Васілішкаўскія футбалісты – чэм­пі­ё­ны раёна | Дзяннiца

Васілішкаўскія футбалісты – чэм­пі­ё­ны раёна

Версия для печатиВерсия для печати

У мінулыя выхадныя на міні-фут­бо­ль­най пляцоўцы са штуч­ным пакрыццём па вуліцы Аві­я­та­раў у Шчучыне прайшлі фі­на­ль­ныя матчы чэмпіянату раёна па футболе. За званне мац­ней­шых футбалістаў Шчу­чын­ш­чы­ны змагаліся восем каманд.
У выніку футбольная дружына з Ва­сі­лі­шак набрала больш за ўсіх ач­коў і стала чэмпіёнам. На ра­хун­ку гэтай каманды 14 сыграных мат­чаў, з якіх дзесяць – пераможныя.  Дру­гое і трэцяе месцы занялі ад­па­вед­на футбалісты завода “Аўтапровад” і зборная ДЮСШ, якая яшчэ ў мінулым годзе была ся­род слабейшых, а сёлета пад­цяг­ну­ла­ся ў турнірнай табліцы і ўвай­ш­ла ў тройку лідараў. У гэтым вя­лі­кая заслуга трэнера і капітана гэ­тай каманды Антона Паўлавіча Ак­ра­меш­кі, які дапамог рабятам па­ве­рыць у сябе і сыграць мак­сі­ма­ль­на рэзультатыўна. Прызёры былі ўзна­га­род­жа­ны кубкамі, медалямі і гра­ма­та­мі. 

– Мы прыклалі ўсе намаганні, каб заваяваць чэмпіёнскі тытул, – га­во­рыць капітан Васілішкаўскай фут­бо­ль­най дружыны Андрэй Ак­с­ці­ло­віч. – Але і іншыя каманды так­са­ма прадэманстравалі выдатную гу­ль­ню, абыграць іх было вельмі няп­рос­та. Хочацца падзякаваць шмат­лі­кім балельшчыкам, якія ў гэ­тыя дні прысутнічалі на фінальных мат­чах і актыўна падтрымлівалі лю­бі­мыя каманды. У нашых пе­ра­мо­гах ёсць і ваша заслуга.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.