Знайсці сябе у новай справе здолеў шчу­чын­с­кі лётчык Валерый Чуп­ры­на | Дзяннiца

Знайсці сябе у новай справе здолеў шчу­чын­с­кі лётчык Валерый Чуп­ры­на

Версия для печатиВерсия для печати

Дырэктар  ПУП “РынаПластык” В.М. Чупрына з ка­гор­ты тых, хто не баіцца цяж­кас­цей і заўсёды дасягае пас­таў­ле­най перад сабой мэты. Вось ужо адзінаццаць гадоў Валерый Мі­ка­ла­е­віч усе свае сілы аддае раз­віц­цю ўласнага прад­п­ры­ем­с­т­ва і, нягледзячы на няпростую эка­на­міч­ную сітуацыю, упэўнена тры­ма­ец­ца на хвалях бізнесу.
– Мы вядзем гібкую эканамічную па­лі­ты­ку, – дзеліцца сакрэтам “вытворчай кухні” В.М. Чупрына. – З года ў год попыт спажыўцоў мя­ня­ец­ца, таму пастаянна ка­рэк­ці­ру­ем асар­ты­мент выпускаемай пра­дук­цыі. Імкнёмся максімальна па­ні­зіць яе сабекошт. Для гэтага ў мі­ну­лым годзе набылі сучаснае кі­тай­с­кае абсталяванне за амаль 50 ты­сяч долараў, якое дазваляе рых­та­ваць да 30% неабходнай сы­ра­ві­ны самастойна.

