Са страхавым полісам жыць спа­кай­ней | Дзяннiца

Са страхавым полісам жыць спа­кай­ней

Версия для печатиВерсия для печати

Заўтра – Дзень страхавых ра­бот­ні­каў

У гэтым час ад часу пе­ра­кон­вае нас жыццё, падносячы неп­ры­ем­ныя сюр­п­ры­зы. Як пра­ві­ла, той, хто своечасова ска­рыс­таў­ся паслугай Дзяржстраху, зас­та­ец­ца ў выйгрышы. 
Страхавую абарону на­се­ль­ніц­т­ва нашага раёна за­бяс­печ­ва­юць работнікі прад­с­таў­ніц­т­ва Бел­дзяр­ж­с­т­ра­ху па Шчучынскім ра­ё­не. Прафесійнае свята – пры­дат­ная  нагода падвесці вынікі ра­бо­ты калектыву. Пра гэта на­ша размова з дырэктарам прад­с­таў­ніц­т­ва Мікалаем Фёдаравічам Бе­кі­шам.

– Настрой у шчучынскіх стра­хоў­ш­чы­каў прыўзняты,  калектыў пра­цуе ста­бі­ль­на і зладжана, па­каз­чы­кі нядрэнныя. За 10 месяцаў мы зак­лю­чы­лі больш за 30000 да­га­во­раў дабравольнага страхавання, саб­ра­лі 14,8 мільярда рублёў па ўсіх відах стра­ха­ван­ня, такім чы­нам рост да адпаведнага перыяду мі­ну­ла­га года склаў 125 пра­цэн­таў. Вып­ла­ці­лі па страхавых выпадках, а іх за гэты перыяд адбылося 1730, больш за 4,7 млрд. рублёў. 
Безумоўна, тут вялікая заслуга стра­ха­вых агентаў, менавіта ад іх ра­бо­ты за­ле­жаць фінансавыя маг­чы­мас­ці ўстановы.  Нашы агенты, а ў прадстаўніцтве іх працуе 22,  ве­ль­мі адказна ставяцца да сваіх пра­фе­сій­ных абавязкаў, можна ска­заць, душой хва­рэ­юць за спра­ву.  На сваіх “страхавых палях” яны доб­ра ведаюць людзей, ка­рыс­та­юц­ца ў іх аўтарытэтам, умеюць пе­ра­ка­наць у неабходнасці зас­т­ра­ха­ваць сваю ма­ё­масць і жыллё. Да­рэ­чы, да прафесійнага свята не­ка­то­рыя агенты ўжо выканалі гадавы план. Гэ­та Генадзь Васільевіч Бо­чын, Данута Лявонаўна За­ба­роў­с­кая, Ірына Іосіфаўна Міш­чан­ка. Пры­ем­на таксама адзначыць, што адзін з нашых вопытных пра­фе­сі­я­на­лаў – вядучы эканаміст Ганна Аляк­сан­д­раў­на Касцягіна за без­да­кор­ную работу ўдас­то­е­на Падзякі фі­лі­я­ла Белдзяржстраху па Гродзен­с­кай вобласці. 
– Сёння існуе амаль 100 відаў стра­ха­ван­ня, а якія найбольш за­пат­ра­ба­ва­ныя ў на­се­ль­ніц­т­ва?
– Жыхары раёна аддаюць пе­ра­ва­гу страхаванню будынкаў і хат­няй маёмасці. 
 Гарадскія жыхары, акрамя таго, ак­тыў­на заключаюць дагаворы стра­ха­ван­ня кватэр і гра­мадзян­с­кай адказнасці ўладальнікаў жы­лых памяшканняў, бо гэта можа паз­ба­віць іх ад лішніх расходаў, пры­чым даволі значных. Рознае зда­ра­ец­ца: вас залілі суседзі, ці ад вас пацярпеў сусед, нават і не па ва­шай віне (кран сарваўся і г.д.). У та­кіх вы­пад­ках наяўнасць стра­ха­во­га поліса забяспечыць грашовую кам­пен­са­цыю. Прывяду такі прык­лад. Двойчы не пашанцавала сё­ле­та жыхару в. Ляшчанка: яго ква­тэ­ру затапляў су­сед зверху. Дзя­ку­ю­чы страхавому полісу пацярпелы ат­ры­маў дзве страхавыя вып­ла­ты. 
Між іншым мы прапануем гра­мадзя­нам комплекснае стра­ха­ван­не, калі вып­ла­та прадугледжана і па­цяр­пе­ла­му, і вінаватаму ў пры­чы­нен­ні ўрону. Інфармацыю пра та­кі від страхавання мы высылаем жы­ха­рам, яны знаходзяць яе ў паш­то­вых скры­нях.
Сёлета ў выніку пажараў і моц­ных вятроў знішчана і пашкоджана 107 пабудоў, страты кампенсаваны 47 гас­па­да­рам. Пашкоджаны за­тап­лен­нем 40 кватэр, іх уладальнікі так­са­ма атрымалі кам­пен­са­цыю.
– Пажар, навальніца, ураган – цяж­ка прадбачыць, што можа зда­рыц­ца і ад чаго могуць пацярпець дахі дамоў, гаспадарчыя па­бу­до­вы, дарагая су­час­ная тэх­ні­ка, транспарт і г.д. Як вядома, па­мер урону вызначаюць стра­хоў­ш­чы­кі, яны карыстаюцца фо­та- і камп’ютарнай тэхнікай, але, на­пэў­на, дакладна гэ­та зрабіць не заўсёды магчыма. Як вы­ра­ша­юц­ца такія спрэчныя сі­ту­а­цыі?
– Каб вынесці аб’ектыўнае зак­лю­чэн­не аб нанесеным уроне, прад­с­таў­ніц­т­ва ка­рыс­та­ец­ца пас­лу­га­мі кампетэнтных арганізацый. Мы цесна і плённа суп­ра­цоў­ні­ча­ем з РАНС, РУП ЖКГ, РАУС, рай­ба­ль­ні­цай, ветстанцыяй і іншымі ўста­но­ва­мі. Найчасцей па страхавых вы­пад­ках разам са стра­хоў­ш­чы­ка­мі выязджаюць ра­бот­ні­кі РУП ЖКГ.
– Што б Вы пажадалі з нагоды свя­та сваім калегам?
– У першую чаргу здароўя, даб­ра­бы­ту, ладу ў сем’ях, поспеху ў ра­бо­це і, ка­неш­не ж,  даверу клі­ен­таў!
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.