У Ганаровую кнігу ЗАГСа ўнесены імёны залатых юбі­ля­раў | Дзяннiца

У Ганаровую кнігу ЗАГСа ўнесены імёны залатых юбі­ля­раў

Версия для печатиВерсия для печати

З пачатку года ў Шчучынскім ЗАГ­Се зарэгістравалі шлюб 211 пар. Большасць ма­ла­дых пар выб­ра­лі форму ўрачыстай рэ­гіс­т­ра­цыі, каб зрабіць вя­се­ль­ны дзень святочным і за­па­мі­на­ль­ным. Работнікі ЗАГСа пра­па­ну­юць ма­ла­да­жо­нам розныя ва­ры­ян­ты прыгожай цырымоніі, у тым ліку і выязную, калі рэ­гіс­т­ра­цыя адбываецца ў славутым мес­цы або старажытным бу­дын­ку. Ёсць прык­ла­ды, калі ма­ла­дыя ўступалі ў шлюб на беразе Шчу­чын­с­ка­га возера, у палацы Чац­вяр­цін­с­кіх у Жалудку, у па­ляў­ні­ча-рыбалоўнай гаспадарцы “Каменскае”, До­ме паляўнічага ў За­чэ­пі­чах. А цяпер гэта можна будзе зрабіць у адноўленым па­ла­цы Друцкіх-Любецкіх. 

