Сімфонія яе душы | Дзяннiца

Сімфонія яе душы

Версия для печатиВерсия для печати

Пасля некалькіх пра­даў­га­ва­тых гудкоў у маю слыхаўку па­лі­лі­ся пяшчотныя, настраёвыя гукі па­чат­ку Саракавой сімфоніі Мо­цар­та. Іх хацелася слухаць. Ужо са­ма музычная застаўка яе, Яў­ге­ніі Іосіфаўны Хвайніцкай, садзей­ні­ча­ла душэўнай размове, якую крыху раней распачаў на­ча­ль­нік аддзела адукацыі, спор­ту і турызму райвыканкама Уладзі­мір Раманавіч Дубок:
– Дырэктар Навадворскай шко­лы – чалавек з высокім па­чуц­цём адказнасці, а галоўнае, што яна ўмее гаварыць з ба­ць­ка­мі на самыя складаныя, нават чыс­та асабістыя тэмы. І тое най­перш сведчыць пра кам­пе­тэн­т­насць і высокі педагагічны такт.

Са Старога Двара ды ў Новы
Толькі гісторыкі здольныя ад­судзіць праўду, які з гэтых двароў больш старадаўні. А Іван Юль­я­на­віч Сакалоўскі, старшыня Шчу­чын­с­ка­га раённага Савета дэпутатаў, пры­е­хаў­шы з дэлегацыяй на Дзень бе­ла­рус­ка­га пісьменства да месца веч­на­га спачыну Алаізы Пашкевіч (Цёткі), пад канец мерапрыемства з добрай усмешкай падышоў да Юза­фа Юзафавіча Комара, які жы­ве ў Старым Двары ўсё жыццё. Па­гу­та­рыў, спытаў пра справы, бо ка­рэн­на­му жыхару ёсць пра што ўзга­даць, ёсць на што азірнуцца.  Вы­га­да­ваў з любімай Леакадзіяй Ба­ляс­ла­ваў­най васьмярых дзяцей. Ва­сь­мя­рых, а мы ўсё гаворым пра двух-трох. Заслужыў акуратнай пра­цай павагу ў людзей. Пры тым бо­ль­шасць крывіначак атрымала вы­шэй­шую адукацыю, а старэйшая Яў­ге­нія, напачатку скончыўшы Ваў­ка­выс­кае педвучылішча, пачала пра­ца­ваць старшай піянерважатай не­па­да­лё­ку ад роднага дома, у Прудзя­нах. Вядомы педагог, Зас­лу­жа­ны настаўнік БССР Мікалай Аляк­се­е­віч Асмалоўскі адразу раз­г­ледзеў у сімпатычнай дзяўчыне здо­ль­на­га арганізатара. І праз зіму Яў­ге­нія Іосіфаўна ўжо была ў Но­вым Двары, сельсаветаўскім цэн­т­ры, і вядомай спартсменкай-ва­лей­ба­ліс­т­кай, і спявачкай, і нават жа­да­ным педагогам: завочніца пе­дін­с­ты­ту­та стала  важатай ужо ў ся­рэд­няй школе. Слаўную місію пі­я­нер­с­ка­га важака, які з цягам часу вы­рас  да дырэктара, яна нясе па сён­няш­ні дзень.
У свет – ад школьнага званка  
Здаўна так было: каб трапіць з Га­род­ні на Вільню ў карэце ці пеш­шу, ехалі і ішлі менавіта тут ці праз Лі­ду. У наш час амаль нічагусенькі не змянілася. А школа Яўгеніі Іо­сі­фаў­ны стаіць акурат каля стаў­ба­вой дарогі-гасцінца. Таму кожны доб­ры кіраўнік, едучы ў далёкую ка­ман­дзі­роў­ку, не праміне за­зір­нуць у тутэйшы храм навукі, каб паз­на­ё­міц­ца з яго набыткамі. Шко­ла не гарадская, а год за годам з яе паступае ў ВНУ палова вы­пус­к­ні­коў. Тут заўсёды гатовы да све­жых зменаў у педагагічнай навуцы нас­таў­ні­кі, тут вучні адчуваюць агу­ль­ны вучэбна-выхаваўчы настрой і га­то­вы працаваць творча праз дас­ле­да­ван­не і смелы эксперымент. Са­ма дырэктар, валодаючы дас­ка­на­ла матэрыяламі гадавога плана і пе­ра­да­вы­мі напрацоўкамі, кожны на­ве­да­ны ўрок у сваіх калег пе­рат­ва­рае ў скарбніцу вывадаў і пра­па­ноў  дзеля вывучэння ўсіх на­кі­рун­каў педагагічнай работы. Таму пед­са­ве­ты рыхтуюцца і праводзяцца з ка­рыс­цю для ўсіх адначасова. Такі ўжо стыль кіраўніка. Нездарма, па яе прызнанні, у сваіх даўніх про­пі­сях маленькая Генечка напісала: ха­чу быць настаўніцай…
