Судовы выканаўца – закона ахоў­нік | Дзяннiца

Судовы выканаўца – закона ахоў­нік

Версия для печатиВерсия для печати

6 снежня – Дзень юрыста

Два гады таму, калі ў Бе­ла­ру­сі стваралася адзіная сістэма ор­га­наў пры­му­со­ва­га выканання (яны вылучаліся са складу су­доў), ра­ён­ны аддзел гэтай струк­ту­ры ўзначаліла Раіса Ле­а­ні­даў­на Шпа­коў­с­кая. І невыпадкова. За амаль трыццаць гадоў слу­жэн­ня правасуддзю яна на­бы­ла са­лід­ны вопыт у няпростай, але ве­ль­мі патрэбнай для дзяржавы і яе гра­мадзян рабоце. 
Што да но­ва­га аддзела, то ён не­пас­рэд­на падпарадкаваны ўпраў­лен­ню пры­му­со­ва­га выканання Га­лоў­на­га ўпраўлення юстыцыі Гродзен­с­ка­га аблвыканкама.

– Калектыў наш невялікі – 9 ча­ла­век, з якіх 6, уключаючы мяне і май­го на­мес­ні­ка, – дзяржаўныя слу­жа­чыя. Судовых выканаўцаў чац­вё­ра, – расказвае Р.Л. Шпа­коў­с­кая. – Наша галоўная задача – зра­біць так, каб вынесеныя ра­шэн­ні, пастановы, ін­шыя выканаўчыя да­ку­мен­ты суда, праваахоўных ор­га­наў, падатковай інспекцыі, па­жар­най, камунальнай і іншых служ­баў, якія маюць права накладваць спаг­нан­не, бы­лі выкананы, а не зас­та­лі­ся на паперы.
Працаваць у апошні час стала ляг­чэй у тым плане, што на за­ка­на­даў­чым ўзроў­ні служба пры­му­со­ва­га выканання атрымала дазвол на дос­туп да базаў даных ДАІ, ка­дас­т­ра­ва­га агенцтва і іншых афіцыйных ус­та­ноў, а значыць, ужо з кабінета мож­на высветліць, якая маёмасць ёсць у даўжніка і якія “рычагі” пры­мя­ніць, каб ён вы­кон­ваў свае аба­вяз­кі па выплаце доўгу. “Інструментаў” для гэтага хапае. Так, па вы­ка­наў­чых лістах можна вы­ліч­ваць для пагашэння за­па­зы­ча­нас­ці пэўныя сумы з за­роб­ку ці пен­сіі. Эфектыўнымі мерамі ўздзе­ян­ня на грашавітых, але “прынцыповых” неплацельшчыкаў ста­лі ў апошні час абмежаванне вы­ез­ду за межы кра­і­ны і права кі­ра­ваць транспартнымі сродкамі. Між тым, галоўнай пры­чы­най ня­поў­на­га спагнання даўгоў стала няў­с­той­лі­вае матэрыяльнае ста­но­віш­ча гра­мадзян. У непрацуючых людзей проста няма магчымасці ап­ла­ціць штраф.
Адметнасць і складанасць пра­фе­сіі ў тым, што судовых вы­ка­наў­цаў не сус­т­ра­ка­юць з абдымкамі ні ў кватэрах, ні ў службовых офісах. Гэ­тыя дзяржаўныя слу­жа­чыя з’яў­ля­юц­ца на парозе тады, калі даў­ж­нік у дабравольным парадку не вып­лач­вае су­му, якую за­ві­на­ва­ціў­ся згодна з рашэннем судовай ці ін­шай паўнамоцнай на нак­ла­дан­не спаг­нан­ня інстанцыі. Таму арышт ра­хун­каў і маёмасці, спагнанне алі­мен­таў, высяленне і канфіскацыя – няп­рос­тыя, мала прыемныя вы­ка­наў­чыя дзеянні. Не ўсе даўжнікі ўсп­ры­ма­юць жанчын у строгім фор­мен­ным адзенні (а ў гэтай струк­ту­ры працуюць пераважна прад­с­таў­ні­цы слабага полу) як за­ко­наахоўнікаў... У эмо­цы­ях людзям цяжка ўсвядоміць, што ра­бо­та судовых выканаўцаў – гэта ад­но з важных скла­да­е­мых сістэмы пра­ва­суд­дзя.
Начальнік аддзела ўспамінае, як амаль суткі ішла працэдура вы­ся­лен­ня сям’і з ква­тэ­ры, якую жы­ль­цы займалі незаконна. У дом не пус­ка­лі, а калі ўвайшлі, апісалі і вы­нес­лі маёмасць, пасярод пакоя на крэсле засталася сядзець ця­жар­ная жанчына... Да­вя­ло­ся ас­ця­рож­на выносіць яе на руках. 
