Як бяду разгледзець і не да­пус­ціць у свой дом | Дзяннiца

Як бяду разгледзець і не да­пус­ціць у свой дом

Версия для печатиВерсия для печати

разам меркавалі прадстаўнікі ўла­ды, супрацоўнікі апе­ра­тыў­ных службаў і жы­ха­ры Ка­мен­с­ка­га сельсавета

Сход быў людным. У мяс­цо­вым Доме культуры сабраліся ра­бот­ні­кі СВУ  “Пратасаўшчына”, сельская ін­тэ­лі­ген­цыя, пенсіянеры. Муж­чы­ны і жанчыны сто­е­на глядзелі на экран, на якім змяняліся кад­ры-доказы чалавечай бяс­печ­нас­ці, што прывяла да вялікіх тра­ге­дый. Страшна, жудасна, ба­лю­ча… ”Не па­кі­дай­це дзяцей ні на мінутку”, – заклікае-просіць нез­на­ё­мых ёй бацькоў учар­не­лая ад гора матуля, яна страціла на пажары 6-гадовага сына. Аб­вуг­ле­ныя да­мы – малюнак не для ўразлівых.

А тры маленькія тру­ны на кузаве аўтамабіля – у апош­ні шлях адпраўляюць дзвюх дзяўчынак 6-7 гадоў і 3-га­до­ва­га хлоп­чы­ка, загінулых у ад­ной з вёсак суседняй Мас­тоў­ш­чы­ны, выклікаюць шок. І ўжо асі­ра­це­лы бацька малых звяр­та­ец­ца да ўсяго свету з той жа ма­ль­бой берагчы дзя­цей…
Пэўна, людзі будуць потым аб­мяр­коў­ваць убачанае на экране з род­ны­мі і су­седзя­мі. І верыцца, ста­нуць больш асцярожнымі і абач­лі­вы­мі і ў быце, і на рабоце. Ін­фар­ма­цыя, якая прагучала на сходзе і датычылася розных ас­пек­таў бяспекі жыц­цядзей­нас­ці, была па­дадзе­на якраз з такім разлікам.
Чаму гэты сход было вырашана пра­вес­ці менавіта ў Каменцы? Су­р­’­ёз­ная раз­мо­ва неабходна, пе­ра­ка­на­ны старшыня Каменскага се­ль­вы­кан­ка­ма С.А. Панас. У апош­ні час у вёсках сельсавета што ні год – ці пажар, ці нейкае іншае надз­вы­чай­нае зда­рэн­не. Былі выпадкі гі­бе­лі людзей, пашкоджання ма­ё­мас­ці.  Сёлета ад­бы­ло­ся 6 уз­га­ран­няў. Агонь не выбіраў сядзібы то­ль­кі нядбайных і п’яных, па­цяр­пе­лі і добрыя гаспадары. З 6 да 14, ка­лі параўноўваць з мінулым го­дам, павялічылася ко­ль­касць зла­чын­с­т­ваў. З 64 адміністрацыйных пра­ва­па­ру­шэн­няў 30 “выраслі” на ал­ка­го­лі… 
Здаецца, усе дарослыя ведаюць прос­тыя правілы бяспекі і паводзін, тым не менш надзейную заслону вог­нен­ным трагедыям паставіць не ўда­ец­ца. На Гродзен­ш­чы­не сёлета ад­бы­ло­ся 685 пажараў, у агні за­гі­ну­ла 63  чалавекі, з іх чацвёра – дзе­ці, агу­чыў сумную статыстыку на­мес­нік начальніка Гродзенскага аб­лас­но­га ўпраўлення МНС А.А. Кон­чык. За гэтымі лічбамі – бяда і боль. Прычына 78% ад усіх па­жа­раў – не­ас­ця­рож­нае абыходжанне з агнём пры курэнні. Ратавальную мі­сію часта выконваюць аў­та­ном­ныя пажарныя апавяшчальнікі, пе­ра­ка­на­ны спецыяліст. А яшчэ – аг­ляд­ныя ка­мі­сіі, якія не раз “даставалі” людзей з агню і дыму. Да­рэ­чы, прысутныя на сходзе мелі маг­чы­масць набыць гэтыя ма­ле­нь­кія “выратавальнікі”, а таксама ап­тэч­кі і вог­не­ту­шы­це­лі: іх прывезлі са Шчучынскага вытворчага ўчас­т­ка Дабравольнага пажарнага та­ва­рыс­т­ва. Андрэй Антонавіч папрасіў вяс­коў­цаў быць абачлівымі і ас­ця­рож­ны­мі пад­час надыходзячых свя­таў, перасцярог ад не­бяс­печ­ных паводзін на тонкім лёдзе.
