Шэсць чэмпіёнаў рэспублікі па ўшу жывуць у Шчучыне | Дзяннiца

Шэсць чэмпіёнаў рэспублікі па ўшу жывуць у Шчучыне

Версия для печатиВерсия для печати

У Мінску завяршылася першынства рэспублікі па ўшу, у якім прынялі ўдзел каля 200 юных спартсменаў з розных спартыўных клубаў краіны. Гонар Шчучыншчыны на спаборніцтвах абаранялі выхаванцы секцыі “Таэквандо” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. 
     -- Дванаццаць з чатырнаццаці нашых байцоў, што выходзілі на рынг, занялі прызавыя месцы, -- не без гонару зазначае трэнер шчучынскай каманды Уладзімір Барысавіч Шурупаў. – Ілья Сырыцкі, Данііл Дземянчук, Аляксей Люляк, Яўгеній Васюк, Кірыл Куц, Яўгеній Макей увогуле заваявалі званне чэмпіёнаў Беларусі.

Безумоўна, усяго гэтага немагчыма было б дабіцца без рэгулярных трэніровак, якія рабяты наведвалі па шэсць раз у тыдзень. Пэўную фінансавую і арганізацыйную дапамогу нам аказалі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іван Вікенцьевіч Гваздоўскі, дырэктар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ірына Пятроўна Дзегцярова, а таксама яе намеснік па вучэбна-выхаваўчай рабоце Наталля Міхайлаўна Карэцкая.
     Між іншым, зараз выхаванцы трэнера У.Б. Шурупава рыхтуюцца да міжнароднага турніру па ўшу, што пройдзе 22-24 студзеня ў г. Маладзечна. Па выніках гэтых спаборніцтваў будзе сфарміравана зборная рэспублікі, якая прыме ўдзел у чэмпіянаце Еўропы па гэтым відзе адзінаборстваў. Спадзяёмся, што ў яе склад трапяць і шчучынскія спартсмены.
     Аляксандр КАСПЯРЧУК.