Памятае Раіса Леанідаўна і як яш­чэ на пачатку кар’еры на яе з на­жом на­кі­ну­ла­ся жанчына, у якой за неналежны догляд забіралі дзя­цей для накіравання ў ін­тэр­нат (раней у гэтым прымалі ўдзел і су­до­выя выканаўцы). Міліцыянер, што зна­ходзіў­ся побач, паспеў пе­ра­ха­піць руку нападаўшай. Але, рас­каз­вае, гэты выпадак не пры­му­сіў змяніць прафесію. Увогуле, сцвяр­д­жае яна, судовыя вы­ка­наў­цы – не з па­лах­лі­ва­га дзясятку (“Мы не кволыя, мы смелыя”, – ус­мі­ха­ец­ца яна), да таго ж пра­цу­юць у пары, часта – у суправаджэнні ўчас­т­ко­ва­га.
Спецыфіка работы патрабуе ад су­до­вых выканаўцаў не лічыцца з ча­сам, быць не толькі выдатнымі пра­ва­ве­да­мі (таму амаль усе – юрыс­ты па адукацыі), але і ін­тэ­лі­ген­т­ны­мі, вытрыманымі людзьмі і ... псіхолагамі, у арсенале якіх доб­рыя словы і ар­гу­мен­ты, а не паг­ро­зы і запалохванні. Толькі ў такім вы­пад­ку можна дастукацца да неп­ла­це­ль­ш­чы­ка.
 – Неяк давялося спаганяць даўгі з чалавека, які не меў сталай пра­цы і жыў, дзе да­вядзец­ца, – рас­па­вя­дае Раіса Леанідаўна. – Прый­шоў да нас – паказаў пустыя кі­шэ­ні: маўляў, няма ні капейкі. Мы пра­па­на­ва­лі яму прысесці, накармілі. А потым шчы­ра пагутарылі, рас­т­лу­ма­чы­лі ўсю сур’ёзнасць сітуацыі. Ве­да­е­це, расчуліўся муж­чы­на, ка­заў, што з ім так ніхто ніколі не абы­ходзіў­ся, і клятвенна паабяцаў, што пам­рэ, але заплаціць усё да ка­пей­кі. Слова стрымаў. Каб за­ра­біць, стаў пад­п­ра­цоў­ваць і аплаціў усе штрафы.
Уласнаму метаду – пачынаць не з патрабавання, а з добрага слова, знай­с­ці клю­чык да чалавека, умець згладзіць канфлікты – Раіса Ле­а­ні­даў­на вучыць і ма­ла­дых калег. Ка­жа, прыслухоўваюцца. Задаволена, што канструктыўны дыялог з даў­ж­ні­ка­мі атрымліваецца ў самага ма­ла­до­га судовага выканаўцы Гра­жы­ны Эдуардаўны Пен­да. Са спра­вай любой складанасці ўмела спраў­ля­ец­ца намеснік начальніка ад­дзе­ла Ві­та­лій Станіслававіч Ста­неў­с­кі. Увогуле аддзел працуе злад­жа­на, супрацоўнікі пра­яў­ля­юць узаемавыручку і дапамогу.
Прымусовага выканання часта пат­ра­бу­юць судовыя рашэнні па гра­мадзян­с­кіх спра­вах: спагнанне гра­шо­вых пазык, маральнага і ма­тэ­ры­я­ль­на­га ўрону, аліментаў і вы­дат­каў на ўтрыманне дзяцей, якія зна­ходзяц­ца на дзяржаўным за­бес­пя­чэн­ні. Да­рэ­чы, апошняя пра­цэ­ду­ра ўваходзіць у кола абавязкаў ме­на­ві­та начальніка аддзела Шпа­коў­с­кай. Па словах Раісы Леанідаўны, у раёне ўзровень аплаты даўгоў няд­бай­ны­мі бацькамі дасягае 63%. Усе абавязаныя асобы (іх 161) пра­цаў­лад­ка­ва­ны,  але ма­юць вялікія за­па­зы­ча­нас­ці па аплаце.
– А вось падчас спагнання алі­мен­таў судовы выканаўца часта аказ­ва­ец­ца па­між двух агнёў: таты, які не плаціць ці робіць гэта з зат­рым­кай, ці мамы з яе эма­цы­я­на­ль­ным “Чым я буду карміць дзіця?”, – прыз­на­ец­ца начальнік аддзела. – Наг­руз­ка на нашых супрацоўнікаў вя­лі­кая: у кожнага ў рабоце па 60-70 выканаўчых выт­вор­час­цей па алі­мен­тах.
Аддзел прымусовага выканання вы­дат­на забяспечаны кам­п­’­ю­тар­най і ар­г­тэх­ні­кай. У бліжэйшы час тут плануюць справіць наваселле.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.