Рэйды бяспекі | Дзяннiца

Рэйды бяспекі

Версия для печатиВерсия для печати

Сёння ў канферэнц-зале ра­ён­на­га Савета дэпутатаў пад кі­раў­ніц­т­вам на­мес­ні­ка старшыні рай­вы­кан­ка­ма Г.С. Хвядзюк прай­ш­ло чарговае пасяджэнне ра­бо­чай групы па арганізацыі і ка­ар­ды­на­цыі дзейнасці аглядных ка­мі­сій. У по­лі зроку былі пытанні пра­фі­лак­ты­кі і папярэджання надз­вы­чай­ных сітуацый у ра­ё­не. Па­ко­ль­кі ў перыяд халадоў ак­ту­а­ль­насць набывае пажарная бяс­пе­ка, гэ­та тэма была аб­мер­ка­ва­на асабліва грунтоўна. 
 Старшыні і кіраўнікі спраў се­ль­вы­кан­ка­маў далажылі намесніку стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма аб ра­бо­це, праведзенай на мінулым тыдні па пытаннях бяспекі жыц­цядзей­нас­ці насельніцтва. Так, у многіх на­се­ле­ных пунктах пабывалі аг­ляд­ныя ка­мі­сіі, у складзе якіх прад­с­таў­ні­кі мясцовай улады, суп­ра­цоў­ні­кі РАНС, міліцыі, са­цы­я­ль­ных служ­баў і іншых суб’ектаў пра­фі­лак­ты­кі.

Пад іх пільны кантроль тра­пі­лі да­мы адзінокіх і адзінока пра­жы­ва­ю­чых грамадзян, ін­ва­лі­даў, пажылых людзей, з які­мі су­мес­на жывуць залежныя ад ал­ка­го­лю дзеці, а таксама “сопаўскія” се­м­’і і сем’і з не­паў­на­лет­ні­мі дзецьмі. 
Так, дзвюма групамі працавалі чле­ны агляднай камісіі Ва­сі­ліш­каў­с­ка­га се­ль­вы­кан­ка­ма: праверылі 30 домаўладанняў. Падчас такіх “рэйдаў бяспекі” па вёсках Дэм­б­раў­с­ка­га і Першамайскага се­ль­са­ве­таў не проста выяўлены не­да­хо­пы, але і вы­ка­на­ны канкрэтныя дзе­ян­ні дзеля павышэння па­жар­най бяспекі, у прыватнасці, ус­та­ноў­ле­ны пажарныя апа­вяш­ча­ль­ні­кі. Кіраўніцтва Ражанкаўскага се­ль­вы­кан­ка­ма, ак­ра­мя работы аг­ляд­най камісіі, запрасіла на ме­рап­ры­ем­с­т­ва людзей з абмежаванымі маг­чы­мас­ця­мі і яшчэ раз нагадала ім простыя правілы, прыт­рым­лі­ва­ю­чы­ся якіх мож­на засцерагчы сваё жыл­лё і захаваць жыццё. Мяс­цо­вая вертыкаль у Жалудку не аб­ме­жа­ва­ла­ся заў­ва­га­мі і па­пя­рэд­жан­ня­мі: на закаранелых па­ру­ша­ль­ні­каў былі складзены пра­та­ко­лы і нак­ладзе­ны штрафы. 
На шчасце, не ўсе вяскоўцы абы­я­ка­выя да ўласнай бяспекі. Так, старшыня Ка­мен­с­ка­га се­ль­вы­кан­ка­ма С.А. Панас прывёў прык­лад, калі жанчына адрэагавала на заў­ва­гі – апавяшчальнік устанавіла і печкі адрамантавала. Да дзвюх груп агляднай ка­мі­сіі Лядскага се­ль­вы­кан­ка­ма далучыліся спе­цы­я­ліс­ты цэнтра гігіены і эпі­дэ­мі­я­ло­гіі, што дазволіла пашырыць пра­фі­лак­тыч­ны ракурс. Старшыня Ма­жэй­каў­с­ка­га се­ль­вы­кан­ка­ма Н.Ч. Хо­міч расказала, што выяўленыя па­ру­шэн­ні ў дамах пажылых вяс­коў­цаў не проста ўзяты на аловак: да­па­маг­чы выправіць іх мясцовая ўла­да зак­лі­ка­ла іх дарослых дзя­цей, накіраваўшы адпаведныя пі­сь­мы па месцы жыхарства апош­ніх. Та­кую ж форму работы вы­ка­рыс­тоў­вае і Астрынскі сельвыканкам. Да­рэ­чы, калі ад­ра­са­ва­ныя пісьмы-зва­ро­ты застануцца без увагі, ліс­ты з ана­ла­гіч­ным зместам будуць на­кі­ра­ва­ны па месцы работы няд­бай­ных сыноў і дачок.
Члены аглядных камісій звярталі ўва­гу на ўсе фактары, якія могуць спра­ва­ка­ваць бяду: неналежны стан ацяпляльных печаў, ды­ма­хо­даў, электрычнай праводкі, ад­мо­ву ад выкарыстання незгаральнай бя­ліз­ны... Распытвалі пажылых дзя­ду­ляў і ба­буль. 
Канешне, бяспека пражывання – кло­пат найперш кожнага з нас. Але ёсць ка­тэ­го­рыі грамадзян, якія або не ў сілах паклапаціцца пра сябе, або моцна “ўпёртыя” і зу­сім абы­я­ка­выя да ўласнага жыцця... У ад­но­сі­нах да іх улада ва ўзаемадзеянні з за­ці­каў­ле­ны­мі службамі ўжо вып­ра­ца­ва­ла пэўны алгарытм дзе­ян­няў. На нарадзе былі аб­мер­ка­ва­ны та­кія факты, і калегіяльна вы­ра­ша­лі, як дапамагчы кожнаму кан­к­рэт­на­му чалавеку бяспечна пе­ра­зі­ма­ваць. 
Работа па папярэджанні надз­вы­чай­ных сітуацый у раёне будзе ак­тыў­на пра­цяг­вац­ца, падкрэсліла на­мес­нік старшыні райвыканкама Г.С. Хвядзюк.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.