– Мы нярэдка вяртаемся да доб­ра­га мінулага, гэта значыць, што ад­с­ту­пі­лі­ся ад яго ў свой час не­ап­раў­да­на, – мяркуе з вышыні сваіх га­доў Яўгенія Іосіфаўна. – Мне заў­сё­ды падабалася і цяпер імпануе пра­фа­ры­ен­та­цый­ная накіраванасць школы, паг­лыб­ле­нае вывучэнне прадметаў. Гэта і ёсць індывідуальны падыход да асо­бы. А без творчасці настаўніка і дзя­цей, напэўна, пакутавала і шко­ла Сярэднявечча.
Прыродны дар
Пасля закрыцця базавых школ “рэгіён уплыву” Навадворскай ся­рэд­няй павялічыўся да ва­сям­нац­ца­ці населеных пунктаў, самыя ад­да­ле­ныя вёскі знаходзяцца на ад­лег­лас­ці да дваццаці кіламетраў. А пра­ца з бацькамі, як вядома, Дэк­рэ­там №18 вызначана як асноўны на­кі­ру­нак у зносінах з  сем’ямі, асаб­лі­ва з нядобранадзейнымі. Раз­віц­цю бацькоўска-педагагічных уза­е­ма­ад­но­сін спрыяюць кан­су­ль­та­цыі і шчырыя размовы з людзьмі, прак­тыч­нае сумеснае выкананне пла­наў пазабюджэтнай дзейнасці, сяб­роў­с­т­ва з пагранічнікамі з Бер­ш­таў і многае іншае, што ўжо шмат га­доў спрацоўвае на карысць шко­лы. 
Ва ўстанове Яўгеніі Іосіфаўны год за годам ідзе бесперапынны ды­зай­нер­с­кі працэс, і стрыманая, да­лі­кат­ная прыгажосць як знеш­ня­га, так і ўнутранага выгляду школы ва­біць вока. Зразумела, што гэта – вы­нік працы дзясяткаў рук і пра­ду­ма­най эстэтычнай і працоўнай дзей­нас­ці дарослых і дзяцей. А за пе­ра­мо­гу на заключным этапе алім­пі­я­ды па працоўным навучанні ця­пер ужо былога вучня школы Іва­на Скорба (настаўнік Міхаіл Іва­на­віч Шайтар) атрыманы па­да­ру­нак ад Упраўлення адукацыі Гродзен­с­ка­га аблвыканкама – мік­ра­ка­м­’­ю­тар­ны клас для вывучэння за­меж­най мовы, які  прыносіць знач­ную карысць навучальнаму пра­цэ­су. Такія вось надзейныя ўза­е­ма­су­вя­зі розных накірункаў дзей­нас­ці калектыву школы – ха­рак­тэр­ная прыкмета ўмелага кіраўніка.   
Дырэктар Навадворскай школы заў­сё­ды дасканала валодае пы­тан­ня­мі, якія разглядаюцца на са­ве­тах аддзела адукацыі. Даецца тое няпроста, а яшчэ ж ана­лі­тыч­ныя выступленні з вывадамі і пра­па­но­ва­мі… Затое заўсёды, вяр­та­ю­чы­ся са службовых паездак, Яў­ге­нія Іосіфаўна са святой не­пас­рэд­нас­цю пад’язджае да свайго Но­ва­га Двара, ідзе ўздоўж самабытнага во­зе­ра па прахалодных алеях вы­со­кіх дрэў. А над яе родным краем, пад­с­т­рой­ва­ю­чы­ся пад важака, усё, зда­ец­ца, часцей і часцей ад­ля­та­юць журавы, каб праз зіму вяр­нуц­ца якраз на чарговы выпускны. Та­ды на адпачынак прыедуць дочкі: На­тал­ля – супрацоўніца польскага кон­су­ль­с­т­ва ў Гродне, і Святлана – вык­лад­чы­ца славянскіх моў у ад­ной з лідскіх школ. Ля жытнёвых да­рог пабягуць у далячынь яе лю­бі­мыя валошкі пад далікатныя ду­шэў­ныя гукі Моцарта.
Рычард БЯЛЯЧЫЦ. 
Фота аўтара.