“Прафесія і кар’ера” | Дзяннiца

“Прафесія і кар’ера”

Версия для печатиВерсия для печати

У рамках гэтай абласной акцыі ў Шчучынскім сельскагаспадарчым ліцэі прайшоў трэнінг для будучых выпускнікоў і беспрацоўнай моладзі. 
     Перад аўдыторыяй выступілі прадстаўнікі ААТ “Васілішкі” і філіяла “Жалудоцкі агракомплекс”, іншых прадпрыемстваў і арганізацый Шчучыншчыны, а таксама прадпрымальнікі і юрысты. Іх расказы асабліва зацікавілі ліцэістаў-старшакурснікаў, якім сёлета прадстаіць вызначыцца з будучым месцам працы. Рабяты атрымалі адказы на ўсе хвалюючыя пытанні, даведаліся аб існуючых у раёне вакансіях. Запатрабаванымі застаюцца трактарысты, вадзіцелі, электраманцёры і прадстаўнікі іншых рабочых прафесій.

     Аляксандр КАСПЯРЧУК.
     Фота аўтара.