Каменскія школьнікі сустрэліся з дэпутатам | Дзяннiца

Каменскія школьнікі сустрэліся з дэпутатам

Версия для печатиВерсия для печати

 Сёння ў Каменскім дз/с-СШ у фармаце адкрытага дыялогу прайшла сустрэча вучняў з дэпутатам раённага Савета дэпутатаў па Каменскай выбарчай акрузе, намеснікам старшыні райвыканкама Г.С. Хвядзюк,  старшынёй Каменскага сельвыканкама С.А. Панасам, а таксама першым сакратаром РК БРСМ А.С. Богдзель. 
     Ганна Станіславаўна Хвядзюк расказала школьнікам пра пачэсную місію народнага абранніка,  пазнаёміла з роляй беларускага парламента ў жыцці краіны, органаў мясцовага кіравання і самакіравання. 

     Падчас сустрэчы актывісты Каменскага дз/с-СШ папоўнілі рады Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і акцябрат. 
     Ганна КАСПЕР.
     Фота аўтара.