У Шчучыне прайшоў матч на Ку­бак Беларусі | Дзяннiца

У Шчучыне прайшоў матч на Ку­бак Беларусі

Версия для печатиВерсия для печати

У нядзелю ў спарткомплексе па вуліцы Авіятараў у Шчучыне прай­шоў чарговы матч на Кубак Рэс­пуб­лі­кі Беларусь па міні-фут­бо­ле. У барацьбе за выхад у 1/16 фі­на­лу сышліся МФК “Шчучын” і каманда Беларускага на­цы­я­на­ль­на­га тэхнічнага ўніверсітэта з Мін­с­ка.
Паглядзець гульню завіталі шмат­лі­кія балельшчыкі. І не пра­га­да­лі! Ужо з першых хвілін стала зра­зу­ме­ла, што матч будзе за­хап­ля­ю­чым. Кожная з каманд вык­лад­ва­ла­ся на полі па поўнай, каб пе­ра­ха­піць ініцыятыву і перамагчы. Ад­к­ры­лі лік сталічныя спартсмены і хут­ка павялічылі адрыў. Шчу­чын­с­кія футбалісты перагрупаваліся і змаг­лі адыграць адзін мяч перад вы­ха­дам на перапынак. У другім тай­ме наша каманда шмат ата­ка­ва­ла. І не безвынікова. Але фар­ту­на была на баку гасцей: матч за­кон­чыў­ся з лікам 4:2 на карысць ста­ліч­ных спартсменаў.

– Мы ўпершыню іграем з камандай з вы­шэй­шай лігі і прымаем удзел у Кубку Беларусі, – заз­на­чае трэнер шчучынскай фут­бо­ль­най дружыны Дзмітрый Дзміт­ры­е­віч Кірылаў. – Безумоўна, нашай ка­ман­дзе пакуль не хапае вопыту. Сён­ня ўсе галы прапусцілі з ро­зыг­ры­шу вуглавых і штрафных уда­раў, а так быць не павінна. Трэба су­р­’­ёз­на папрацаваць над аба­ро­най. А вось па хуткасці і тэхніцы шчу­чын­цы нічым не саступалі са­пер­ні­ку.
Між іншым, ужо ў бліжэйшую су­бо­ту шчучынскія футбалісты едуць у Гомель, дзе сыграюць матч у рам­ках чэмпіянату Рэспублікі Бе­ла­русь па футболе. Жадаем ім доб­рай гульні і мноства забітых га­лоў!
– Дзякуючы праведзенай рэ­кан­с­т­рук­цыі спарткомплексу ў Шчу­чы­не стала магчыма праводзіць спа­бор­ніц­т­вы нават рэспубліканскага ўзроў­ню, – з гонарам падкрэслівае ды­рэк­тар ДЮСШ Віктар Юзэфавіч Шы­ма­но­віч. – Як паказала прак­ты­ка, шчучынскія аматары футбола з за­да­ва­ль­нен­нем прыходзяць на мат­чы падтрымаць любімую ка­ман­ду. Сталічныя спартсмены, да­рэ­чы, былі вельмі ўражаны цёп­лым прыёмам і ўмовамі, ство­ра­ны­мі для развіцця футбола ў нашым го­радзе. Упэўнены, яны з за­да­ва­ль­нен­нем прыедуць да нас яшчэ.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.