Ад пашпартнага стала да ад­дзя­лен­ня па грамадзянстве і міг­ра­цыі | Дзяннiца

Ад пашпартнага стала да ад­дзя­лен­ня па грамадзянстве і міг­ра­цыі

Версия для печатиВерсия для печати

У гэтыя снежаньскія дні паш­пар­т­най службе Беларусі споў­ні­ла­ся 95 год. З гэтай нагоды мы сус­т­рэ­лі­ся з начальнікам ад­дзя­лен­ня па грамадзянстве і міг­ра­цыі Шчучынскага РАУС На­тал­ляй Мар’янаўнай Касцюкевіч. 
– Наталля Мар’янаўна, амаль ста­год­дзе існуе пашпартная служ­ба. Якія функцыі былі пер­ша­па­чат­ко­ва ўскладзены на яе суп­ра­цоў­ні­каў?

– 17 снежня 1920 года згодна з ра­шэн­нем ІІ Усебеларускага з’езда Са­ве­таў быў створаны Наркамат унут­ра­ных спраў Беларусі, у склад яко­га ўвайшоў аддзел замежных пад­да­ных, які займаўся рэ­гіс­т­ра­цы­яй іншаземцаў, што прыбывалі ў рэс­пуб­лі­ку, выдаваў ім дазвол на ўезд і від на жыхарства, а таксама за­бяс­печ­ваў грамадзян Беларусі паш­пар­та­мі.

Крыху пазней спе­цы­я­ліс­ты пашпартнага аддзялення ста­лі займацца пытаннямі прапіскі-вы­піс­кі, вышуку неплацельшчыкаў алі­мен­таў і дзярждаўжнікоў.
У пашпартнай службы Шчу­чын­с­ка­га РАУС таксама ёсць свая гіс­то­рыя. Вядома, што ў 1975 годзе ад­дзя­лен­ню было прысвоена званне «Выдатны пашпартны стол», а ў 1977 годзе яно было ўзна­га­род­жа­на дыпломам Міністэрства ўнут­ра­ных спраў БССР. У розныя гады ад­дзя­лен­ні ўзначальвалі Д.А. Са­він, А.Т. Лукашэвіч, М.І. Якаўлева, Л.П. Яхімчык. А.П. Уліціна, В.І. Шла­пік, М.М. Марозік і Н.К. Саук. 
– Як змянілася спецыфіка ра­бо­ты за апошні час?
 -- На сённяшні дзень адной з галоўных задач  супрацоўнікаў аддзялення па грамадзянстве і міграцыі з’яўляецца дакументаванне насельніцтва пашпартамі. Акрамя гэтага, мы праводзім рэгістрацыйны ўлік грамадзян па месцы жыхарства і па месцы знаходжання, кантралюем, як замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства выконваюць міграцыйнае заканадаўства нашай краіны і інш. З 26 ліпеня 2013 года ў Беларусі функцыянуе інфармацыйная сістэма «Рэгістр насельніцтва», якая ўтрымлівае персанальныя звесткі пра грамадзян нашай краіны, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі нашай рэспублікі. Аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі з’яўляецца каардынатарам работы паміж дзяржорганамі, якія рэгіструюць акты дзяржаўнага стану, ваенкаматам, падатковай інспекцыяй і іншымі, якія ўносяць неабходныя звесткі у рэгістр насельніцтва.  
– Вы ўзначальваеце ад­дзя­лен­не па грамадзянстве і міграцыі ўжо дзесяць год. Ці прыходзіцца су­ты­кац­ца з сітуацыямі, калі гра­мадзя­не замежных краін не вы­кон­ва­юць патрабаванні бе­ла­рус­ка­га заканадаўства?
– Выпадкі здараюцца розныя. Бы­вае, нават дэпартуем ін­ша­зем­цаў з нашай краіны. Напрыклад, у мі­ну­лым годзе быў высланы жыхар Ук­ра­і­ны, які знаходзіўся на тэ­ры­то­рыі нашай краіны незаконна, пры­яз­д­жаў да сваёй грамадзянскай жон­кі, учыняў скандалы, з’яўляўся п’я­ным у грамадскіх месцах. 
– Наталля Мар’янаўна, рас­ка­жы­це падрабязней пра ваш ка­лек­тыў...
– У нашым калектыве працуюць шэсць чалавек. Я б сказала, што гэ­та сплаў вопыту і маладосці, суп­ра­цоў­ні­кі выдатна дапаўняюць адзін аднаго. Адметна тое, што ў на­ша падраздзяленне, у ад­роз­нен­не ад іншых службаў аддзела ўнут­ра­ных спраў, звяртаецца прак­тыч­на ўсё насельніцтва раёна. Вялікая ад­каз­насць на нас ускладаецца і ў час работы з замежнымі гра­мадзя­на­мі: бывае, што мы з’яўляемся адзі­ны­мі прадстаўнікамі ведамства кра­і­ны, з якімі яны сутыкаюцца. І ад таго, як мы вырашым іх пы­тан­не, залежыць не толькі імідж  служ­бы, але і Беларусі ў цэлым. Таму на­шы супрацоўнікі – людзі ўваж­лі­выя, скрупулёзныя, добразычлівыя і, безумоўна, кампетэнтныя. 
Прыкладам можа служыць Га­лі­на Казіміраўна Сарока, якая ад­да­ла службе многа год. Адзін з самых во­пыт­ных супрацоўнікаў – Генрых Ва­ля­р’­я­на­віч Зубель, спецыяліст па рэгістру. Выдатна спраўляюцца са сваімі абавязкамі маладыя суп­ра­цоў­ні­кі. Пытанні кантролю за за­меж­ны­мі грамадзянамі, а гэта знач­ны пласт  работы, зна­ходзяц­ца ў распараджэнні Юрыя Сяр­ге­е­ві­ча Сцепанцэвіча. Паспяхова ўлі­лі­ся ў калектыў Вольга Віктараўна Ма­ту­ке­віч і Таццяна Андрэеўна Ту­ля, адказныя і надзейныя спе­цы­я­ліс­ты. Моладзь пераймае вопыт у ста­рэй­шых.
Карыстаючыся выпадкам, хачу па­він­ша­ваць усіх калег з пра­фе­сій­ным святам і пажадаць моцнага зда­роўя, шчасця, сямейнага даб­ра­бы­ту, аптымізму і поспехаў у служ­бо­вай дзейнасці. 
Ганна РУДСКАЯ.