Адзначылі юбілей спартыўнай перамогай | Дзяннiца

Адзначылі юбілей спартыўнай перамогай

Версия для печатиВерсия для печати

Сёлета Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства прафсаюзаў адзначае свой 80-гадовы юбілей. У рамках гэтага свята ў Дзятлаве прайшоў абласны турнір па міні-футболе на прызы Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і абласнога спартыўнага клуба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. 
     У спаборніцтвах прынялі ўдзел 17 каманд, у тым ліку і футбольная дружына ААТ “Васілішкі”. Нашы футбалісты прадэманстравалі дастойную гульню і занялі трэццяе месца, за што былі ўзнагароджаны кубкам і медалямі. Лепшым іграком сярод васілішкаўцаў быў прызнаны галкіпер Віталій Гаўрыльчук, які атрымаў персанальныя ўзнагароды.

     -- Прызнацца, я не фанат футбола, -- гаворыць старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў  Юрый Тадэвушавіч Пашук, які прысутнічаў на турніры ў якасці балельшчыка. – Але тое, што я ўбачыў на полі, вельмі ўразіла мяне. Нашы футбалісты выкладваліся па поўнай і актыўна атакавалі. Гэта была бліскучая гульня! Упэўнены, у наступным годзе ім па сілах заваяваць першае месца.
     Аляксандр КАСПЯРЧУК.