Ва ўнісон з А.А. Кончыкам вы­ка­заў­ся і начальнік Шчучынскага РАНС  А.Дз. Ма­лю­гін.  Лічбы, якія ён назваў, трывожаць: у раёне сё­ле­та адбылося 49 пажараў, 4 ча­ла­ве­кі загінулі. “Палачы” – агонь і ал­ка­голь. За пяць гадоў па гэтай жа пры­чы­не ра­ён не далічыўся 46 жы­ха­роў, у 39 з іх пільнасць і інстынкт са­ма­за­ха­ван­ня заг­лу­шыў алкаголь. “Сачыце за сваёй бяспекай”, – пап­ра­сіў Аляксандр Дзмітрыевіч. Раз­бу­ра­ныя дымаходы, печы з трэш­чы­на­мі, няспраўныя элек­т­рап­ры­бо­ры, курэнне ў ложку – гэта шлях да бя­ды.
Праваахоўныя аспекты бяспекі жыц­ця людзей агучыў начальнік ад­дзе­ла аховы пра­ва­па­рад­ку і пра­фі­лак­ты­кі РАУС С.М. Асовік. Ады­ходзя­чы год “вызначыўся” пяц­цю цяж­кі­мі злачынствамі, два з якіх – за­бой­с­т­вы. Цяжкія злачынствы ўчы­ня­юць людзі, якія злоўжываюць ал­ка­го­лем. Як прафілактыка – ран­няе выяўленне ся­мей­на­га не­даб­ра­бы­ту, ізаляцыя п’яніц (сёлета ў ЛПП адпраўлена 70 чалавек) і ме­рап­ры­ем­с­т­вы супраць незаконнага аба­ро­ту алкаголю. Тут міліцыі без не­раў­на­душ­ных людзей не абыс­ці­ся, прызнаў Сяргей Мікалаевіч і пап­ра­сіў паведамляць пра са­ма­гон­ш­чы­каў і рэ­а­лі­за­та­раў спір­т­но­га, а таксама не глядзець абы­я­ка­ва на сямейныя “войны” ў суседзяў і знаёмых.
Урач-псіхатэрапеўт УАЗ “Шчучынская ЦРБ” Э.І. Глаз рас­ка­за­ла, чым паг­ра­жае празмернае ўжы­ван­не алкаголю. Паражаюцца га­лаў­ны мозг, печань і сасуды. Ча­ла­век страчвае памяць. Можна да­піц­ца да сутаргавых прыпадкаў, га­лю­цы­на­цый і бе­лай гарачкі, пе­рас­це­раг­ла доктар. Эла Іванаўна наз­ва­ла “адрасы дапамогі” для за­леж­ных ад алкаголю пацыентаў. Гэта най­перш спецыялізаваныя ме­дус­та­но­вы і тэ­ле­фо­ны даверу: 170 – у Грод­не, 290-44-44 – у Мінску.
Свой пункт гледжання на праб­ле­мы бяспекі выказаў і ксёндз Ві­та­лій. З-за ал­ка­го­лю чалавек губ­ля­ец­ца ў грамадстве, страчвае жыц­цё­выя арыенціры, дэградзіруе як асо­ба, заўважыў святар.  Трэба раз­ві­ваць у чалавека імкненне да сап­раў­д­ных радасцяў жыцця. І та­кую навуку можна атрымаць у хра­ме.
Здаровы лад жыцця – адна з та­кіх радасцяў, пераконвалі землякоў са сцэны чле­ны агітбрыгады Ка­мен­с­кай школы. Хлопчыкі і дзяў­чын­кі заклікалі дарослых ад­мо­віц­ца ад дрэнных звычак.
“Самае каштоўнае ў СВУ “Пратасаўшчына” – нашы людзі, – вы­ка­заў­ся ды­рэк­тар прад­п­ры­ем­с­т­ва В.А. Семяновіч. Кіраўнік рас­ка­заў пра своеасаблівую праграму ча­ла­ве­каз­бе­ра­жэн­ня, якая рэ­а­лі­зу­ец­ца ў гаспадарцы. Увага – ахове пра­цы, пе­рад­рэй­са­вы кантроль, не­цяр­пі­масць да аматараў ал­ка­го­лю, аснашчэнне тэхнікі сродкамі па­жа­ра­ту­шэн­ня, устаноўка ў ве­да­мас­ным жыллі АПА – вось няпоўны пе­ра­лік ме­рап­ры­ем­с­т­ваў, якія да­па­ма­га­юць падтрымліваць парадак у працоўным калектыве, зас­та­вац­ца людзям жывымі і здаровымі.
Ад абыякавасці, лайдацтва і ку­ль­ты­ва­ван­ня дрэнных звычак зас­ця­рог намеснік стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма А.В. Садоўскі. Мінаюць ча­сы, калі пэўных асоб упрошвалі вый­с­ці на працу і вазілі на рабочае мес­ца. Тэхнічны прагрэс і законы эка­но­мі­кі пат­ра­бу­юць, каб пра­ца­ваў той, хто гэта хоча рабіць, пад­к­рэс­ліў ён.  “Вісець на вілах” і ат­рым­лі­ваць зар­п­ла­ту не ат­ры­ма­ец­ца, цаніцца будзе якасная і вы­со­кап­ра­дук­цый­ная праца. Аляксей Ва­лян­ці­на­віч так­са­ма пажадаў пры­сут­ным у зале сустрэць святы ў доб­рым настроі, не сапсаваць іх не­бяс­печ­ны­мі паводзінамі, кры­мі­на­ль­ны­мі дзеяннямі і ганебнымі ўчын­ка­мі.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.