Гродзенскі рэгіён: тут жывуць і працуюць сапраўдныя гас­па­да­ры | Дзяннiца

Гродзенскі рэгіён: тут жывуць і працуюць сапраўдныя гас­па­да­ры

Версия для печатиВерсия для печати

На базе Гродзенскага раёна прай­шоў навукова-практычны се­мі­нар для га­лоў­ных рэ­дак­та­раў друкаваных СМІ. Але перш чым абмяркоўваць “прафесійную кух­ню” з на­ву­коў­ца­мі дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, журналісты шмат да­ве­да­лі­ся пра здабыткі і са­цы­я­ль­на-эканамічнае раз­віц­цё Гродзен­с­ка­га ра­ё­на. 
І не толькі з цікавага аповеду на­мес­ні­ка старшыні райвыканкама Ва­ле­рыя Паў­ла­ві­ча Клімовіча. Тое, як жывуць і працуюць аграрыі СВК імя В.І. Крамко і СВК «Свіслач», удзе­ль­ні­кі семінара ўбачылі на свае вочы.

Аграгарадок Квасоўка сустрэў еў­ра­пей­с­кай утульнасцю, сты­ль­ным азе­ля­нен­нем і … удзячнай па­мяц­цю пра чалавека, які так многа зра­біў для росквіту роднай гас­па­дар­кі. Ля адміністрацыйнага бу­дын­ка калгаса ўстаноўлены брон­за­вы бюст Ге­рою Беларусі В.І. Крам­ко. Мы ўсклалі да помніка пун­со­выя гваздзікі, прайшлі ва ўту­ль­ную актавую залу і з цікавасцю паз­на­ё­мі­лі­ся з сынам героя працы – Сяр­ге­ем Ві­та­ль­е­ві­чам Крамко, які пра­цяг­вае добрыя традыцыі, зак­ладзе­ныя яго бацькам, і за­раз пас­пя­хо­ва кіруе гаспадаркай.
Тут не толькі вырошчваюць хлеб і да хлеба. Тут зрабілі стаўку яш­чэ і на пе­рап­ра­цоў­ку се­ль­гас­п­ра­дук­цыі. У фірменнай краме «Колас» багаты асартымент апе­тыт­най мясной прадукцыі – ад кум­пяч­коў і паляндвіц  да вэнджаных сві­ных вушэй ды рулек: усё све­жа­нь­кае, па мясцовых рэцэптах! Ма­ла хто ўтрымаўся ад спакусы ку­піць у якасці гасцінца вэнджаныя да­лі­ка­тэ­сы. А якія сокі выпускаюць у Квасоўцы: пра­мо­га выціску, «жывыя», у зручных каробках з кра­ні­кам! 
– Некандыцыйная садавіна ды га­род­ні­на – гэта не значыць ня­я­кас­ная, – тлу­ма­чыць кіраўнік выт­вор­час­ці. – Наш экалагічны сок вы­раб­ля­ец­ца толькі з добрай сы­ра­ві­ны. Проста не прападаюць дроб­ныя плады, няправільнай формы.
Дарэчы, у са­да­ві­на­га­род­ні­нас­хо­віш­чы ішла напружаная работа, мно­гія аперацыі ме­ха­ні­за­ва­ны, спаў­на выкарыстоўваюцца на­вей­шыя тэхналагічныя лініі, але і пра­цоў­ных рук было задзейнічана ня­ма­ла.
На сучасным жывёлагадоўчым ком­п­лек­се «Агароднікі», які, дарэчы, уз­водзі­лі ў тым ліку і шчучынскія бу­даў­ні­кі, таксама валадарыў ра­бо­чы рытм. Жывёлаводы ста­ра­юц­ца працаваць так, каб малако зда­ваць экстра-класам. У гэтым – па­тэн­цы­ял доб­рых заробкаў і рэ­а­ль­ных прыбыткаў.
Пакарыў сваім чалавечым аба­ян­нем і старшыня СВК «Свіслач» – зас­лу­жа­ны ра­бот­нік сельскай гас­па­дар­кі Васілій Мікалаевіч Густыр. Гэ­та сапраўдны сын сваёй зям­лі, руп­лі­вы гаспадар. Такіх мех­май­с­тэр­няў, што больш нагадваюць выс­та­вач­ныя па­ві­ль­ё­ны аг­ра­тэх­ні­кі, мне бачыць яшчэ не да­водзі­ла­ся. Ганарацца тут створанай ін­ф­рас­т­рук­ту­рай і для вытворчасці, і для душы. Чаго каштуе адзін толькі му­зей аг­ра­га­рад­ка Свіслач, што мес­ціц­ца ў некалькіх памяшканнях бы­ло­га маёнтка каляжанкі Элі­зы Ажэш­кі графіні Красоўскай! Па-пер­шае, уражвае сам будынак 19 ста­год­дзя ў сты­лі «фантазійнага» ма­дэр­ну.  А па-другое, у экспанатах, саб­ра­ных мясцовымі эн­ту­зі­яс­та­мі і кра­яз­наў­ца­мі, столькі цеплыні, ін­тэ­лі­ген­т­нас­ці, шляхецтва! Тут пе­рап­ля­лі­ся розныя эпохі, узоры ку­ль­тур­най і гістарычнай  спадчыны. Ме­на­ві­та на лепшых на­род­ных тра­ды­цы­ях у Свіслачы выхоўваюць ма­ла­дое пакаленне. Праз гэтыя мяс­ці­ны праходзіць і некалькі ту­рыс­тыч­ных маршрутаў. 
Увогуле і ў Квасоўцы, і ў аг­ра­га­рад­ку Свіслач жывуць апантаныя, за­хоп­ле­ныя людзі.  Сапраўдную аса­ло­ду прынесла знаёмства з ку­ль­тас­вет­ра­бот­ні­ка­мі, біб­лі­я­тэ­ка­ра­мі, супрацоўнікамі Гродзенскага ра­ён­на­га культурна-інфармацыйнага цэн­т­ра.
Пленарнае пасяджэнне адкрыў на­мес­нік начальніка ўпраўлення ідэ­а­ла­гіч­най ра­бо­ты, культуры і па спра­вах моладзі аблвыканкама В.А. Апановіч. Актуальныя тэ­мы су­час­най журналістыкі закранулі ў сва­іх выступленнях і запрасілі да аб­мер­ка­ван­ня ўзнятых пытанняў док­тар філалагічных навук, пра­фе­сар М.І. Канюшкевіч, кан­ды­дат фі­ла­ла­гіч­ных навук, загадчыца ка­фед­ры журналістыкі Т.А. Пі­ва­вар­чык і ін­шыя выкладчыкі ГрДу імя Я.Купалы. Такія навукова-прак­тыч­ныя семінары да­па­ма­га­юць паг­лы­біць прафесійныя веды, па­дыс­ку­ці­ра­ваць з калегамі, набрацца новых ура­жан­няў і ідэй. А яшчэ – па­раў­наць убачанае з тым, чым жыве твой раён, твая га­зе­та. На шчасце, у нас на Шчучыншчыне таксама ёсць чым здзівіць гасцей, паказаць ім дагледжаныя аграгарадкі з раз­ві­тай інфраструктурай, іна­ва­цый­ныя вытворчасці, паз­на­ё­міць з ку­ль­тур­най спадчынай і захопленымі лю­бі­май справай людзьмі – пра­фе­сі­я­на­ла­мі самага высокага кштал­ту. На такіх зямля трымаецца і на Шчу­чын­ш­чы­не, і на Гродзеншчыне, і на ўсёй Беларусі.
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.