З іскрынкай у вачах і сэрцы | Дзяннiца

З іскрынкай у вачах і сэрцы

Версия для печатиВерсия для печати

Піянерскі інфармацыйна-ана­лі­тыч­ны цэнтр Гродзеншчыны ўзна­ча­лі­ла шчучынка Таццяна Тра­хім­чык

Лідар Шчучынскай раённай пі­я­нер­с­кай арганізацыі Таццяна Тра­хім­чык прымала ўдзел у ХХ Рэс­пуб­лі­кан­с­кім справаздачна-вы­бар­чым злёце “Мы піянерыі вер­ныя!”, які праходзіў у на­цы­я­на­ль­ным дзіцячым адукацыйна-аз­да­раў­лен­чым цэнтры “Зубраня”, і была абрана ў цэн­т­ра­ль­ны савет ГА “БРПА”. 

– На злёт з’ехаліся больш за 400 дэ­ле­га­таў з розных рэгіёнаў нашай кра­і­ны, – расказвае Таццяна. – Праг­ра­ма была вельмі насычанай: пад­водзі­лі­ся вынікі дзейнасці пі­я­нер­с­кай арганізацыі за тры апош­нія гады, а таксама намячаліся пер­с­пек­ты­вы. За тры дні прайшло сем пленарных пасяджэнняў да­рос­лай палаты і два – дзіцячай. Пас­ля падвядзення вынікаў ра­бо­ты прайшлі выбары ў абедзве па­ла­ты. Я была адным з кандыдатаў ад Гродзеншчыны, і згодна з рэ­зу­ль­та­та­мі галасавання, увайшла ў цэн­т­ра­ль­ны савет ГА «БРПА» і ўзна­ча­лі­ла інфармацыйна-ана­лі­тыч­ны цэнтр вобласці. Цяпер мая ас­ноў­ная задача – асвятляць дзей­насць піянерскай арганізацыі гродзен­с­ка­га рэгіёна.
 2015-ы быў багатым на зна­ка­выя для піянерыі даты. Сёлета адз­на­ча­ла­ся 25-годдзе піянерскай ар­га­ні­за­цыі, 90-годдзе з дня вы­ха­ду ў свет першага нумара пі­я­нер­с­кай газеты, 75 год цімураўскага ру­ху. Рэспубліканскі злёт аб’яднаў усе гэтыя юбілейныя даты і стаў ла­гіч­ным завяршэннем святочных ме­рап­ры­ем­с­т­ваў з іх нагоды. Удзе­ль­ні­кі маглі наведаць выставу да­сяг­нен­няў «ТРЫумф піянерыі», тэ­ат­ра­лі­за­ва­нае прадстаўленне «Рэспубліка 25 зорак», прыняць удзел у абучаючай гульні «Пі-квэст.by», піянерскай майстэрні «Цюбік у кубіку» і інш. З за­да­ва­ль­нен­нем дарослыя і дзеці згулялі ў пі­я­нер­бол, дзе перамогу заваявалі ра­бя­ты. Напрыканцы злёту былі адз­на­ча­ны лепшыя піянеры, дарослыя лі­да­ры, дружыны.
– Мы атрымалі мноства па­зі­тыў­ных эмоцый, пазнаёміліся з во­пы­там калег з іншых абласцей, – га­во­рыць Таццяна. – На злёце былі ак­рэс­ле­ны перспектывы далейшай дзей­нас­ці піянерскай арганізацыі на бліжэйшыя тры гады. Для піяр-пра­па­ган­ды плануецца актыўна вы­ходзіць у сацыяльныя сеткі, ства­раць інтэрнэт-старонкі. Да­лей­шае развіццё атрымае сацыяльнае пар­т­нёр­с­т­ва, валанцёрскі і ці­му­раў­с­кі рухі. Яшчэ адзін накірунак дзей­нас­ці – наладжванне пар­т­нёр­с­кіх сувязей з замежнымі дзіцячымі ар­га­ні­за­цы­я­мі, распрацоўка су­мес­ных праектаў. Напрыклад, піянеры Ві­цеб­ш­чы­ны цесна суп­ра­цоў­ні­ча­юць з Чырвонапрэсненскай пі­я­нер­с­кай арганізацыяй г.Масквы: сус­т­ра­ка­юц­ца, праводзяць сумесныя ме­рап­ры­ем­с­т­вы. Піянерская ар­га­ні­за­цыя дзейнічае і ў Казахстане, яе прадстаўнікі прымалі ўдзел у злё­це. Чаму б нам не наладзіць з імі партнёрскія сувязі?! 
Надзвычай цікавай для піянерыі абя­цае быць першая палова но­ва­га года. Плануецца правесці кон­курс агітбрыгад «Запалі касцёр даб­ры­ні», спаборніцтвы па пі­я­нер­бо­ле (дарэчы, у раённым этапе, які прай­шоў нядаўна, перамагла ка­ман­да піянерскай дружыны СШ №3 г. Шчучына), спаборніцтвы па чар­лі­дын­гу «Піянерскія іскры», ваенна-пат­ры­я­тыч­ную гульню «Зарніца», кон­кур­сы, акцыі і іншыя ме­рап­ры­ем­с­т­вы. 
– А пакуль у нас праходзіць даб­ра­чын­ная акцыя «Цуды на Ра­жас­т­во», удзел у якой можа прыняць кож­ны, хто жадае дапамагчы адзі­но­кім людзям, інвалідам, дзецям-сі­ро­там і тым, хто аказаўся ў скла­да­най жыццёвай сітуацыі,  – га­во­рыць Таццяна. – Заклікаю ўсіх да­лу­чыц­ца і падарыць іншым час­цін­ку сваёй дабрыні.
Ганна РУДСКАЯ.