Такім чынам іс­тот­на эканомім, а значыць, можам па­ні­зіць цэны на ўсе нашы тавары.
Мазгавы цэнтр ПУП “РынаПластык” – гэта аддзел збы­ту, які займаецца пошукам кліентаў і гандлем і знаходзіцца ў адным з бу­дын­каў па вуліцы Пралетарскай у Шчучыне. У цэху побач працуюць дзве вытворчыя лініі па выпуску шлан­гаў, і адна – для падрыхтоўкі сы­ра­ві­ны.
– Партнёры цэняць нашу пра­дук­цыю за высокую якасць, – не без го­на­ру зазначае наш суразмоўца. –  Шланг “Родничок”, да прыкладу, даў­но стаў брэн­дам і карыстаецца вя­лі­кай па­пу­ляр­нас­цю сярод па­куп­ні­коў. Цяпер мы выпускаем не­ка­ль­кі яго мадыфікацый.
Яшчэ некалькі гадоў таму бо­ль­шасць прадукцыі ПУП “РынаПластык” рэалізоўвалася на знеш­нім рынку. Цяпер жа 80% вы­пуш­ча­ных прадпрыемствам та­ва­раў “расходзяцца” па Беларусі. 
– Мы супрацоўнічаем з пар­т­нё­ра­мі з Гродна, Брэста, Мінска і мно­гіх іншых гарадоў краіны, – га­во­рыць Валерый Мікалаевіч. – Каб не пакрыўдзіць шчучынцаў, ня­даў­на адкрылі свой “Зялёны ма­га­зін”, які размясціўся ў адным з бу­дын­каў на тэрыторыі былога аэ­рад­ро­ма. Тут можна набыць усё не­аб­ход­нае для саду і агарода: граб­лі, рыдлёўкі, газонную стужку, ва­зо­ны, шлангі для паліву, на­сен­не. Цэны – прывабныя, без “накрутак”, таму што тавар трапляе на паліцы прама ад вытворцаў.
У суседнім з магазінам будынку раз­мяш­ча­ец­ца склад, дзе і за­хоў­ва­ец­ца ўся выпушчаная прад­п­ры­ем­с­т­вам прадукцыя. Тут створаны ад­па­вед­ныя ўмовы для працы людзей: праведзены святло, цяпло і нават інтэрнэт, абсталяваны па­кой для прыёму ежы, прыведзены ў парадак туалет і душавая ка­бін­ка. Усюды валадараць чысціня і па­ра­дак.
Звонку тэрыторыя, якая на­ле­жыць ПУП “РынаПластык”, таксама доб­раў­па­рад­ка­ва­на: ямы пад­сы­па­ны, пажухлая расліннасць прыб­ра­на, смецце вывезена.
– Ведалі б вы, як цяжка гэта да­ло­ся, – з сумам зазначае В.М. Чуп­ры­на. – І справа зусім не ў фі­нан­сах, якія прыйшлося ўкласці ў за­няд­ба­лую інфраструктуру. Самі бу­дын­кі мы выкупілі на аўкцыёне, а вось зямля вакол іх згодна з да­ку­мен­та­мі і па сённяшні дзень нам не на­ле­жыць. Атрымліваецца, што кож­ны раз, калі мы пачынаем на­водзіць тут парадак, то аў­та­ма­тыч­на парушаем закон, за што і плацім штра­фы... Многіх прад­п­ры­ма­ль­ні­каў, што пачыналі разам з намі, гэ­та адштурхнула. Але я не прывык ад­с­ту­паць і спадзяюся, што праб­ле­ма будзе вырашана ў бліжэйшы час. Ва ўсялякім разе, стукаю ва ўсе дзверы ў надзеі быць пачутым і ат­ры­маць разуменне і падтрымку мяс­цо­вай улады.
Прыемна, што чыста эка­на­міч­ныя і камерцыйныя праекты не паг­лы­ну­лі гэтага чалавека, а, на­ад­ва­рот, даюць магчымасць ажыц­цяў­ляць высакародныя задумкі. Асаб­лі­вую ўвагу Валерый Мікалаевіч на­дае захаванню гісторыі роднага Шчу­чы­на. Летась па яго ініцыятыве бы­ла закладзена алея ў памяць аб за­гі­нуў­шых на тэрыторыі Шчу­чын­ш­чы­ны лётчыках. Сёлета, каб вы­ра­та­ваць маладыя дрэўцы ад за­су­хі, ён наладзіў іх паліў пры да­па­мо­зе сістэмы штучнага арашэння. У бу­ду­чым плануе арганізаваць у ад­ным з купленых будынкаў музей.
– Я – былы лётчык, і вельмі га­на­ру­ся сваім авіяцыйным мінулым, – прызнаецца наш суразмоўца. – Ля­таў на са­ма­лё­тах МіГ-21 і МіГ-25. Памятаю, якім прыгожым і даг­лед­жа­ным быў аэрадром. Крок за кро­кам сюды вяртаецца жыццё: у ан­га­рах ужо зноў “гняздзяцца” жа­лез­ныя птушкі, хутка пачне пра­ца­ваць дзіцяча-юнацкая планерная шко­ла. Безумоўна, усё гэта вельмі ра­дуе!
Напрыканцы нашай сустрэчы Ва­ле­рый Мікалаевіч Чупрына падзя­ліў­ся яшчэ адной прыемнай на­ві­ной:
– Мая жонка Алена Сцяпанаўна за­хап­ля­ец­ца вырошчваннем кве­так. У якасці падарунка на дзень на­рад­жэн­ня мы з сынам Дзмітрыем ад­ра­ман­та­ва­лі для яе некалькі па­мяш­кан­няў у адным з будынкаў на аэ­рад­ро­ме. Цяпер яна зможа да­па­ма­гаць у бізнесе і ў поўнай меры рэ­а­лі­за­ваць сябе. 
Спадзяёмся, што ў будучыні тэ­ры­то­рыя ля былых ангараў, дзе гас­па­да­рыць сям’я Чупрыны, зак­віт­нее, і па наваколлі паплыве пры­ем­ны кветкавы водар, а кожны жа­да­ю­чы зможа набыць тут пры­го­жыя дэкаратыўныя расліны для свай­го дома. 
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.