Так трымаць, маладыя спецыялісты! | Дзяннiца

Так трымаць, маладыя спецыялісты!

Версия для печатиВерсия для печати

Сёння ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў конкурс маладых спецыялістаў “Сваёй прафесіяй ганаруся”. Яго арганізатарамі выступілі райкам ГА “БРСМ” і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Удзел у конкурсе прынялі 8 спецыялістаў з розных куточкаў Шчучыншчыны, якія падаравалі гледачам сапраўднае феерычнае шоу з песнямі, танцамі і жартамі. Маладыя людзі выдатна справіліся з усімі конкурснымі заданнямі, крэатыўна расказалі пра сябе і сваю прафесію. У выніку першае месца журы прысудзіла  прадстаўніку ЦРБ -- урачу Раману Рыбаку. Другое месца ў настаўніцы Ражанкаўскага дз/с-СШ Наталлі Рыбак. Трэцяе па-праву заваявала спецыяліст Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці  Вольга Скарадзёнак. 

Усе ўдзельнікі атрымалі памятные  прызы і падарункі. 
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.