Дайсці да кожнага | Дзяннiца

Дайсці да кожнага

Версия для печатиВерсия для печати

Члены аглядных камісій, якія ство­ра­ны і дзейнічаюць пры се­ль­вы­кан­ка­мах, ак­ты­ві­за­ва­лі сваю дзейнасць. Зімовы сезон – час павышанай трывогі за вяс­коў­цаў, таму ў Васілішкаўскім се­ль­са­ве­це, тэрыторыя якога са­мая вялікая, ак­ты­віс­ты дзе­ляц­ца на некалькі груп і едуць, ды ідуць літаральна ад вёскі да вёс­кі, ад ха­ты да хаты.
Растлумачваюць людзям, што не бывае дробязей у справе па­жар­най бяспекі, што пажарны апа­вяш­ча­ль­нік (АПА) не аднаму ча­ла­ве­ку выратаваў жыццё. У складзе та­кіх рэйдавых груп не толькі се­ль­са­вец­кая ўлада, але і прадстаўнікі са­цы­я­ль­най службы, электрасетак, га­за­ві­кі, выратавальнікі, пра­ва­а­хоў­ні­кі…

– Сёння мы праверым, як вып­раў­ле­ны выяўленыя папярэднім рэй­дам не­да­хо­пы, – вызначае мар­ш­рут старшыня Васілішкаўскага се­ль­вы­кан­ка­ма Т.І. Зубрыцкая. – А так­са­ма наведаем жыхароў вёсак Ру­са­наў­цы, Русачкі, Ваейкаўцы, Кро­нь­кі...
Першы адрас, па якім мы ад­п­раў­ля­ем­ся на чале з Тамарай Іва­наў­най Зуб­рыц­кай, – вёска Аляк­сан­д­раў­ка. Тут адзін з дамоў стаў, па сутнасці, прытулкам для бяз­дом­ных. Афіцыйна гэта «камуна» не за­рэ­гіс­т­ра­ва­на па даным адрасе, та­му выклікае пэў­ныя пытанні ў мяс­цо­вай улады і праваахоўнікаў. Ня­мог­лым людзям старшыня се­ль­вы­кан­ка­ма і прадстаўнікі сацыяльнай служ­бы не раз прапаноўвалі пе­ра­е­хаць на жы­хар­с­т­ва ў адзін з са­цы­я­ль­ных аб’ектаў, аднак прыхільнікі «вольнага жыцця» най­час­цей ка­тэ­га­рыч­на адмаўляюцца. Праўда, ад­на­го з такіх зусім хворых на­се­ль­ні­каў уга­ва­ры­лі-такі  і нядаўна па­ся­лі­лі ў Каменскі Дом міласэрнасці, дзе больш зручныя бы­та­выя ўмо­вы. 
Аляксандраўскі прыстанак  зна­ходзіц­ца пад апекай «брата Лу­ід­жы» – так сябе на­зы­вае А.П. Шчад­роў, які некалькі год таму купіў дом на ўскрайку вёскі, а ў дру­гой ха­ці­не, што праз дарогу, гатоў пра­дс­та­віць жыт­ло, ложак і ежу бяз­дом­ным.
– Аляксей Пятровіч, а Вы да кан­ца ўсведамляеце, якую адказнасць на сябе бе­ра­це за гэтых людзей няп­рос­та­га лёсу, сабраных пад ад­ным дахам? – запытваем мы ў А.П. Шчад­ро­ва.
– А як жа іначай! Таму і зроблена тут нямала, каб усё адпавядала іх бяс­пе­цы, – ад­каз­вае наш су­раз­моў­ца.
– Але, кажуць, Вы часцяком ад’­яз­д­жа­е­це з вёскі. На каго ды пад чыю ад­каз­насць тады застаюцца Ва­шы падапечныя?
– Тады мама мая застаецца або брат... 
У старой вясковай хатцы, за­ня­тай суцэльна ложкамі, цёпла і до­сыць чыста. Пас­та­ра­ла­ся 57-га­до­вая жанчына з Сапоцкінскага се­ль­са­ве­та, якую лёс звёў са Шчад­ро­вым, калі яна апынулася без да­ку­мен­таў, без жылля, на мяжы вы­жы­ван­ня. Бра­ты па няшчасці Іван і Ме­чыс­лаў – па сутнасці інваліды: у ад­на­го абмарожаны но­гі, у другога так­са­ма праблемы са здароўем. А яш­чэ адзін мужчына, з якім да­вя­ло­ся сустрэцца, ходзіць на за­роб­кі. Та­кім чынам, у Аляк­сан­д­раў­с­кім пры­тул­ку на той дзень жылі ча­ты­ры насельнікі. 
Члены агляднай камісіі пры мі­ну­лай праверцы абавязалі А.П. Шчад­ро­ва ад­ра­ман­та­ваць па­жар­ны апавяшчальнік. Вынік ёсць: пры­бор АПА тут устанавілі новы – з вывадам на вуліцу гукавой сіг­на­лі­за­цыі. Інспектар РАНС Я.С. На­ва­сад уважліва аг­ледзеў печ, а по­тым адправіўся на гарышча. Комін пас­ля заўваг ужо абмазаны глі­най і па­бе­ле­ны так, як таго патрабуюць ад­па­вед­ныя правілы.
Развітаўшыся з насельнікамі, аг­ляд­ная камісія рушыла далей. Дзень сне­жа­нь­с­кі кароткі, а пас­пець трэба так многа! У вёсцы Шкордзь у адзінокай бабулькі на­ма­ган­ня­мі вясковых актывістаў пры­бі­ты нарэшце бляшаны ліст ля пе­чы, каб вы­пад­ко­вы вугельчык бя­ды не нарабіў.  Падцягнулі не­да­роб­ле­нае і гаспадары вёскі Кро­нь­кі.
– Агульнымі намаганнямі ўда­ец­ца змагацца з халатнасцю і абы­я­ка­вас­цю, а то і эле­мен­тар­ным грэ­ба­ван­нем правілаў пажарнай бяс­пе­кі, – гаворыць Т.І. Зубрыцкая. – У ад­ной толькі Аляксандраўцы сё­ле­та 12 разоў пабывалі. І там, і ў ін­шых вёсках ве­да­юць, што мы не для галачкі па дамах ходзім і калі ўжо выявілі нейкія праблемы, то аба­вяз­ко­ва даб’ёмся, каб яны да кан­ца вырашаны былі. А іншы раз ба­чым, што не то­ль­кі прын­цы­по­васць варта праявіць, а проста да­па­маг­чы.
Нялёгкая гэта справа – дайсці да кож­на­га, але патрэбная і вартая та­го. Аднак, ма­быць, ніводная са­мая ініцыятыўная аглядная камісія не ў сілах гарантаваць няд­бай­на­му гас­па­да­ру бяспеку, калі чалавек сам не будзе абачлівым і адказным за сябе і тых, хто побач. Пра гэта заў­ж­ды варта памятаць.
Таццяна ВАЛЯНЦІНАВА.
Фота аўтара.