У  ЗАГСе па індывідуальным сцэ­на­рыі можна ўрачыста адз­на­чыць і юбі­лей супружнага жыц­ця – сярэбраны, рубінавы, за­ла­ты і г.д. Работнікі аддзела па жа­дан­ні віноўнікаў урачыстасці  вы­кон­ва­юць усе традыцыйныя эле­мен­ты шлюб­най цырымоніі. Ня­даў­на ў ЗАГСе ладзілася за­ла­тое вяселле.
У той дзень пад гукі марша Мен­дэ­ль­со­на ў шыкоўную залу Шчу­чын­с­ка­га ЗАГ­Са ўвайшла нез­вы­чай­ная пара. Абое высокія, стат­ныя, толькі скроні іх па­се­раб­ры­ла сі­віз­на. Ён пяшчотна падтрымліваў пад руку сваю “цудоўную па­ла­він­ку”, а яна бе­раж­лі­ва туліла да сябе яркі букет. Яны заўважна хва­ля­ва­лі­ся, але іх ціхенька пад­бадзёр­ва­лі родныя, сябры і іншыя гос­ці, што прыйшлі на прыгожую цы­ры­мо­нію.
– Сёння аддзелам ЗАГС Шчу­чын­с­ка­га райвыканкама рэ­гіс­т­ру­ец­ца залаты юбі­лей  супружнай пары Бла­вац­кіх – Часлава Бра­ніс­ла­ва­ві­ча і Марыі Францаўны! – ура­чыс­та гу­чаў голас вядучай цырымоніі Люд­мі­лы Баляславаўны Макей.
Паўстагоддзя крочаць разам па жыц­цё­вай дарозе героі дня. За гэ­ты час яны на­ву­чы­лі­ся разумець адзін аднаго з паўслова, з паў­по­зір­ку, і важна, што захавалі цеп­лы­ню пачуццяў. У момант гэтай ура­чыс­тас­ці яны ў думках перанесліся ў далёкі і шчас­лі­вы для іх 1964 год…
Пасля заканчэння Ма­р­’­і­на­гор­с­ка­га сельгастэхнікума сінявокая пры­га­жу­ня з шы­коў­ны­мі чорнымі ко­са­мі прыехала працаваць на дос­лед­ную станцыю ў Шчучын.  Ма­рыя і не меркавала, што знойдзе тут свой лёс. У эксперыментальнай ба­зе “Руткевічы” пасля заканчэння Пру­жан­с­ка­га тэхнікума механізацыі се­ль­с­кай і лясной гас­па­дар­кі  пра­ца­ваў сімпатычны загадчык учас­т­ка. Іх працоўныя сцежкі пе­ра­сек­лі­ся, і хутка Часлаў трапіў у палон ча­роў­ных сініх вачэй.
 “Распісаліся” маладыя 4 снежня 1965 года. Той снежань быў сап­раў­ды снеж­ным, казачным. І хоць вя­сел­ле было сціплым, у крузе са­мых блізкіх людзей у ба­ць­коў­с­кім до­ме ў Вярбілках, Марыя і Часлаў ад­чу­ва­лі сябе самымі шчаслівымі на све­це і верылі, што заўсёды бу­дуць разам. Так і сталася.
… А святочная цырымонія наб­лі­зі­ла­ся да кульмінацыі. Блавацкія под­пі­са­мі за­ма­ца­ва­лі залаты юбі­лей сямейнага жыцця і павіншавалі адзін аднаго пяшчотным па­ца­лун­кам. Юбілярам уручылі пас­вед­чан­не і медаль, іх прозвішча ў знак па­ва­гі будзе за­не­се­на ў Ганаровую кні­гу аддзела ЗАГС. Шампанскае, вальс для юбі­ля­раў – гэтыя і іншыя вя­се­ль­ныя атрыбуты, як і раней, ра­да­ва­лі Часлава Бра­ніс­ла­ва­ві­ча і Ма­рыю Францаўну. А як прыемна бы­ло юбілярам прымаць він­ша­ван­ні ад род­ных, сяброў і былых калег. І хоць за акном быў цёплы, бяс­снеж­ны дзень, ён усё роў­на па­да­ваў­ся для іх казачным, чароўным, як у памятным 1965-ым.
Як вядома, дзеці – вяршыня люб­ві, масток, перакінуты ў бу­ду­чае. Сёння па гэ­тым мастку кро­чаць дзве дачкі Блавацкіх і трое іх уну­каў. Таццяна і Вольга ат­ры­ма­лі дас­той­ную адукацыю, выкладаюць за­меж­ную мову ў першай га­рад­с­кой школе. А ўну­кі – асаблівы гонар  ба­бу­лі і дзядулі. Аляксей і Аляк­сандр яшчэ студэнты ВНУ, Ан­д­рэй за­кон­чыў  Гродзенскі ўніверсітэт, зай­ма­ец­ца бізнесам. Блавацкія ўпэў­не­ны, што ўнукі апраўдаюць іх спадзя­ван­ні.
А як жа інакш? Хлопцам ёсць на ка­го раўняцца. Іх дзядуля і бабуля ўсё жыццё ад­да­на працавалі. Ма­рыя Францаўна ўдзельнічала ў зак­лад­цы садоў у Руткевічах, без ад­ры­ву ад вытворчасці закончыла Го­рац­кую сельгасакадэмію, яна вы­дат­ны аг­ра­ном-садавод. Часлаў Бра­ніс­ла­ва­віч за працоўныя пос­пе­хі адзначаны трыма ордэнамі, брон­за­вым  медалём ВДНГ, шмат­лі­кі­мі дыпломамі і граматамі.
– Мама і тата  заўсёды былі  для нас прыкладам, – дзеліцца дачка Во­ль­га Час­ла­ваў­на. – Мы з сяс­т­рой з самага ма­лен­с­т­ва адчувалі іх лю­боў і клопат. І цяпер яны рады да­па­маг­чы, чым могуць, а ўну­кам-сту­дэн­там гатовы апошняе аддаць. Сап­раў­ды, бацькоўскі  дом – наша прыс­тань. Тут заўсёды ўтульна і спа­кой­на.  Сёння ў нас зна­мя­на­ль­ны дзень: бацькі святкуюць  50 год су­мес­на­га жыцця, за­ла­тое вя­сел­ле. Мы іх вельмі любім, за ўсё дзя­ку­ем і ад душы віншуем! Няхай лёс па­до­рыць ім здароўе і сілы на доў­гія гады.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.