У праваахоўнікі пайду. Няхай мя­не навучаць | Дзяннiца

У праваахоўнікі пайду. Няхай мя­не навучаць

Версия для печатиВерсия для печати

Нядаўна на базе раённага цэн­т­ра культуры і народнай твор­час­ці РАУС правёў Дзень ад­к­ры­тых дзвярэй 

Старшы лейтэнант міліцыі Яў­ген Трахімчык працуе опе­ру­паў­на­ва­жа­ным АБЭЗ Шчучынскага РА­УС. Багаж ведаў у маладога ча­ла­ве­ка салідны: нездарма з за­ла­тым медалём скончыў СШ №2 г. Шчучына, з чырвоным дып­ло­мам  – Акадэмію МУС  Рэс­пуб­лі­кі Беларусь. Да таго ж ма­ла­ды чалавек з’яўляўся Прэ­зі­дэн­ц­кім стыпендыятам. Пра свае курсанцкія і працоўныя буд­ні Яўген разам з калегамі, суп­ра­цоў­ні­ка­мі РАУС, расказаў стар­шак­лас­ні­кам гарадскіх  і се­ль­с­кіх школ.

Нягледзячы на напружаныя пра­цоў­ныя буд­ні,  супрацоўнікі ра­ён­на­га ад­дзе­ла ўнутраных спраў зна­ходзяць час, каб рас­ка­заць юнакам і дзяўчатам пра асаблівасці мі­лі­цэй­с­кай службы. Са школьнікамі гу­та­ры­лі намеснік начальніка РАУС В.Р. Мікалайчык, старшы інспектар гру­пы кадраў Т.У. Язерская, ве­тэ­ран РАУС падпалкоўнік міліцыі ў ад­с­таў­цы М.І. Майко. А старшы дзяр­жаў­та­ін­с­пек­тар аддзела ДАІ А.Г. Шэршань прапанаваў усім ра­зам паглядзець фільм пра бяспеку да­рож­на­га руху. 
Выклікалі цікавасць у рабят і ві­дэ­а­сю­жэ­ты аб буднях і святах Ака­дэ­міі МУС і Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь.  
Дарэчы, Акадэмія Міністэрства ўнут­ран­ых спраў карыстаецца па­пу­ляр­нас­цю ў нашых шчучынцаў. Ця­пер яе курсантамі з’яўляюцца вы­пус­к­ні­кі гарадскіх школ Мацвей Ка­рог­віч, Іван Бачко, Павел Ясю­кай­ціс, Аляксандр Купрыянчык, а так­са­ма Арцём Дзікевіч і Яўген Ку­чын­с­кі з Астрынскай СШ і браты Вік­тар і Вадзім Макара са Скры­баў­с­кай СШ. У мінулым годзе адной з пя­ці дзяўчат, якія паступілі ў Ака­дэ­мію МУС, стала выпускніца першай га­рад­с­кой школы Анастасія Га­лон­с­кая. Нагадаем: калі хтосьці з ма­ла­дых людзей марыць звязаць сваё жыццё з міліцыяй, варта за­гадзя звярнуцца ў РАУС, дзе прыём за­я­ў будзе ажыццяўляцца да 15 кра­са­ві­ка. 
Са спе­цы­я­ль­ны­мі сродкамі, што зна­ходзяц­ца на ўзбраенні органаў унут­ра­ных спраў, падчас сустрэчы  ра­бят пазнаёмілі байцы АМАПа г. Грод­на. Усе жадаючыя маглі пры­ме­раць абмундзіраванне, пат­ры­маць у руках зброю і сфа­таг­ра­фа­вац­ца на памяць.  
– Дзякуючы гэтай сустрэчы мы выз­на­чы­лі­ся, у якую ВНУ будзем пас­ту­паць, – кажуць выпускніцы Ра­жан­каў­с­ка­га дз/с-СШ Анастасія Фі­ліп­чык і Алёна Мікаянец.
Дзяўчаты прызналіся, што даўно ма­раць апрануць міліцэйскую фор­му, гатовы абараняць інтарэсы людзей і змагацца за іх правы. 
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.​