На сувязі – галоўны ўрач | Дзяннiца

На сувязі – галоўны ўрач

Версия для печатиВерсия для печати

Чарговую прамую тэ­ле­фон­ную лінію правёў галоўны ўрач УАЗ “Шчучынская ЦРБ” Ста­ніс­лаў Георгіевіч Амбрушкевіч. Ад­быў­ся зацікаўлены ды­я­лог з ва­сь­мю жыхарамі раёна. Га­рад­жа­не і вяскоўцы звярнуліся да га­лоў­на­га доктара раёна, каб пап­ра­сіць дапамогі, атрымаць кан­су­ль­та­цыю па “хворых” пы­тан­нях, зрэшты, проста выказацца...
Жыхарка Жалудка параілася з га­лоў­ным урачом, як паступіць у су­р­’­ёз­най сі­ту­а­цыі. Муж, сталы ча­ла­век, перанёс цяжкую хваробу, у апош­ні час яго самаадчуванне па­гор­шы­ла­ся. Стан здароўя не даз­ва­ляе самастойна перамяшчацца, а значыць, ёсць скла­да­нас­ці прай­с­ці медагляд, каб атрымаць пер­шую групу інваліднасці...

С.Г. Амбрушкевіч зразумеў хва­ля­ван­не жанчыны і прапанаваў ёй ва­ры­янт да­па­мо­гі, які яна прыняла. Ма­шы­най “хуткай” хворага ча­ла­ве­ка даставяць у ад­дзя­лен­не ра­ён­най бальніцы, дзе спецыялісты-ме­ды­кі правядуць неабходнае ў такім вы­пад­ку абследаванне.
Па словах галоўнага ўрача, ужо на днях вырашыцца пытанне і з ла­ба­ран­там, які будзе весці прыём у Пер­ша­май­с­кай участковай ба­ль­ні­цы. Раз на тыдзень сюды будзе пры­яз­д­жаць спецыяліст з Ва­сі­лі­шак.
Адна з абанентак агучыла так рас­паў­сюд­жа­ную ў апошні час і на­ват шкодную для здароўя па­цы­ен­та пазіцыю: “я сам сабе ўрач”. Жан­чы­на мае сумненні наконт ка­рыс­ці для яе здароўя прызначаных прэ­па­ра­таў (маўляў, надта шмат па­боч­ных эфек­таў). Хваляванне жан­чы­ны зразумелае, аднак, і гэта на­га­даў галоўны ўрач, “любы прэ­па­рат, які назначаецца, мае па­боч­ныя дзеянні”. Дарэчы, інфармацыя аб гэтым ёсць і ў лістку-анатацыі, які мы атрымліваем разам з лекамі ў аптэцы. Між іншым па­цы­ент па­ві­нен давяраць урачу і выконваць яго назначэнні – гэта адна з умоў выз­да­раў­лен­ня, у адваротным вы­пад­ку можна звярнуцца да іншага спе­цы­я­ліс­та.
Падчас “прамой лініі” ўзнікла пы­тан­не і аб “статусе” медыцынскай кар­т­кі па­цы­ен­та. Станіслаў Ге­ор­гі­е­віч яшчэ раз напомніў, што згодна з загадам Міністэрства ахо­вы зда­роўя гэты дакумент – уласнасць ус­та­но­вы аховы здароўя, і павінен за­хоў­вац­ца ў яе сценах. “Перамяшчэнні” карткі вызначае спе­цы­я­ль­ная інструкцыя. Праў­да і тое, што па-за чаргой патрапіць у ка­бі­нет да ўрача маюць законнае пра­ва толькі ўдзе­ль­ні­кі Вялікай Ай­чын­най вайны і некаторыя іншыя пры­роў­не­ныя да іх ка­тэ­го­рыі гра­мадзян. А вось для інвалідаў 2-ой гру­пы такой ільготы не існуе. Але ёсць добры варыянт: заказаць та­лон на прыём зараней і прыйсці ў па­лік­лі­ні­ку ў вызначаны час. 
Да таго ж ча­ла­веч­насць і спагаду ніх­то не адмяняў. Прапусціць мац­ней­шы наперад сябе пажылога ці прос­та нямоглага чалавека і, як ка­жуць, яму залічыцца...
Патэлефанаваўшы на “прамую лі­нію”, жыхарка Дубрава выказала за­да­во­ле­насць даступнасцю ме­ды­цын­с­кай дапамогі для вяскоўцаў: у пэў­ныя дні вузкія спе­цы­я­ліс­ты з ЦРБ вядуць прыём пацыентаў у мяс­цо­вай пасялковай бальніцы. Ра­зам з тым жанчына папрасіла ін­фар­ма­ваць аб прыездзе ўрачоў больш шырока. Для жы­ха­роў ад­да­ле­ных вёсак такой “трыбунай” мо­жа стаць раённая газета, лічыць жан­чы­на. 
С.Г. Амбрушкевіч запэўніў, што ў па­чат­ку 2016-га графік прыёму вяс­коў­цаў вуз­кі­мі спецыялістамі, рас­пі­са­ны на паўгода, будзе раз­меш­ча­ны на старонках “Дзянніцы”.
Па асобных зваротах людзей га­лоў­ны ўрач адразу ж даў даручэнні сва­ім ка­ле­гам.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.