Васілішкаўскіх аграрыяў услаўлялі ў Мінску | Дзяннiца

Васілішкаўскіх аграрыяў услаўлялі ў Мінску

Версия для печатиВерсия для печати

За дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур падчас жніва працоўны калектыў ААТ “Васілішкі” нядаўна быў узнагароджаны Ганаровай граматай Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – структуры, што курыруе дзейнасць холдынгу “Агракамбінат “Мачулішчы”, у склад якога ўваходзіць і самая буйная сельгасарганізацыя на Шчучыншчыне. 
-- У якасці падарунка мы атрымалі новенькі трактар МТЗ-82, які хутка прыбудзе са сталіцы, -- гаворыць спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Васілішкі” Святлана Міхайлаўна Габіс. – Ужо ў наступным сезоне ён пройдзе абкатку падчас вясенне-палявых работ і, упэўнена, выдатна зарэкамендуе сябе. Дарэчы, машынна-трактарны парк нашай гаспадаркі налічвае 318 адзінак тэхнікі. Але новы трактар не будзе лішнім.

Між іншым вызначыліся васілішкаўскія аграрыі і ў “асабістым заліку”. За дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Ганаровымі граматамі Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначаны памочнік кіраўніка ААТ “Васілішкі” Ніна Пятроўна Ліпская, механізатар Аляксандр Часлававіч Навіцкі, начальнік комплексу па адкорме БРЖ “Трайгі” Станіслаў Іванавіч Коркуць і аператар машыннага даення МТК “Галавічполе” Зоя Мечыславаўна Васюк. Заслужаныя ўзнагароды перадавікам былі ўручаны падчас урачыстасці, якая праходзіла ў Мінску.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.