Гімназічнага палку прыбыло | Дзяннiца

Гімназічнага палку прыбыло

Версия для печатиВерсия для печати

Сёлета 46 пяцікласнікаў прый­ш­лі займацца ў гімназію г. Шчу­чы­на. А вось паўнапраўнымі чле­на­мі гэтай вялікай дружнай ся­м’і яны адчулі сябе, калі спе­цы­я­ль­на для іх у Шчучынскім ра­ён­ным цэнтры культуры і на­род­най творчасці ладзілася цу­доў­нае свята “Пасвячэнне ў гім­на­зіс­ты”. 
Бацькі, бабулі і дзядулі, сябры прый­ш­лі палюбавацца на самых юных гімназістаў і пажадаць ім пос­пе­хаў. Трэба сказаць, што рабяты ўжо цалкам асвоіліся ў новай для іх навучальнай установе, якая пас­ту­по­ва стане ім другім домам. А што адбудзецца менавіта так, за­пэў­ні­лі сваіх малодшых сяброў адзі­нац­ца­цік­лас­ні­кі з клуба сап­раў­д­ных джэнтльменаў, якія ўжо ў нас­туп­ным годзе развітаюцца з лю­бі­май альма-матэр. 

За некалькі месяцаў вучобы ў гім­на­зіі пяціклашкі паспелі па­сяб­ра­ваць, навучыліся выконваць пат­ра­ба­ван­ні педагогаў, і, канечне ж, да­ве­да­лі­ся, калі была адкрыта шчу­чын­с­кая гімназія, якія зна­ка­мі­тыя людзі тут вучыліся, а таксама  зра­зу­ме­лі, што на іх ускладаецца су­р’­ёз­ная адказнасць – стаць дас­той­ны­мі гімназістамі, не адставаць ад сваіх старэйшых сяброў і значна пам­но­жыць поспехі роднай на­ву­ча­ль­най установы. 
Ад імя бацькоў са знамянальнай падзе­яй у жыцці рабят павіншавалі Ва­лян­ці­на Мікалаеўна Ложэчнік і На­тал­ля Аляксандраўна Здановіч. Яны пажадалі гімназістам шчас­лі­ва­га плавання ў бязмежным моры на­ву­кі.
Цёпла вітала пяцікласнікаў ды­рэк­тар гімназіі Н.Я. Лебедзь. 
– Нашы малышы прыйшлі на зме­ну легендарнаму выпуску, – на­га­да­ла Наталля Янаўна. – Сёлета сце­ны гімназіі пакінулі тры «стобальнікі» – Людміла Ціцяк, Аляк­сандр Якусік і Наталля Лі­соў­с­кая. Дзякуючы выдатным вынікам, якія прадэманстравалі выпускнікі мі­ну­ла­га навучальнага года падчас цэн­т­ра­лі­за­ва­на­га тэсціравання, гім­на­зія ўвайшла ў дзясятку леп­шых навучальных устаноў рэс­пуб­лі­кі. Спадзяюся, што і нашы пя­цік­лас­ні­кі стануць дастойнымі пра­даў­жа­ль­ні­ка­мі добрых традыцый. 
Наталля Янаўна павіншавала ба­ць­коў, а таксама выказала надзею, што паміж імі і педагогамі будзе наладжана цеснае суп­ра­цоў­ніц­т­ва. 
І вось настае самы ўрачысты мо­мант – пяцікласнікі пад кі­раў­ніц­т­вам выпускнікоў даюць клятву і абя­ца­юць годна несці ганаровае зван­не гімназіста.
Падарункам для ўдзельнікаў свя­та сталі выступленне ба­ра­бан­ш­чыц, песні ў  выкананні гім­на­зіс­таў. Падчас урачыстасці адбыўся дэ­бют  гімназічнага хору, якім кі­ра­ва­ла М.П. Адашчык. 
Асаблівае пачуццё гонару за эліт­ную навучальную ўстанову на­ша­га горада ахоплівае ў тыя хві­лі­ны, калі гімназісты разам са сваімі пе­да­го­га­мі, стоячы, (а да іх заўсёды да­лу­ча­ец­ца ўся зала) выконваюць «Гаўдэамус» – сусветны гімн сту­дэн­таў на лацінскай мове і свой улас­ны гімназічны гімн. У гэтыя хві­лі­ны і адчуваюцца іх сапраўднае гім­на­зіч­нае братэрства, цудоўны твор­чы саюз, якія аб’ядноўваюць роз­ныя пакаленні.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.