў ліцэй не ве­да­еш, па якім шляху выпраўляць, каб аку­рат­ны­мі на заняткі прыйшлі, – гавораць жыхары вуліцы Заводскай. – Дый вулічнае ас­вят­лен­не не­дас­тат­ко­вае.  
Наракалі на тое, што не гараць ліх­та­ры ў мікрараёне «маласямейкаў», і жыхары ву­лі­цы Пуш­кі­на. 
Такую ж праблему агучыла і жы­хар­ка аграгарадка Тур’я. «Раніцай у шко­лу, а ве­ча­рам у касцёл па на­шых вуліцах праб­лем­на хадзіць», – не­па­ко­і­ла­ся за дзя­цей жан­чы­на. А яш­чэ па­ці­ка­ві­ла­ся, як абсталяваць для малышоў у Тур’і прыгожую су­час­ную гу­ль­ня­вую пляцоўку. 
І гэтае, і іншыя пытанні, з якімі звяр­та­лі­ся людзі, не будуць па­кі­ну­ты без увагі.
– На тое мы і ўлада, каб тры­маць руку на пульсе жыцця, ве­даць, што на сён­няш­ні дзень хва­люе нашых землякоў. Будзем ста­рац­ца вырашыць набалелыя пы­тан­ні людзей і кожнаму з паз­ва­ніў­шых даць канструктыўны адказ, – за­пэў­ніў Сяргей Ва­сі­ль­е­віч Ло­жэч­нік.
Па ўказаных адрасах вы­яз­д­жа­юць спецыялісты, вывучаюць уз­ня­тыя падчас пра­мой лініі праблемы і шу­ка­юць шляхі іх вырашэння. 
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Фота аўтара.