Мова – вялікі народны скарб | Дзяннiца

Мова – вялікі народны скарб

Версия для печатиВерсия для печати

Сёння вучні і настаўнікі  Ражанкаўскага д/с-СШ цёпла віталі гасцей – удзельнікаў абласнога семінара.

 Спецыялісты аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, настаўнікі роднай мовы і літаратуры, загадчыкі і метадысты раённых вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць выкладанне беларускай мовы і літаратуры, сабраліся, каб удасканаліць прафесійную кампетэнтнасць па пытаннях павышэння якасці адукацыі па беларускай мове праз адзінства ўрока, факультатыўных заняткаў і пазакласнай работы.

     Спачатку ў Шчучыне ўдзельнікі семінара наведалі адноўлены палац Друцкіх-Любецкіх. Цікавую экскурсію правяла метадыст ЦТДіМ Т.С. Трахімчык. Госці былі ўражаны багатай гістарычнай спадчынай Шчучыншчыны. Па дарозе ў Ражанку яны захоплена дзяліліся эмоцыямі.
     Адкрыла семінар  метадыст Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі С.У. Гузава. З адукацыйнай прасторай  раёна, выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе пазнаёміла прысутных намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама Ж.І. Мецько. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Шчучынскай гімназіі, настаўнік-метадыст А.В. Пасюта расказала гасцям, як філолагі гімназіі  рэалізуюць кампетэнтны падыход у адукацыйным працэсе. 
     Госці пабывалі на ўроку беларускай мовы, які правяла К.Б.Сарока. Паглядзелі відэазапіс і паслухалі, як праходзіць факультатыў па роднай мове ў Дэмбраўскім д/с-СШ. 
     Удзельнікі семінара сталі гледачамі інтэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг”, дзе свае веды, знаходлівасць, камунікатыўнасць праявілі  вучні  трох гарадскіх і Ражанкаўскай школ.
     Вынікі семінара падвяла С.У. Гузава. Госці дзякавалі дырэктару Ражанкаўскай школы А.Т. Цівінскай і ўсяму педкалектыву за гасціннасць, а спецыялістам раённага аддзела адукацыі за выдатную падрыхтоўку мерапрыемства.
     Ала УЛАДЗІМІРАВА.